Адкрыццё Тыдня спорту і здароўя
03.09.20243 верасня ва ўстанове адукацыі адбылося адкрыццё Тыдня спорту і здароўя. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Бобка В.В. расказаў аб мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у яго рамках, затым навучэнцы 1-5, 7-8 класаў прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным кросе "Усе на старт!". У час спаборніцтваў сярод яго ўдзельнікаў адчувалася атмасфера здаровага саперніцтва і спартыўнага азарту. Усе рабяты атрымалі не толькі зарад бадзёрасці, але і пазітыву.