Сустрэча з членамі Клецкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

12.05.2022

12 мая актывісты ГА «БРПА» і ПА «БРСМ» школы ў рамках Года гістарычнай памяці і ў рамках святкавання 77-й гадавіны Вялікай Перамогі сустрэліся з членамі Клецкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня Клецкай раённай арганізацыі Беларускі саюз афіцэраў Шафран Ігар Львовіч і ваенны камісар ваеннага камісарыята Клецкага раёна Вярбіцкі Сяргей Уладзіміравіч. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі ля помніка загінуўшым землякам у аг.Карацк і каля брацкай магілы ў аг.Галынка. Рабяты падрыхтавалі паведамленні аб гісторыі стварэння гэтых манументаў, з цікавасцю слухалі расказ гасцей аб каштоўнасці міру, аб важнасці захавання памяці аб мінулых трагічных старонках айчыннай гісторыі.