ПЕРШЫ ЎРОК У 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

12.08.2024
Міністэрства адукацыі вызначыла тэму першага ўрока ў новым 2024/2025 навучальным годзе: «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!» У Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў размова пойдзе аб дасягненнях беларускага народа, якімі мы па праву ганарымся, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.