Мітынг - рэквіем «Успомнім тых, хто пайшоў, не развітваючыся»

06.05.2022

9 мая – дзень нашага гонару, нашай велічы, мужнасці і адвагі. Дзень нашай памяці, год гістарычнай памяці. Як гэта сімвалічна, асабліва сёння, калі так патрэбен мір. Мы ў вечным абавязку перад тымі, хто, калісьці падарыў нам гэтыя МІР, ВЯСНУ, ЖЫЦЦЁ. Напярэдадні 77-й гадавіны Вялікай Перамогі навучэнцы, выхаванцы дашкольнай групы, педагогі школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу - рэквіеме «Успомнім тых, хто пайшоў, не развітваючыся»  і святочным канцэрце «Яны прайшлі па той вайне». У рамках мерапрыемстваў прысутныя ўшанавалі памяць усіх, чый вялікі подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны падарыў нам сёння незалежнасць. Пакуль мы будзем памятаць пра гэту вайну - мы будзем жыць, будзе жыць наша Радзіма.