Умовы прыёму ва ўстанову адукацыі

У Дзяржаўнай установе адукацыі "Галынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна" у перыяд прыёму ў першы клас арганізавана работа «гарачай лініі» па тэлефонах:

68-4-92 - Мацукевіч Вольга Іванаўна, дырэктар

68-4-38 - Дудук Алена Аляксееўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ АДУКАЦЫІ

Артыкул 159. Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі

 

1. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

2. У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

 

 ПАЛАЖЭННЕ АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

У адпаведнасці з пунктам 95 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 (у рэдакцыі ад 2019/12/02 № 180), прыём дакументаў у 1 класы ажыццяўляецца з 13 чэрвеня па 15 жніўня.

У першую чаргу ў 1 класы прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенай установы адукацыі. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.