Спартыўна-забаўляльная праграма “Дружная сямейка”

07.05.2022

 

7 мая ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўна-забаўляльнай праграме «Дружная сямейка». Мэта мерапрыемства: матывацыя да здаровага ладу жыцця, павышэнне рухальнай актыўнасці дзяцей, развіццё спрыту, шпаркасці, трапнасці, вынослівасці. Удзельнікі дзвюх каманд паказалі сябе сапраўднай згуртаванай і дружнай сям'ёй, спаборнічаючы ў самых разнастайных конкурсах.