Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна»
прадмеце.
У цябе ўсё атрымаецца!
свернуть
свернуть
- Пазнай лепш самога сябе. Знайдзі ў сабе цікавыя якасці - гэта дапаможа прыцягнуць да сябе аднагодкаў і захаваць аб'ектыўнае меркаванне аб іншых людзях.
- Развівай у сабе адчувальнасць і ўвагу да ўнутранага свету іншага чалавека. Імкніся пры гутарцы задаваць пытанні, якія цікавілі б твайго суразмоўцу.
- Памятай, кожны годны павагі, бо ён - чалавек. Стаўся да іншых так, як бы ты жадаў, каб ставіліся да цябе.
- Праяўляй цікавасць да іншага чалавека. Навучыся знаходзіць у ім добрае.
- Не заўважай дробныя недахопы таварыша. Ты ж таксама іх не пазбаўлены.
- Развівай уменне разумець гумар. Імкніся жартаваць, калі хтосьці іранізуе з нагоды тваёй знешнасці або паспяховасці.
- Умей выслухаць таварыша, вучыся весці дыялог, а не гаварыць маналогі.
- Вучыся думаць творча, займайся чым-небудзь цікавым - гэта прыцягвае да цябе іншых людзей.
- Калі ты губляеш сябра, падумай, можа быць, вы абодва змяніліся, выраслі, таму і растаецеся. Заўсёды можна знайсці новых сяброў. Толькі сапраўдныя сябры застануцца з табой на ўсё жыццё.
свернуть- Памятай, што часам у бацькоў бывае проста дрэнны настрой.
- Калі бацькі паводзяць сябе з табой, як з маленькім дзіцем, нагадай ветліва ім, што ты ўжо пасталеў і жадаў бы разам з імі вырашаць праблемы, звязаныя з тваім жыццём.
- Дай зразумець бацькам, што табе патрэбна іх парада і дапамога. Гэта дапаможа ўсталяваць паміж вамі спрыяльныя ўзаемаадносіны.
- Размаўляй са сваімі бацькамі, паведамляй ім навіны твайго жыцця.
- Імкніся не ашукваць бацькоў. Таемнае ўсё роўна становіцца відавочным.
- Памятай, што бацькі таксама могуць здзяйсняць памылкі. Будзь паблажлівы.
- Бацькоўская забарона часцей за ўсё аказваецца правільным рашэннем. Задумайся, што б адбылося, калі б табе было дазволена ўсё!
- Калі адбылася сварка і ты адчуваеш сябе вінаватым, знайдзі сілы падысці першым. Павагу ты не страціш, павер.
- Праца служыць выдатнай падрыхтоўкай да самастойнага жыцця. Пастаўся да яе з разуменнем.
- Вяртанне дахаты да вызначанага часу - гэта спосаб адгарадзіць цябе ад непрыемнасцей, гэта мера бяспекі. Калі затрымліваешся, абавязкова патэлефануй бацькам, яны хвалююцца!
- Патрабуй, каб бацькі тлумачылі матывы сваіх паводзін у дачыненні да цябе і тваіх сяброў. Можа быць, табе стане зразумела, чаму яны паводзяць сябе так або інакш.
1.Умыйся халоднай вадой, выпі вады.
2.Патрасі рукамі, нагамі.
3. Сцісні пальцы ў кулак што ёсць сілы і пратрымай іх так 10 секунд.
4.Скінь напружанне:удыхні жыватом і павольна выпускай паветра. Мычи пры гэтым, як быццам ты стогнеш.
5.Перавядзі нервовае напружанне ў мускульнае - прабяжыся і памахай рукамі.
6.Зрабі сабе масаж твару і галовы. Памасіруй «мышцы радасці», якія знаходзяцца ў верхняй частцы шчок.
7.Пераключы ўвагу на старонні аб'ект. Гэта можа быць бліскучы шарык, на якім можна сканцэнтраваць увагу, або простая цанка. Уважліва разгледзь іх. Знайдзі ў іх нешта новае.
8.Падумай пра тваіх сяброў і блізкіх, якія цябе любяць, нягледзячы ні на што.
свернуть