Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:
- умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;
- стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;
- інтэлектуальнае развіццё і грамадзянскае станаўленне школьніка;
- удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.
Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:
- фарміраваць у дзяцей і моладзі грамадзянскую пазіцыю праз удзел у сацыяльна значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;
- далучаць дзяцей і моладзь да маральна-духоўных каштоўнасцей праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы;
- фарміраваць патрыятызм у дзяцей і моладзі, павагу да ветэранаў ВАВ і мясцін вайсковай славы;
- фарміраваць гарманічна развітую і актыўную асобу;
- павышаць маральную і эстэтычную культуру вучняў;
- стварыць умовы паспяховай сацыялізацыі асобы дзіцяці;
- аднаўляць і развіваць фізічныя і духоўныя сілы дзяцей адпаведнай арганізацыяй вольнага часу.
свернуть