Сустрэча з інспектарам ІСН

13.05.2022

13 мая ў рамках рэспубліканскай міжведамаснай акцыі “Забота” для вучняў 9,11 класаў прайшла сустрэча са старшым інспектарам ІСН Сямёнавым Р.В. Раман Віктаравіч паведаміў, што асноўнай мэтай акцыі з’яўляецца арганізацыя вольнага часу і  адпачынку дзяцей і падлеткаў у летні перыяд, а задачы: забеспячэнне максімальнай працоўнай і забаўляльнай занятасці непаўналетніх, асабліва якія знаходзяцца на розных відах уліку; папярэджванне правапарушальных паводзін; фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і ўсвядомленага стаўлення да свайго здароўя і навакольнага асяроддзя; развіццё інтэлектуальнага, духоўнага патэнцыялу, творчых здольнасцей і інтарэсаў дзяцей, актыўнае далучэнне да розных відаў дзейнасці. Старшы інспектар таксама звярнуў увагу прысутных на іншыя пытанні, якія датычыліся папярэджванню злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, бяспечнаму выкарыстанню сеткі Інтэрнет, злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, прафілактыцы незаконнога звароту наркотыкаў і інш. Вучні змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць і атрымаць кампетэнтны адказ.