Дзень здаровага ладу жыцця

11.05.2024
11 мая шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у PR-акцыі «Чысціня – умова добрага здароўя», асноўная мэта якой - развіццё культурна-гігіенічных навыкаў, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця. Школьнікі гаварылі аб тым, што трэба рабіць, каб быць здаровым, дужым, асаблівую ўвагу надалі асабістай гігіене чалавека. «Клуб цікавых сустрэч» запрасіў навучэнцаў 6-8класаў на гутарку аб «рэцэптах» карысных і здаровых канікул з фельчарам Галынкаўскага ФАПа Перапечка Т.М. Тамара Мікалаеўна нагадала дзецям, што для здаровых канікул спатрэбіцца выкананне рэжыму дня, здаровы сон, правільнае харчаванне, актыўнасць, асабістая гігіена, бяспека на вадзе, дарозе, у лесе, дома. Напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў памятку «Лета з карысцю».