Дзень піянерскай дружбы

17.05.2024

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 19 мая святкуе Дзень піянерскай дружбы!

Гісторыя свята сыходзіць каранямі ў далёкі 1922 год, калі была заснавана "Усесаюзная піянерская арганізацыя". З таго часу шмат змянілася. Аднак у Рэспубліцы Беларусь гэты дзень па-ранейшаму адзначаюць як "Дзень піянерскай дружбы".

Працягвае традыцыі піянерскага руху арганізацыя для дзяцей, падлеткаў і дарослых - грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя". БРПА - адно з самых масавых дзіцячых аб'яднанняў у краіне. 

Напярэдадні свята 17 мая піянеры школы прынялі ўдзел у свяце "Віват, піянерыя!".