Спаборніцтвы па піянерболе

18.11.2023
Піянербол - спартыўная камандная гульня з мячом, вельмі займальная рухомая. Яна адрозніваецца высокім аздараўленчым эфектам: трэба хутка бегаць, высока скакаць, валодаць сілай перакінуць мяч. У гэтым і пераканаліся навучэнцы 6-7 класаў, якія 18 лістапада ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» прынялі ўдзел у спаборніцтвах па піянерболе. Удзельнікі спаборніцтваў смела лавілі вельмі складаныя падачы, выконвалі перадачы. Па выніках гульні перамагла зборная каманда навучэнцаў «Чэмпіён».