Вечар сустрэчы выпускнікоў

03.02.2024
Ужо шмат гадоў у першую суботу лютага школы гасцінна адчыняюць дзверы, запрашаючы выпускнікоў на вечар сустрэчы. Гэты год не стаў выключэннем, і 3 лютага наша ўстанова адукацыі расчыніла свае дзверы для школьных сяброў і выпускнікоў розных гадоў. Дадзенае мерапрыемства - не толькі час для ўспамінаў. Гэта час для добрага настрою, жывых зносін і адпачынку ў коле сяброў. Урачыста і адначасова душэўна прайшла сустрэча, школьнікі падрыхтавалі цудоўную праграму, спявалі песні, чыталі вершы.