Дзень дзяржаўных сімвалаў

07.05.2022

7 мая ў школе шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая. Навучэнцы 1-2, 4-5 класаў прымалі ўдзел у гістарычным калейдаскопе “У сімвалах нашы карані”, а для навучэнцаў 6-9 класаў прайшла гадзіна зносін “У сімвалах дзяржавы - гісторыя майго народа”. Святочна апранутыя рабяты сабраліся ў рэкрэацыі школы ля стэнда з Дзяржаўнай сімволікай, каб яшчэ раз з гонарам расказаць пра сімвалы краіны, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Падчас мерапрыемстваў вучні гаварылі аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, атрымалі адказы на важныя пытанні: чаму на нашым сцягу тры колеры - чырвоны, зялёны і белы - і што яны абазначаюць, што значыць зялёны контур дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь у промнях ўзыходзячага сонца і многія іншыя. Кожны зрабіў для сябе вельмі важны вывад: грамадзянін сваёй дзяржавы павінен быць найперш патрыётам, паважаць дзяржаўную сімволіку і ведаць гісторыю роднай краіны. Малодшыя школьнікі запусцілі ў неба паветраныя шары як сімвалы надзеі, міру і дабра.