Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Галынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Галынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна»
4 мая ў рамках метадычнага тыдня “Развіццё звязнага маўлення ў навучэнцаў у працэсе вучэбнай і выхаваўчай работы” настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Бобка Таццяна Аляксееўна паказала майстар-клас па матэматыцы па тэме “Пісьмовае дзяленне трохзначнага ліку на адназначны лік” ( 3 клас).
Урок прайшоў на высокім метадычным узроўні. На ўсіх этапах вучні былі ўцягнутыя ў актыўную разумовую і практычную дзейнасць. Этапы ўрока былі цесна ўзаемазвязаны паміж сабой, чаргаваліся розныя віды дзейнасці. Для кожнага вучня была створана сітуацыя поспеху, што таксама спрыяла павышэнню матывацыі і падтрыманню пазнавальнай цікавасці да навукі.
Настаўнік давала толькі станоўчую характарыстыку вынікам іх дзейнасці, што стымулявала дзяцей і павышала іх актыўнасць на ўроку.
На працягу ўрока прасочваліся міжпрадметныя сувязі з навакольным светам, літаратурным чытаннем.
Завяршальным этапам урока стала падвядзенне вынікаў і самаацэнка сваёй дзейнасці. Выкарыстаныя элементы гульнявых тэхналогій і лісты самаацэнкі для рэфлексіі навучэнцаў далі магчымасць кожнаму асэнсавана ацаніць свае дзеянні і правесці самаацэнку сваёй работы на ўроку.
свернуть