Дзень экалогіі і здароўя ў аздараўленчым лагеры "Крынічка"

07.06.2024
У рамках Дня экалогіі і здароўя для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" было арганізавана падарожжа па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, PR-акцыя "Чысціня - залог здароўя!" Падчас хвілінкі здароўя рабяты сустрэліся з фельчарам Галынкаўскага ФАПа Перапечкай Т.М. Тамара Мікалаеўна яшчэ раз нагадала дзецям аб шкодных звычках, аб негатыўным стаўленні да курэння, алкагалізму, наркаманіі. Мерапрыемствы садзейнічалі паўтарэнню і замацаванню ведаў дзяцей аб навакольным асяроддзі, здароўі чалавека.