Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

04.05.2024
4 мая шосты школьны дзень быў прысвечаны патрыятычнаму выхаванню. Для вучняў пачатковай школы прайшло завочнае падарожжа «Гарады салдацкай славы». Школьнікі гаварылі аб тым, што дзясяткі, сотні гарадоў у гады Вялікай Айчыннай сталі месцамі бітваў, месцамі масавага гераізму людзей. 13 гарадоў сталі гарадамі-героямі. Дзеці адправіліся ў віртуальнае падарожжа па гарадах-героях, узгадалі іх гераічнае мінулае. Класны кіраўнік 3 класа Мурашка Н.І. расказала навучэнцам аб гераічнай спадчыне народа як неабходным складніку гістарычнай памяці, якая, у сваю чаргу, заклікае да адказнасці за мір на Зямлі, аб важнасці захавання паважлівых адносін да мінулага. Навучэнцы 7-9 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Салдаты Перамогі». Школьнікі адказвалі на пытанні аб пачатку вайны, аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, Мінска, Магілёва, аб мужнасці і адвазе савецкіх пагранічнікаў у першыя дні вайны, аб трагедыі Хатыні, а таксама аб тысячах іншых беларускіх вёсак, па-зверску знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.