Летняя аздараўленчая кампанія

 

03.06.2024

3 чэрвеня аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей «Крынічка» шырока расчыніў дзверы для 15 сваіх выхаванцаў. Для хлопчыкаў і дзяўчынак створаны ўсе ўмовы для якаснага адпачынку і аздараўлення. Першы дзень у лагеры прайшоў пад назвай  “Дзень сустрэчы”. Выхаванцы пазнаёміліся з правіламі паводзін у лагеры, успомнілі асноўныя правілы бяспечных паводзін падчас летніх канікул, размяркавалі абавязкі ў атрадзе, вывучылі дэвіз і законы лагера. Аб выкананні асабістай гігіены гаварылі падчас хвілінкі здароўя. У першай палове дня адбылася сустрэча з кінавідэапракатам. Рабяты прагледзелі мастацкі фільм “Дзяўчынка шукае бацьку”. Завяршыла першы дзень у лагеры конкурсная праграма “Любімыя мультфільмы”.

   

 

04.06.2024

4 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры «Крынічка» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагера. Дзеці прынялі ўдзел у святочнай праграме "Віват, лагер!" Праведзеныя мерапрыемствы стварылі атмасферу радасці і весялосці, фарміравалі станоўчы эмацыйны стан усіх удзельнікаў. Завяршыла дзень танцавальная праграма "Добры дзень, лета!" Няхай і ўсе астатнія дні ў лагеры пройдуць карысна, ярка, крэатыўна!

  

 

05.06.2024

Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера сустрэліся з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам В.А., адправіліся ў краіну Правапарадку, разважалі аб каштоўнасці чалавечага жыцця і ўзаемаадносінах паміж блізкімі людзьмі, сябрамі. Конкурс малюнкаў на асфальце "Зямля наш агульны дом" быў прысвечаны Міжнароднаму дню навакольнага асяроддзя.

  

   

    

06.06.2024

6 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень роднай краіны. Рабяты наведалі Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ "Клецкі лясгас". Ляснічы А. У. Мелехавец правёў аглядную экскурсію, расказаў пра гісторыю стварэння лясніцтва, пра напрамкі лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы. Выхаванцы даведаліся аб асноўных лесаўтваральных пародах, якія растуць на тэрыторыі лясніцтва, лесааднаўленні і лесаразвядзенні, аб ахове лясоў у пажаранебяспечныя перыяды, зрабілі выдатныя фота на памяць. 

Інтэлектуальная квэст-гульня “Пазнай Беларусь”  спрыяла выхаванню любові да Радзімы, павагі да яе гістарычнага мінулага, паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі, імкненне стаць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.

   

   

   

07.06.2024

У рамках Дня экалогіі і здароўя для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" было арганізавана падарожжа па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, PR-акцыя "Чысціня - залог здароўя!" Падчас хвілінкі здароўя рабяты сустрэліся з фельчарам Галынкаўскага ФАПа Перапечкай Т.М. Тамара Мікалаеўна яшчэ раз нагадала дзецям аб шкодных звычках, аб негатыўным стаўленні да курэння, алкагалізму, наркаманіі. Мерапрыемствы садзейнічалі паўтарэнню і замацаванню ведаў дзяцей аб навакольным асяроддзі, здароўі чалавека.

  

  

08.06.2024

«Чтобы было все в порядке – начинайте день с зарядки!» Так пачаўся шосты дзень у аздараўленчым лагеры «Крынічка». Рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі на цэлы дзень.

У рамках дня дзяржаўных сімвалаў выхаванцы прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?” і гадзіне зносін “У сімвалах - гісторыя краіны”. Падчас хвілінкі здароўя рабяты гаварылі аб загартоўванні арганізма, а хвілінка бяспекі напомніла хлопчыкам і дзяўчынкам правілы паводзін у час навальніцы. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў “Беларусь- мая краіна”.

  

 

10.06.2024

Эфектыўна: з карысцю, ярка, крэатыўна і … смачна праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры «Крынічка». У рамках дня здароўя выхаванцы прынялі ўдзел у спартыўнай праграме "Алімпійскія надзеі". Мерапрыемства стварыла атмасферу радасці і весялосці, фарміравала станоўчы эмацыйны стан усіх удзельнікаў. Падчас хвіліны бяспекі рабяты ўспомнілі тэлефоны экстраных службаў, а падчас хвілінкі здароўя гаварылі аб правільным харчаванні. Няхай і ўсе астатнія дні ў лагеры пройдуць сонечна, радасна і класна!

       

    

   

11.06.2024

Восьмы дзень ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" быў прысвечаны Году якасці і прайшоў пад дэвізам "Дзень стваральнай працы беларусаў". Выхаванцы прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне"Якасць і гонар беларускай прадукцыі ", пагулялі ў дыдактычнае лато "Што выпускаць прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь?", з цікавасцю адказвалі на пытанні конкурса знаўцаў "Адгадай прафесію". Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню пачуцця гонару за сваю краіну, павагу да яе працавітых жыхароў.

  

  

  

12.06.2024

9 дзень у аздараўленчым лагеры “Крынічка” быў прысвечаны сяброўцы кнізе. Выхаванцы наведалі кніжную выставу “Творчасць пісьменнікаў – юбіляраў 2024 года”.  Інфарм + “Біблікомпас. Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь” заклікаў рабят адправіцца ў віртуальную экскурсію ў мультыфункцыянальны цэнтр, дзе спалучыліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн  і незвычайная архітэктура. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што паводле задумы аўтараў, гэта форма сімвалізуе каштоўнасць ведаў і бясконцасць пазнавальнага свету. Вялікую цікавасць у рабят выклікаў працэс транспарціроўкі кніг по тэлеліфце, кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы і прадстаўляюць культурную спадчыну нашай краіны.

  

   

  

 

13.06.2024

Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера “Крынічка” у рамках дня нацыянальнай культуры наведалі Пятра-Паўлаўскую царкву аг.Галынка, даведаліся аб гісторыі стварэння гэтага помніка народнага дойлідства, які з’яўляецца гісторыка – культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. Падчас экскурсіі ў школьную музейную экспазіцыю “Беларуская хата” рабяты ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце.

У рамках рэспубліканскай акцыі “ШАГ да поспеху” хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з інспектарам Галынкаўскага сельвыканкама Бушыла С.І. Святлана Іванаўна расказала расказала аб асноўных функцыях гэтага органа дзяржаўнай улады, аб сацыяльнай падтрымцы дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, аб тым, што ўваходзіць у яе штодзённыя абавязкі.

  

13.06.2024

У рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону "Дзіцячы аўтацягнік" выхаванцы аздараўленчага лагера наведалі з экскурсіяй УП "Клецкі вытворча-харчовы завод". Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння прадпрыемства і яго структурай, даведаліся пра тэхналагічны працэс вырабу хлебабулачных вырабаў. Экскурсанты наведалі кандытарскі цэх і ўбачылі выраб прысмакаў мучных "Сочні". Напрыканцы экскурсіі прайшла дэгустацыя хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

  

14.06.2024

Сёння для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Крынічка" была арганізавана экскурсія "Клеччына - край, дзе ты нарадзіўся". Рабяты наведалі гістарычныя і культурныя мясціны Клецка, даведаліся пра гісторыю горада, знакамітых землякоў.

  

  

  

15.06.2024

15 чэрвеня дзень у аздараўленчым лагеры быў прысвечаны творчасці. Выхаванцы даведаліся пра дзейнасць раённага літаратурнага аб’яднання “Голас”, гаварылі аб вядомых паэтах і пісьменніках Клеччыны. У конкурсе “Лета - яркае і вясёлае” кожны з рабят змог праявіць свае здольнасці і талент. Малюнкі атрымаліся яркімі, крэатыўнымі. Падчас прафілактычнай гутракі з супрацоўнікамі Клецкага РАНС хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі і замацавалі правілы пажарнай бяспекі ў летні перыяд. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Есіс Таццяна Міхайлаўна звярнула ўвагу на прафілактыку пажараў, павышэнне інфармаванасці непаўналетніх аб небяспецы і выніках узгаранняў, дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. Кожны з выхаванцаў атрымаў памятку “Канікулы без дыму і агню”.

  

  

  

17.06.2024

Сёння ў аздараўленчым лагеры “Крынічка” прайшоў  дзень лета, спорту і здаровага ладу жыцця. Выхаванцы адправіліся ў аднадзённы турыстычны паход.  Рабяты цудоўна правялі час на прыродзе, гатавалі на кастры, актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах «Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!»

  

    

18.06.2024

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" школы прайшоў Дзень гістарычнай памяці, а ў рамках яго ўрок памяці “Навекі ў памяці людской”. Выхаванцы таксама наведалі экспазіцыю “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», усклалі кветкі да падножжа брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых.

  

  

  

19.06.2024

Хутка праляцелі дні ў аздараўленчым лагеры "Крынічка". Усе супрацоўнікі лагера імкнуліся зрабіць яго незабыўным для рабят. 21 чэрвеня ў Дзень развітання для выхаванцаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю летняга аздараўленчага лагера, уручэнне памятных прызоў пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэрт дзіцячай творчасці "Да пабачэння, лагер!" Завяршыўся дзень музычнай гадзінай «У коле сяброў». Бывай, «Крынічка!» Да новых сустрэч!

   

    

    

Выхавацелі:

Сазановіч Надзея Анатольеўна

Кантактны тэлефон: +375298593657

 

Шэйка Святлана Мікалаеўна

Кантактны тэлефон: +375298297762

 

 

Рэжым дня аздараўленчага лагера

з дзённым знаходжаннем дзяцей “Крынічка”

                                                                                                                    

ЧАС

ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ

8.00 – 8.30

сустрэча дзяцей

8.30 – 8.45

ранішняя зарадка, гігіенічныя працэдуры

8.45 – 9.05

сняданак

9.05 9.25

хвілінка бяспекі

9.25 – 12.15

заняткі па інтарэсах;

культурна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы;

гульні на свежым паветры

12.15 – 12.30

хвілінка здароўя, гігіенічныя працэдуры

12.30 – 13.00

абед

13.00 15.00

дзённы сон

15.00 15.10

аперацыя “Утульнасць”, гігіенічныя працэдуры

15.10 – 15.30

полудзень

15.30 – 17.00

музычныя хвілінкі;

прафілактычныя гутаркі;

творчыя конкурсы;

гульні на свежым паветры

17.00 – 17.30

падвядзенне вынікаў, адыход дзяцей дадому

 

План работы аздараўленчага лагера

з дзённым знаходжаннем дзяцей «Крынічка»

Республиканская акция «Эффективное лето» пройдет в период летней оздоровительной кампании 2024 года по инициативе Министерства образования Республики Беларусь с целью создания условий для оптимального удовлетворения потребностей детей и их родителей в качественных и социально значимых услугах оздоровления и отдыха, обеспечения открытости системы отдыха и оздоровления, участия общественных организаций и общества в целом в организации отдыха и оздоровления детей.

Девиз акции «Наше лето эффективно: с пользой, ярко, креативно!».

Участниками акции станут воспитанники, педагогические и медицинские работники воспитательно-оздоровительных учреждений образования, представители педагогической общественности, общественных объединений, министерств, организующих работу с детьми в воспитательно-оздоровительных учреждениях образования Республики Беларусь.

Учреждение образования «Национальный детский образовательно-оздоровительный центр «Зубренок» выступит в качестве организатора ряда мероприятий для специалистов системы отдыха и оздоровления:

республиканский слет воспитанников воспитательно-оздоровительных учреждений образования «Наше лето эффективно: с пользой, ярко, креативно!»;

конкурс педагогических команд воспитательно-оздоровительных учреждений образования «Мечтай! Действуй! Побеждай!»;

республиканский экскурсионный марафон «Детский автопоезд»;

онлайн-презентация наиболее успешных практик деятельности воспитательно-оздоровительных учреждений образования «Карта открытий лета»;

выставка-панорама методического опыта по организации летнего отдыха и оздоровления детей «Рецепты полезных каникул»;

дистанционный фестиваль информационных ресурсов воспитательно-оздоровительных учреждений образования «ИнфоЛето»;

информационно-методический проект «Время ярких идей»;

выездные методические интенсивы «Чтобы лето прошло не напрасно».