Грамадскія аб'яднанні

Грамадскае абяднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» 

(БРПА)

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» – гэта арганізацыя для дзяцей, падлеткаў і дарослых, мэта  якой працягваць традыцыі піянерскага руху. Аб сваёй самастойнай дзейнасці піянерская арганізацыя Беларусі заявіла 13 верасня 1990 года на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень быў прыняты Устаў, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў. Дату 13 верасня прынята лічыць Днём нараджэння БРПА.

Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь з 7 гадоў, які прызнае Устаў і выконвае яго, прымае актыўны ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі.

Мэта БРПА– садзейнічаць сацыялізацыі асобы дзіцяці, дапамагчы  стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям’і, Радзіме.

Асновай дзейнасці Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай  арганізацыі  з’яўляецца самаразвіццё дзіцяці, якое ажыццяўляецца на аснове праграм ЦС БРПА, якія маюць на ўвазе выкананне пэўных заданняў, удзел у паходах  і  акцыях.

Грамадскае аб’яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" (БРСМ)

Грамадскае абяднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" (БРСМ) -самая ўплывовая маладзёжная грамадская арганізацыя Беларусі.

Рашэнне аб яго стварэнні  было прынята  6 верасня 2002 г.  

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва узросце ад 14 да 31 года, і прызнаюць Устаў і праграмныя дакументы ГА "БРСМ". 

Мэтай ГА "БРСМ" з’яўляецца стварэнне ўмоў для сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі  ажыццяўляе шмат важных праектаў па ўмацаванні сярод моладзі здаровага ладу жыцця, праводзіць розныя культурна-масавыя мерапрыемствы, патрыятычныя акцыі, актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі студэнцкіх будаўнічых атрадаў.