Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню памяці юнага героя-антыфашыста

08.02.2024
8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэта дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір і роўнасць на зямлі. У нашай краіне ў гэты дзень прынята ўспамінаць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія плячо ў плячо з дарослымі абаранялі свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, змагаліся за мірную і светлую будучыню. Сёння ў нашай піянерскай дружыне прайшла ўрачыстая лінейка памяці "Аб подзвігах юных".