Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

27.04.2024
27 красавіка шосты школьны дзень быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Шчаслівая сям'я». Рабяты актыўна адказвалі на пытанні, расказвалі пра сваю сям'ю, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, чыталі вершы, зрабілі прыгожыя малюнкі, адлюстраваўшы самых дарагіх і блізкіх ім людзей. Аб сям'і, як асноўным элеменце грамадства, аб захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, гаварылі навучэнцы 6-9 класаў. Для школьнікаў і іх бацькоў прайшлі сямейныя пасядзелкі «Дыялог пакаленняў». Класны кіраўнік 9 класа Бобка С.І. зрабіла акцэнт на тым, што жыццё чалавека пачынаецца з сям'і, дзе ён фарміруецца як грамадзянін, і каб сям'я была моцнай і дружнай, трэба гэтага хацець. Таму кожнаму ў сям'і трэба паважаць іншых як асобу, прымаць іх такімі, якія яны ёсць, падтрымліваць і клапоціцца адзін пра аднаго.