Літаратурна - музычная кампазіцыя "Як жа жыць без памяці?", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь

27.04.2024
Навучэнцы, педагогі ўстановы адукацыі сумесна з Галынкаўскім СДК прынялі ўдзел у літаратурна - музычнай кампазіцыі "Як жа жыць без памяці?", прысвечанай 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прайшло ў Клецкім раённым цэнтры культуры. Яго ўдзельнікаў цёпла прывітала клецкая паэтэса Таццяна Цвірко, вершы якой былі пакладзены ў аснову літаратурна-музычнай кампазіцыі.