Віртуальная экскурсія па музеях Беларусі

08.02.2024
8 лютага ў рамках месяца адукацыйнага турызму для навучэнцаў 6-7 класаў прайшла віртуальная экскурсія па музеях Беларусі. Асноўная мэта мерапрыемства - выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў, паглыбленне ведаў аб знакамітых і памятных мясцінах Беларусі. Школьнікі адправіліся ў падарожжа па краіне і яшчэ раз адкрылі для сябе яе самыя дзіўныя і цікавыя музеі, адчулі асабістую прысутнасць у гістарычным месцы.