Дзень здаровага ладу жыцця

10.02.2024
10 лютага шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця, які з'яўляецца перадумовай для развіцця розных бакоў жыццядзейнасці чалавека, дасягнення ім актыўнага даўгалецця і паўнацэннага выканання сацыяльных функцый. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Здорава быць здаровым!” Дзеці замацавалі свае веды аб здароўі і яго складаючых, гаварылі аб шкодных звычках, абмеркавалі рэжым харчавання, разгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі аб карысных элементах, якія змяшчаюцца ў прадуктах. Навучэнцы 6-7 класаў разважалі аб негатыўных наступствах прыёму наркотыкаў, уплыве псіхаактыўных рэчываў на арганізм падлеткаў. Праведзеныя мерапрыемствы былі карыснымі, паколькі кожны ўдзельнік змог нешта ўзяць і зрабіць для сябе правільны выбар, выбар на карысць здаровага ладу жыцця, таму што кожны нясе адказнасць за сваё здароўе.