2023/2024 навучальны год

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе

Пачатак і завяршэнне чвэрцяў, канікул

У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;

другая – з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;

трэцяя – з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;

чацвёртая – з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г.,

а для вучняў IX і XI (XII) класаў – з 1 красавіка 2024 г. па 24 мая 2024 г.

 

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 9 дзён (з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна);

зімовыя – 15 дзён (з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна);

вясновыя – 8 дзён (з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна);

летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 81 дзень (з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 85 дзён (з 8 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў X класа.

Для вучняў І і ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.

Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі

развернуть

ПРАВІЛЫ ЎНУТРАНАГА РАСПАРАДКУ ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎ

развернуть

                                      

Дзяржаўная ўстанова                      ЗАЦВЯРДЖАЮ

адукацыі “Галынкаўская     Дырэктар сярэдняй школы

сярэдняя школа Клецкага раёна” ______ В.І.Мацукевіч

                                                                            08.11.2022

ПРАВІЛЫ

ЎНУТРАНАГА РАСПАРАДКУ ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎ

 

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

  1. Правілы ўнутранага распарадку для навучэнца (далей – Правілы) устанаўліваюць нормы паводзін навучэнцаў у памяшканні і на тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай стварэння абстаноўкі, якая садзейнічае паспяховаму навучанню кожнага навучэнца, выхаванню павагі да яго асобы і яго правоў, развіццю культуры паводзін і навыкаў зносін, падтрыманню парадку ва ўстанове адукацыі.
  2. Згодна Правілаў усе навучэнцы маюць аднолькавыя правы і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнне нормаў паводзін ва ўстанове адукацыі.
  3. Да пачатку новага навучальнага года распрацоўваюцца Правілы ўнутраннага распарадку для вучняў, якія зацвярджаюцца дырэктарам сяэдняй школы.
  4. Правілы даводзяцца да ведама педагагічных работнікаў установы адукацыі на першым пасяджэнні педагагічнага савета ці нарадзе пры дырэктару новага навучальнага года, усіх навучэнцаў установы адукацыі на першым класным часе новага навучальнага года, а іх законных прадстаўнікоў – на першым бацькоўскім сходзе новага навучальнага года (пад подпіс).
  5. Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх навучэнцаў установы адукацыі.
  6. Правілы размяшчаюцца ў даступным для агляду ўсімі удзельнікамі адукацыйнага працэсу месцы і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

 

ІІ. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ВУЧНЯЎ

 

  1. Вучні маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам і ў парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;

павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (або) псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага або абразлівага абыходжання, знявагі;

ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу; карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі (далей – Статут);

адпачынак на перапынках, арганізацыю забаўляльнай дзейнасці падчас канікул;

стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

аб’ектыўную ацэнку ведаў;

захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;

навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;

наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;

выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго навучэнца, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да зместу і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;

атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (у тым ліку платных) з ліку паслуг, якія аказвае ўстанова адукацыі;

атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;

абарону ад любых супрацьпраўных дзеянняў; недатыкальнасць асобы.

  1. Вучні абавязаны:

выконваць Статут, рашэнні органаў самакіравання ўстановы адукацыі, Правілы, патрабаванні адміністрацыі і педагагічных работнікаў; паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў установы адукацыі;

знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсах, іншых);

пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі падчас заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка (дзяжурнага адміністратара); добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні, грамадскія даручэнні;

наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

удзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркавання ўсіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі, пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, адміністрацыі ўстановы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі; беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цяпло, электрычнасць, ваду;

клапаціцца аб сваім здароўі, бяспецы і жыцці навакольных, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;

неадкладна паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку) або дзяжурнаму настаўніку (члену адміністрацыі) аб атрыманні мікратраўмы, траўмы або пагаршэнні агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках або пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);

загадзя (напярэдадні або за некалькі дзён) паведамляць класнаму кіраўніку аб планаваным наведванні арганізацыі аховы здароўя; у экстраных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведамляць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;

размяшчаць прыладу сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў у спецыяльна адведзеных месцах;

захоўваць дзелавы стыль адзення;

выкарыстоўваць адзенне для заняткаў фізічнай культурай згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

мець на ўроках неабходныя вучэбныя прыналежнасці;

мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па прадметах;

акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад урокаў на тыдзень наперад, у канцы кожнага ўрока – дамашняе заданне;

кожны тыдзень здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку; прадастаўляць дзённік па першым патрабаванні педагагічнага работніка ўстановы адукацыі;

выконваць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам.

  1. Навучэнцам ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі катэгарычна забараняецца:

не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і іншых асоб;

прыносіць агнястрэльную зброю любога выгляду, газавую зброю, боепрыпасы любога выгляду ці выбуховыя рэчывы (або іх імітатары ці муляжы), халодную зброю, колючыя, сякучыя, рэжучыя прадметы (або іх імітатары ці муляжы), хімічныя, атрутныя, вогненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для спажывання тытуню, запалкі, запальніцы, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя ці іншыя адурманьваючыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю навакольных, а таксама прыстасаванні для азартных гульняў;

парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абразы ў адносінах да іншых яго ўдзельнікаў;

прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка або дзяжурнага адміністратара з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;

карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;

праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

размаўляць падчас вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, перашкаджаць правядзенню вучэбных заняткаў;

ужываць падчас вучэбных заняткаў ежу і напоі; перасаджвацца за іншую парту без дазволу настаўніка;

у падручніках рабіць якія-небудзь запісы, маляваць, вырываць з іх старонкі;

падчас вучэбных  заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

пакідаць установу адукацыі да заканчэння вучэбных заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком і (або) адміністрацыяй установы.

  1. Іншыя правы і абавязкі вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

 

ІІІ. ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН ВУЧНЯЎ

 

  1. Парадак наведвання вучнямі вучэбных заняткаў.

Вучэбныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладзе або ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі, і з’яўляюцца абавязковымі для наведвання ўсімі вучнямі.

Пры ўваходзе настаўніка ў клас навучэнцы ўстаюць у знак прывітання. Выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроку з’яўляецца для вучняў абавязковым і безумоўным.

У выпадку, калі навучэнец не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну падчас урока, настаўнік інфармуе аб гэтым дзяжурнага адміністратара і навучэнец выдаляецца з урока ў суправаджэнні дзяжурнага адміністратара.

У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы вучня, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага адміністратара.

Дзяжурны адміністратар выклікае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка навучэнца, а пры неабходнасці – супрацоўніка аддзела ўнутраных спраў.

Дзяжурны адміністратар пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць навучэнцу прысутнічаць на наступных уроках.

У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыбывае ва ўстанову адукацыі ў кароткі тэрмін, дзяжурны адміністратар мае права забраць навучэнца з любога наступнага ўрока для разбору па прыбыцці законнага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.

У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне, навучэнец да пачатку ўрока абавязаны паведаміць аб гэтым настаўніку.

Не пазней чым за 5 хвілін да пачатку ўрока кожны навучэнец:

займае месца ў вучэбным кабінеце (класе), вызначанае класным кіраўніком;

рыхтуе неабходныя для работы на ўроку падручнікі і вучэбныя прыналежнасці;

ставіць на бясшумны рэжым прыладу мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), кладзе яго ў прызначанае для гэтага прыстасаванне (скрынку), якое можа знаходзіцца на асобным стале або стале настаўніка.

Навучэнец, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.

Падчас урока навучэнцы ўважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка і адказы іншых навучэнцаў, не дапускаючы каментарыяў і рэплік з месца. Пры адказе на пытанне настаўніка навучэнец устае. З дазволу настаўніка магчымы адказ седзячы.

Аб сваёй гатоўнасці да адказу або аб узнікшым у ходзе тлумачэння настаўнікам матэрыялу пытанні навучэнец інфармуе, паднімаючы руку.

Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых вучняў магчымы толькі з дазволу настаўніка.

У час правядзення кантрольных і самастойных работ навучэнец выконвае іх самастойна. Дапамога іншых навучэнцаў не дапускаецца. Дазваляецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія пералічаны настаўнікам. У выпадку парушэння гэтых правіл настаўнік мае права забраць у вучня работу і ацаніць толькі тую частку работы, якая выканана вучнем самастойна.

Падчас урока навучэнец павінен сачыць за сваёй паставай.

Званок аб заканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніка і навучэнцаў аб заканчэнні занятка. Навучэнцы пакідаюць клас толькі з дазволу настаўніка.

Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя навучэнцы пераапранаюцца ў спартыўную форму.

Пасля заканчэння ўрока навучэнцы наводзяць парадак на працоўным месцы, забіраюць свае прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі).

  1. У выпадку пропуску заняткаў па хваробе, навучэнец або законныя прадстаўнікі інфармуюць класнага кіраўніка аб прычыне адсутнасці ў вуснай форме.

У дзень выхаду на заняткі навучэнец прад’яўляе тлумачэнні аб уважлівасці прычыны пропуску заняткаў.

Уважлівай прычынай лічыцца:

хвароба навучэнца, наведванне ўрача (прадастаўляецца адпаведная медыцынская дакументацыя);

экстраныя выпадкі ў сям’і, якія патрабуюць асабістага ўдзелу (пацвярджаюцца заявай законных прадстаўнікоў);

пропуск заняткаў па дамоўленасці з адміністрацыяй (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);

удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам установы адукацыі).

  1. Дзяжурства навучэнцаў.

Ва ўстанове адукацыі з ліку навучэнцаў VII – XI класаў прызначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць дзяжурнаму адміністратару, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну ў час перапынкаў, чысціню і парадак у школе.

У кожным класе прызначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які  ў час перапынку дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўрока: раздае вучэбныя дапаможнікі і сшыткі навучэнцаў, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

З ліку навучэнцаў VII – X класаў прызначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць галаўныя ўборы, фартухі.

  1. Парадак знаходжання вучняў на перапынку. Перапынак прызначаны:

для пераходу ў іншы кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных  заняткаў;

адпачынку і фізічнай размінкі;

прыёму ежы;

праветрывання класа, для чаго навучэнцам неабходна выйсці з класа;

падрыхтоўкі да ўрока, іншае;

Пры руху па калідорах, лесвіцах, праходах навучэнцам неабходна прытрымлівацца правага боку.

У час перапынкаў навучэнцам забараняецца:

шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцах, блізка да аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў;

штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу для вырашэння любога роду канфліктных сітуацый;

катацца ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі на веласіпедах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння;

ужываць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас іншых навучэнцаў, іншых асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Правілы паводзін у месцах масавага знаходжання.

15.1. Сталовая.

У сталовую навучэнцы ходзяць арганізавана, у суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.

Навучэнцы выконваюць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняга адзення, мыюць рукі перад прыёмам ежы.

Навучэнцы выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх страў.

Ужываць стравы, напоі, прадукты харчавання, прынесеныя з сабой, дазваляецца толькі ў сталовай. Падчас прыёму ежы навучэнцы павінны захоўваць культуру харчавання.

Кожны навучэнец прыбірае за сабой сталовыя прыналежнасці і посуд у спецыяльна адведзеныя месцы.

15.2. Спартыўная зала.

Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца згодна з раскладам яго работы.

Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме і зменным абутку.

Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, іншага педагагічнага работніка.

Заняткі ў пазаўрочны час у спартыўнай зале арганізуюцца па раскладзе спартыўных секцый.

15.3. Санітарныя пакоі.

Пры карыстанні санітарнымі пакоямі навучэнцы павінны захоўваць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.

Забараняецца затрымлівацца ў санітарным пакоі без патрэбы, а таксама смяціць, курыць, прымаць ежу, напоі, кідаць у ракавіны і ўнітазы розныя прадметы.

15.4. Гардэроб.

Пасля заканчэння заняткаў (вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых, у аб’яднаннях па інтарэсах), пазакласных мерапрыемстваў навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў заняткі, ідуць у гардэроб. Навучэнцы ў парадку чарговасці забіраюць сваё адзенне, падтрымліваючы парадак і меры бяспекі.

У выпадку выяўлення страты адзення або абутку, навучэнец абавязаны паведаміць аб тым, што здарылася, класнаму кіраўніку або дзяжурнаму адміністратару.

Навучэнцы не пакідаюць у кішэнях верхняга адзення ключы ад дома, грошы, прылады сувязі (інтэрнэт-сувязі) іншыя каштоўныя рэчы.

У выпадку выяўлення пакінутых і (або) забытых кімсьці ў гардэробе рэчаў навучэнцы перадаюць іх вахцёру або дзяжурнаму настаўніку.

  1. Парадак наведвання вучнямі мерапрыемстваў у пазаўрочны час.

Навучэнцам забараняецца спазняцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочны час.

Прысутнасць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазавучэбны час ва ўстанове адукацыі, асоб, якія не навучаюцца ў гэтай установе адукацыі, дапускаецца толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, дзяжурнага адміністратара).

Вучні, якія прысутнічаюць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, і асобы, якія не навучаюцца ва ўстанове адукацыі, дапушчаныя да ўдзелу ў мерапрыемстве, павінны мець акуратны знешні выгляд, макіяж, які адпавядае ўзросту.

Не дазваляецца прысутнасць у верхнім адзенні і галаўных уборах на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў актавай, спартыўнай залах, іншых памяшканнях установы адукацыі.

Прыход і прагляд мерапрыемства ажыццяўляецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.

Навучэнцы абавязаны выконваць інструкцыі аб мерах бяспекі для навучэнцаў, прадугледжаныя для канкрэтнага мерапрыемства, і выконваць у поўным аб’ёме патрабаванні адказнага за правядзенне мерапрыемства.

Да заняткаў у спартыўных секцыях, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах навучэнцы дапускаюцца з дазволу ўрача, да турыстычных паходаў – з дазволу медыцынскага работніка.

Грамадска-карысная праца вучняў у пазаўрочны час праводзіцца не раней як праз 30 хвілін пасля заканчэння ўрокаў. Працягласць грамадска карыснай працы і віды работ устанаўліваюцца Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

  1. Патрабаванні да знешняга выгляду вучня.

Навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі: для хлопчыкаў - трыкатажная камізэлька сіняга колеру, штаны дзелавога стылю сіняга колеру, белая кашуля для ўрачыстыстых мерапрыемстваў, кашуля светлых таноў на кожны дзень, значок; для дзяўчынак - трыкатажная камізэлька сіняга колеру, спадніца дзелавога стылю сіняга колеру,  белая блузка для ўрачыстых мерапрыемстваў, блузка светлых таноў на кожны дзень, значок.

У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.

Пры наведванні вучнямі вучэбных заняткаў не дапускаюцца:

спартыўнае адзенне і абутак, прызначаныя для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

рэчы, якія маюць яркія малюнкі;

бруднае, пакамечанае (неахайнае) і іншае адзенне, не прызначанае для наведвання ўстановы адукацыі;

верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

шмат біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, святочных прычосак і аксесуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных груп і розных напрамкаў маладзёжнай субкультуры і спартыўных клубаў.

Спрэчныя пытанні, звязаныя са знешнім выглядам вучня, вырашае адміністрацыя ўстановы адукацыі.

 

  1. IV. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ЎСТРОЙСТВАМІ МАБІЛЬНАЙ

СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)

 

  1. У будынку ўстановы адукацыі навучэнцы абавязаны ставіць прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у рэжым вібравыкліку або бясшумны рэжым.
  2. Падчас правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) павінны знаходзіцца ў прызначаным прыстасаванні (скрынцы) у стане бясшумнага рэжыму.

Карыстацца прыладай мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) падчас вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў можна толькі з дазволу настаўніка.

  1. Карыстацца прыладай мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках паміж заняткамі (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні) навучэнцам дазволена выключна для аператыўнай сувязі з законнымі прадстаўнікамі, братамі (сёстрамі), іншымі блізкімі сваякамі толькі ў выпадках неадкладнай неабходнасці .
  2. У выпадку аднаразовага парушэння правілаў карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), навучэнец павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння сапраўдных Правілаў. Класным кіраўніком (настаўнікам) вучню робіцца запіс у дзённік.
  3. Пры паўторным факце парушэння правіл карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) тэлефон ў вучня забіраецца. Ва ўстанову адукацыі запрашаюцца законныя прадстаўнікі, і пасля размовы з дырэктарам (членам адміністрацыі) ім вяртаецца ўстройства мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). Да вучня прымяняецца спагнанне, якое вызначаецца дырэктарам установы адукацыі.

 

  1. V. ЗААХВОЧВАННІ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ

 

  1. У якасці заахвочвання да навучэнцаў могуць прымяняцца наступныя меры:

аб’ява падзякі;

узнагароджванне граматай;

узнагароджванне каштоўным падарункам;

занясенне на дошку Гонару ўстановы адукацыі;

напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам непаўналетняга навучэнца;

іншыя меры.

  1. Заахвочванне аб’яўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі. Выпіска з загада захоўваецца ў асабовай справе навучэнца.
  2. За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнага правапарушэння (у тым ліку неаднаразовае парушэнне статута і правілаў для навучэнцаў установы адукацыі) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

  1. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) як мера дысцыплінарнага спагнання не прымяняецца да вучня, які не дасягнуў васямнаццаці гадоў і не завяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.
  2. 27. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку ўстановы адукацыі.

 

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце                        А.А.Дудук

свернуть

Дзённікі для навучэнцаў

развернуть

 

У 2022/2023 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапушчаны дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі ў 2022 годзе.

 

Узоры вокладак дзённікаў навучэнцаў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2022/2023 навучальнага года

свернуть
Ещё в этом разделе