Дзень з прадпрыемствам

16.11.2023
16 лістапада ў рамках акцыі "Дзень з прадпрыемствам" навучэнцы школы наведалі з экскурсіяй ДЛГУ "Клецкі лясгас". Здановіч Д.І., намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце, правёў аглядную экскурсію на базе вытворча-майстэрні ўчастка "Гартоп" лясгаса. Дзеці ўбачылі рамонтныя майстэрні, даведаліся аб тым, што гэта падраздзяленне забяспечвае насельніцтва мясцовымі відамі паліва - колатымі дровамі і торфабрыкетам, ацанілі нормы, якія прымяняюцца па тэхніцы бяспекі на лесасеках.