Прафілактычная гутарка з супрацоўнікамі ДПС МА ДАІ Нясвіжскага РАУС "Бяспека дарожнага руху"

18.09.2023
Сёння ў нашай установе адукацыі супрацоўнікі ДПС МА ДАІ Нясвіжскага РАУС правялі прафілактычную гутарку для вучняў 6-9 класаў па тэме "Бяспека дарожнага руху". Рабятам нагадалі як бяспечна карыстацца электарасамакатам, веласпедам, гіраскутэрам, акцэнтавалі увагу аб абавязковым выкарыстанні святлозвяртальных элементаў у цёмны час сутак.