Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

23.11.2024
23 лістапада ў шосты школьны дзень для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла гульня–падарожжа «Дом, у якім мы жывём». Аб сваім доме, аб сям'і гаварылі навучэнцы пачатковай школы, таму што ў жыцці кожнага чалавека і асабліва дзіцяці няма нічога больш дарагога і блізкага, чым сям'я. Рабяты ператварыліся ў архітэктараў, і паспрабавалі пабудаваць прыгожы і ўтульны дом. Школьнікі выбіралі «цаглінкі» для будаўніцтва моцнага, надзейнага дома, у аснове якога будуць дапамога, падтрымка, каханне і ўзаемаразуменне. Навучэнцы 7-9 класаў падзяліліся рэцэптамі сямейных страў беларускай кухні. Дзеці гаварылі пра нацыянальную кухню беларусаў, узгадалі адметныя яе асаблівасці, расказалі пра самыя любімыя стравы іх сем'яў, з цікавасцю даведваліся новыя стравы, адгадваючы крыжаванку, загадкі на кулінарную тэму.