Агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме "Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх"

09.02.2024
9 лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме "Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх". Перад законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў выступілі памочнік пракурора Клецкага раёна Маслакова В.А., начальнік крымінальнага вышуку Клецкага РАУС Шыш А. А., намеснік начальніка Клецкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Урбан А.Ю., спецыяліст ІСН Скуратовіч А.А. Было адзначана, што гэта тэма хвалюе грамадскасць і выклікае рэзананс, а злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх з'яўляюцца грамадска небяспечнай з'явай і ўяўляюць сабой адну з найбольш небяспечных форм антысацыяльных паводзін.