Школа Актыўнага Грамадзяніна» для IX класаў па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў

05.05.2022

5 мая 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для IX класаў па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў».

У ШАГ 1 «Мы даведваемся» адказны за выхаваўчую работу Карпіевіч В.Ю. азнаёміла прысутных з тэмай і са зместам інфармацыйных блокаў, актуалізавала веды вучняў аб важнейшых аперацыях войск Чырвонай Арміі і яе саюзнікаў у 1944-1945 гг. у Еўропе, акцэнтавала ўвагу на тых аспектах, якія не разглядаліся на ўроках па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя».

У ШАГ 2 «Мы разважаем» было арганізавана абмеркаванне важнейшых аперацый войск Чырвонай Арміі ў 1944-1945 гг. у Еўропе, сістэмы міжнародных адносін, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны. Асаблівая ўвага была нададзена ваеннаму трыбуналу ў Нюрнбергу і важнасці памятаць гэты ўрок Другой сусветнай вайны ў наш час.

У ШАГ 3 «Мы падводзім вынікі» да наступнага занятку настаўнік прапанавала запісаць успаміны сваякоў ці знаёмых, якія жылі ў ваенны час, пра тое, як людзі сустрэлі вестку аб перамозе над фашысцкай Германіяй, а навучэнцы Біркоўская Арына і Шостак Кацярына расказалі пра сваіх прадзедаў, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.