Фестываль школьных надзей

17.05.2024
17 мая на базе ДУДА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці» адбыўся фестываль школьных надзей - гала-канцэрт, які сабраў лепшых удзельнікаў школьнай мастацкай самадзейнасці. Дыпломы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама атрымалі лепшыя танцоры і музыканты, вакалісты і вядучыя канцэртных праграм. У намінацыі «Лепшы сцэнарый» дыпломам адзначана і наша ўстанова адукацыі.