Урачыстая лінейка, прысвечаная святу апошняга званка

25.05.2024
У цудоўны сонечны дзень 25 мая па ўсёй краіне ў школах збіраюцца разам на ўрачыстай лінейцы вучні, настаўнікі, ганаровыя госці, бацькі, каб сказаць выпускнікам добрыя словы на дарогу і пажадаць ім удачы. Сёння для выпускнікоў 9 класа нашай школы таксама прагучаў апошні званок. Са словамі віншавання і пажаданні да юнакоў звярнуліся ганаровыя госці мерапрыемства, дырэктар школы, класны кіраўнік, бацькі, малодшыя таварышы-навучэнцы пачатковай школы. Падзяку старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта атрымаў пераможца рэспубліканскага творчага маладзёжнага конкурсу “Помнить. Чтить. Не допустить» навучэнец 10 класа Карпіевіч Мацвей.