Бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў 8-10 класаў з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў заказчыкаў кадраў

17.05.2024
17 мая ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў 8-10 класаў з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў заказчыкаў кадраў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Клецкі райаграсэрвіс» Шаўчэнка В.М. і майстар участка Галынкаўскага лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас» Бобка А.І. Вольга Мікалаеўна расказала прысутным аб падраздзяленнях, якія мае цяпер у сваёй структуры ААТ "Клецкі райаграсэрвіс", аб замацаванні маладых спецыялістаў у гаспадарцы, аб выдачы мэтавых накірункаў для навучання ва ўстановах сельскагаспадарчага профілю. З выступлення Анатоля Іванавіча бацькі даведаліся аб лясной гаспадарцы як галіне эканомікі, задачамі якой з'яўляюцца забеспячэнне патрэбнасцей дзяржавы ў драўніне і іншых прадуктах лесу, захаванні і рацыянальным выкарыстанні ўсёй разнастайнасці рэсурсаў ляснога фонду. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы спецыялістаў лясной гаспадаркі і ўстановах адукацыі, якія іх рыхтуюць.