Інтэлектуальны інфарм-дайджэст "Знак якасці маёй краіны"

26.11.2024
25 лістапада ў ПА ГА "БРСМ" ДУА "Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 9,11 класаў адбыўся інтэлектуальны інфарм-дайджэст "Знак якасці маёй краіны". Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне сістэмы поглядаў, грамадзянскіх прыярытэтаў падлеткаў, развіццю грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за сваю краіну. Школьнікі яшчэ раз пераканаліся, што беларускія адукацыя, медыцына, тавары, а таксама сфера абслугоўвання з'яўляюцца аднымі з самых якасных у свеце, узгадалі чым багатая наша краіна, выканаўшы заданні ў наступных намінацыях "Беларусь індустрыяльная", "Беларусь рамесная", "Беларусь спартыўная", «Беларусь сінявокая, «Беларусь турыстычная», «Беларусь працаўніца», "Беларусь інтэлектуальная".