Веламарафон «Дарогамі памяці»

04.05.2024
4 мая ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» і ў рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь навучэнцы школы прынялі ўдзел у веламарафоне «Дарогамі памяці». Школьнікі зрабілі прыпынкі каля брацкай магілы савецкім воінам і партызанам у аг.Галынка, помніка на месцы разгромленай фашыстамі царквы ў в.Машукі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і ўсклалі кветкі.