
Раздзел І. Агульныя палажэнні
1. Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы адукацыі “Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” (далей – Установа адукацыі), які зарэгістраваны Клецкім раённым выканаўчым камітэтам (у якасці Дзяржаўнай установы адукацыі “Галынкаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”) 06.11.2020 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690332320, у сувязі з прывядзеннем яго ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі нарматыўнымі актамі ў сферы адукацыі.
Галынкаўская школа заснавана ў 1904 годзе як пачатковая, пераўтворана ў 1947 годзе ў сямігадовую, а ў 1956 годзе – у сярэднюю. Установа адукацыі “Галынкаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” створана на базе Галынкаўскай сярэдняй школы рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта ад 04.04.2005 № 245 і зарэгістравана рашэннем Мінскага аблвыканкама ад 19.04.2005 № 336.
Рашэннем Клецкага райвыканкама ад 19.09.2011 № 1337 Установа адукацыі “Галынкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”. Змяненні ў Статут зарэгістраваны Клецкім райвыканкамам 22.09.2011.
У сувязі з перадачай функцый па кіраванні адукацыйным працэсам дзяржаўнай установы адукацыі “Галынкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна” Дзяржаўнай установе адукацыі “Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта ад 29.07.2013 № 930 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” рэарганізавана ў форме далучэння да яе дзяржаўнай уставы адукацыі “Галынкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна”, зарэгістраванай рашэннем Клецкага райвыканкама ад 13.11.2009 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690598121, і перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Галынкаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”. Змяненні ў Статут у сувязі з рэарганізацыяй зарэгістраваны Клецкім райвыканкамам 28.08.2013 На падставе рашэння Клецкага раённага выканаўчага камітэта 27.10.2020 № 1475 была зацверджана новая рэдакцыя Статута Дзяржаўнай установы адукацыі ва ўстанову адукацыі “Галынкаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” (Галынкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна).
2. Поўная назва Установы адукацыі:
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”;
на рускай мове – Государственное учреждение образования “Голынковская средняя школа Клецкого района”.
Скарочаная назва Установы адукацыі:
на беларускай мове – Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна;
на рускай мове – Голынковская средняя школа Клецкого района.
3. Месца знаходжання Установы адукацыі: 222653 Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Клецкі раён, аг. Галынка, вул. Садовая, д. 39А.
4. Тып Установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі, від – сярэдняя школа.
5. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб парадку правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, і пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
Установа адукацыі з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, адукацыйную праграму базавай адуацыі, адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі і можа забяспечваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышанным узроўні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, вывучэнне вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным ўзроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Сярэдняя школа таксама можа рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
6. Дакументацыя Установы адукацыі вядзецца на беларускай мове ў адпаведнасці з Інструкцыяй па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
7. Установа адукацыі створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.
8. Заснавальнікам, уласнікам Установы адукацыі і ўласнікам маёмасці з’яўляецца Клецкі раённы выканаўчы камітэт.
Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам Установы адукацыі з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта, кампетэнцыі якога прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі.
9. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязках, ад свайго імя набывае і ажыццяўляе маёмасныя і немаёмасныя правы, выконвае абавязацельствы, выступае істцом і адказчыкам у судзе.
10. Установа адукацыі ажыццяўляе віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам ОК РБ 005-2011, які зацверджаны пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2011 № 85.
Віды дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаванню, ажыццяўляюцца Установай адукацыі пасля атрымання ліцэнзіі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
11. Установа адукацыі мае пячатку з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, мае разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.
Раздзел ІІ. Прадмет, мэты і задачы дзейнасці Установы адукацыі
12. Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.
13. Асноўнымі мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца забеспячэнне навучання, выхавання, развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, падрыхтоўкі дзяцей да навучання ў школе, забеспячэнне права вучняў на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з улікам іх індывідуальных запатрабаванняў, схільнасцей і запытаў, стварэнне спецыяльных умоў для развіцця іх творчага, інтэлектуальнага патэнцыялу, свядомага прафесійнага самавызначэння далейшай адукацыі і працоўнай дзейнасці.
14. Асноўнымі задачамі Установы адукацыі з’яўляюцца:
забеспячэнне атрымання выхаванцамі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, навучэнцамі – агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;
забеспячэнне выхаванцаў першаснымі кампетэнцыямі для далейшага іх навучання;
стварэнне бяспечных умоў, здароўезберагальнага асяроддзя для выхавання фізічна здаровай, адукаванай асобы, яе паспяховай сацыялізацыі, для фарміравання маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры навучэнцаў;
павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання навучэнцаў;
фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;
авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
фарміраванне культуры сямейных зносін.
Раздзел ІІІ. Парадак фарміравання структуры і штатнага раскладу Установы адукацыі
15. Структурнымі падраздзяленнямі Установы адукацыі з’яўляюцца бібліятэка, вучэбна-доследны ўчастак, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, сталовая пры ўстанове адукацыі.
16. У выпадку неабходнасці па ўзгадненні з заснавальнікам і ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта ва Установе адукацыі могуць быць створаны іншыя структурныя падраздзяленні, фарміраванне якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і дадзеным Статутам.
17. Супрацоўнікамі Установы адукацыі з’яўляюцца педагагічныя і іншыя работнікі. Да іншых работнікаў адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя і дапаможныя функцыі.
18. Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляюць па рашэнні дырэктара педагагічныя спецыялісты Установы адукацыі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у выхаванні навучэнцаў.
19. З мэтай аказання садзейнічання ў арганізацыі дзейнасці па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, кантролю за ажыццяўленнем выхаваўчай і прафілактычнай работы ва Установе адукацыі ствараецца савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
Парадак стварэння ва Установе адукацыі савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, яго задачы і функцыі, парадак арганізацыі яго работы рэгламентуюцца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
20. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе адукацыі, уключаючы пытанні прыёму, пераводу і звальнення, рэжыму работы і адпачынку, умоў працы, гарантый і кампенсацый, рэгулююцца кантрактамі (працоўнымі дагаворамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі.
21. Штатны расклад Установы адукацыі распрацоўваецца сумесна з Дзяржаўнай установай “Клецкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
22. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое рэгламентуецца ва Установе адукацыі калектыўным дагаворам, палажэннямі аб парадку і ўмовах устанаўлення надбавак стымулюючага характару.
23. Прыём, перавод, звальненне работнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на падставе заключанага ў пісьмовай форме кантракта (працоўнага дагавора) і афармляецца загадам кіраўніка Установы адукацыі.
24. Камплектаванне педагагічнымі кадрамі на вакантныя месцы ажыццяўляецца з ліку асоб, якія маюць адпаведную адукацыю, прафесійна-педагагічную падрыхтоўку, якія адпавядаюць патрабаванням кваліфікацыйнай характарыстыкі і якія маюць адпаведныя маральныя якасці.
25. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:
25.1. пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;
25.2. якія мелі судзімасць;
25.3. прызнаныя недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымі;
25.4. якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
25.5 якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні.
26. Пры ўзнікненні ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці абставін, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню, і прадугледжаных пунктам 25 Статута, ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці спыняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
27. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Раздзел ІV. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі, забеспячэнне аховы жыцця і здароўя навучэнцаў
28. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі арганізуецца на аснове:
прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі і культуры;
адукацыйных стандартаў;
педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;
культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;
сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
29. Правам на адукацыю ва Установе адукацыі карыстаюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны ў адпаведнасці з заканадаўствам.
30. Форма атрымання адукацыі ва Установе адукацыі – вочная.
31. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі арганізуецца ва Установе адукацыі.
32. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізаваны:
32.1. ва Установе адукацыі;
32.2. дома.
33. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адпаведных адукацыйных праграм ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй адпаведных адукацыйных праграм і ўключае ў сябе тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую работу, атэстацыю вучняў.
34. Навучанне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.
Вывучэнне беларускай, рускай і замежнай мовы (англійскай) ва ўстанове адукацыі з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі для працягу вывучэння вучнямі V–XI класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ва Установе, пры наяўнасці ў кожным класе ад аднаго да дзевяці вучняў выдзяляюцца гадзіны ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам.
35. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах. Класы дзеляцца на групы ў выпадках і парадку, вызначаных Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, і ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі на бягучы навучальны год.
Напаўняльнасць класаў і груп устанаўліваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
36. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кожны год на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі распрацоўвае вучэбны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама, пры неабходнасці – з дырэктарам Дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Клецкага раёна”.
37. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў рознаўзроставай групе круглы год. Час знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі састаўляе 10,5 гадзін у дзень пры пяцідзённым рабочым тыдні.
38. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на І, ІІ і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, уключаючы пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты дзень тыдня для правядзення з навучэнцамі факультатыўных заняткаў (V-XI класы), мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных накірункаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавых, турыстычных мерапрыемстваў, экскурсій, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафісійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для навучэнцаў (X-XI класаў).
39. Вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модулей пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на базавым узроўні.
Базавы ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета, модуля – вывучэнне зместу адпаведнага вучэбнага прадмета, модуля, які з’яўляецца абавязковым у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гэтым вучэбным прадмеце, модулі.
40. Адукацыйная праграма агульнай сярэдняй адукацыі на павышанным узроўні вывучэння вучэбнага прадмета, модуля – вывучэнне зместу адпаведнага вучэбнага прадмета, модуля, якая ўлючае ў сябе базавы ўзровень вывучэння гэтага вучэбнага прадмета, модуля з паглыбленнем і (ці) пашырэннем яго зместу на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі .
Пералік вучэбных прадметаў, якія вывучаюцца на павышаным узроўні на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца кіраўніком установы адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.
Прадстаўляецца магчымасць ажыццяўляць у X-XI класах профільнае навучанне, якое заснавана на індывідуалізацыі пры вывучэнні вучэбных прадметаў, модулей, у тым ліку вучэбных прадметаў, модулей, якія вывучаюцца на павышаным узроўні, вучэбных прадметаў, модулей з прафісійнай арыентацыяй зместу (профільных вучэбных прадметаў, модулей), правядзенні факультатыўных заняткаў, змест якіх звязаны з адпаведным відам прафесійнай дзейнасці (педагагічнай, аграрнай і іншай).
Залічэнне навучэнцаў у профільныя класы (групы) праводзіцца на конкурснай аснове па выніках навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі: адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэй за 6. У профільныя класы (групы) без уліку сярэдняга бала пасведчання аб агульняй базавай адукацыі і адзнак па профільных прадметах залічваюцца пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па адпаведных (профільных) вучэбных прадметах.
41. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па навучальных гадах. Навучальны год дзеліцца на чвэрці. Пачатак і заканчэнне чвэрцяў, канікул вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Працягласць навучальнага года ўстанаўліваецца з 1 верасня па 31 жніўня. Вучэбныя заняткі праводзяцца з 1 верасня па 31 мая ўключна, а для навучэнцаў IX і XI класаў з 1 верасня па 25 мая.
Калі ўказаныя даты прыходзяцца на нерабочы дзень, то пачатак (завяршэнне) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) рабочы дзень.
42. Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.
Агульная працягласць канікул на працягу навучальнага года павінна
быць не менш за 30 каляндарных дзён, для навучэнцаў І і ІІ класаў – не менш за 37 каляндарных дзён.
Працягласць летніх канікул павінна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў, а для навучэнцаў ІХ класаў – не менш за 10 каляндарных тыдняў.
43. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі выкарыстоўваюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія рэкамендаваны да выкарыстання ў адукацыйным працэсе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі можа быць платным і бясплатным. Памер платы і парадак яе ўзымання ўстаноўліваецца Урадам Рэспублікі Белаврусь.
44. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі з’яўляюцца гульня, занятак.
45. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія, вучэбна-палявыя зборы і іншыя вучэбныя заняткі . Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, працоўная практыка, грамадска карысная праца.
Вучэбныя заняткі пры рэалізацыі праграм агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў адну змену ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў.
Працягласць урока ў І класе – 35 хвілін, у ІІ –ХІ класах – 45 хвілін, занятку ў дашкольнай групе – да 30 хвілін у залежнасці ад узросту выхаванцаў.
Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам заняткаў, які зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі.
Працягласць перапынкаў устанаўліваецца зыходзячы з канкрэтных умоў работы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання, адпачынку вучняў, выхаванцаў у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў.
46. Навучэнцы, з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцей, пажаданняў і стану здароўя, вывучаюць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай вучэбным планам Установы адукацыі.
47. Факультатыўныя заняткі – заняткі, накіраваныя на павышэнне ў вучняў цікавасці да вывучаемых вучэбных прадметаў, паглыбленне іх зместу, актывізацыю пазнаваўчай дзейнасці, інтэлектуальнае, маральнае і фізічнае развіццё, падрыхтоўку да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і прадаўжэнне адукацыі.
Стымулюючыя заняткі – заняткі, накіраваныя на развіццё творчых
здольнасцей адораных і таленавітых навучэнцаў.
Падтрымліваючыя заняткі – заняткі, накіраваныя на пераадольванне
цяжкасцей у вывучэнні вучэбных прадметаў (асобных тэм вучэбных праграм па вучэбных прадметах) навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў вочнай форме атрымання адукацыі.
Грамадска карысная праца – заняткі, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў працоўных уменняў і навыкаў.
48. Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай, прафарыентацыйнай і іншай накіраванасці.
Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку ці пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў ІХ-ХІ класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.
Склад груп для правядзення факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі праграм агульнай сярэдняй адукацыі зацвярджаецца загадам дырэктара Установы адукацыі.
49. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку і класах інтэграванага навучання і выхавання, і індывідуальна.
Класы інтэграванага навучання і выхавання – класы, якія ствараюцца на І, ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх рэалізуюцца праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі.
50. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова ці пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі ва ўстанове адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.
Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі дома прымаецца ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта на падставе заявы навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.
Пералік медыцынскіх паказчыкаў для навучання і выхавання дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, парадак атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
51. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па заяве вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) дапускаецца арганізацыя адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.
Індывідуальны вучэбны план устанаўлівае асаблівасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі адораннымі і таленавітымі вучнямі, а таксама вучнямі, якія па ўважлівых прычынах не могуць пастаянна або часова наведваць вучэбныя заняткі і (або) праходзіць атэстацыю ва ўстаноўленыя тэрміны.
Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вызначаецца Палажэннем аб Установе агульнай сярэдняй адукацыі.
52. Па заяве бацькоў навучэнца і ўлічваючы вынікі атэстацыі, у выпадках, калі навучэнец да паступлення ва Установу адукацыі або ў час навучання ў ёй самастойна засвоіў матэрыял, прадугледжаны адпаведнымі праграмамі, педагагічны савет Установы адукацыі разглядае пытанне аб залічэнні або пераводзе навучэнца ў адпаведны клас.
53. У III-XI класах вучні вядуць дзённікі, узоры якіх штогод зацвярджаюцца і рэкамендуюцца да выкарыстання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе выстаўляюцца бягучыя, прамежкавыя, гадавыя адзнакі, указваюцца заўвагі і рэкамендацыі педагогаў.
54. Ацэнка рэзультатаў вучэбнай дзейнасці ў I-II класах па ўсіх вучэбных прадметах, у III-IV класах па вучэбных падметах “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”, “Фізічная культура і здароўе” ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак у балах. У наступных класах веды ацэньваюцца баламі.
Вучэбны прадмет “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” вывучаецца ў V-IX класах, вучэбны прадмет “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” вывучаецца ў ІІ-V класах. Па вучэбных прадметах “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая култьтура)” , “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” дамашнія заданні не задаюцца. Вучні V-IX класаў па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” і вучні V класа па вучэбным прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” праходзяць бягучую і выніковую атэстацыю, рэзультаты якой ацэньваюцца адзнакамі “залічана”, “не залічана”. Бягучая і выніковая атэстацыя вучняў ІІ-ІV класаў па вучэбным прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая ўяўляе слоўную ацэнку рэзультатаў вучэбнай дзейнасці вучняў без выстаўлення адзнак. Тэматычны кантроль рэзультатаў вучэбнай дзейнасці вучняў V-IX класаў па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”, вучняў V класа па вучэбным прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” ажыццяўляецца 1 раз у чвэрць з выстаўленнем адзнак “залічана”, “не залічана”. Гадавая адзнака вучням V-IX класаў па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”, вучням V класа па вучэбным прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” “залічана” ці “не залічана” выстаўляецца з улікам адзнак па рэзультатах тэматычнага кантролю ў чвэрцях.
Прамежкавыя адзнакі па астатніх вучэбных прадметах выстаўляюцца настаўнікамі па тэмах за чвэрці. У канцы навучальнага года з улікам прамежкавых адзнак, а ў IX, XI класах – экзаменаў, выстаўляюцца выніковыя адзнакі. У выніку нязгоды навучэнца ці яго бацькоў з адзнакай даецца магчымасць здаць экзамен па адпаведным прадмеце камісіі, створанай педагагічным саветам Установы адукацыі або ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
55. Ва Установе адукацыі па запытах законных прадстаўнікоў вучняў адкрываецца група падоўжанага дня для вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на I, ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
Дзейнасць групы падоўжанага дня ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
56. Установа адукацыі забяспечвае ахову здароўя вучняў.
Медыцынскае абслугоўванне вучняў ва Установе адукацыі ажыццяўляецца медыцынскай сястрой (медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Галынкаўскі фельдшарска-акушэрскі пункт”). Медыцынскі работнік сумесна з кіраўніцтвам установы адукацыі нясе адказнасць за здароўе і фізічнае развіццё дзяцей, правядзенне лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, выкананне санітарна-гігіенічных норм, рэжым і якасць харчавання вучняў, дазіроўку іх фізічных і разумовых нагрузак.
Установа адукацыі стварае ўмовы для работы медыцынскіх работнікаў.
57. Установа адукацыі стварае неабходныя ўмовы для харчавання навучэнцаў. Арганізацыя харчавання навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах выдаткаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (зберагальнае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.
Вучні забяспечваюцца харчаваннем за кошт бюджэтных сродкаў.
58. Выхаванне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў працэсе правядзення вучэбных заняткаў і ў пазаўрочны час. Выхаванне ў класах ажыццяўляе педагагічны работнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.
59. Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы ва Установе адукацыі з’яўляюцца:
ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы;
грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне;
духоўна-маральнае выхаванне на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа;
эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;
выхаванне псіхалагічнай культуры;
фарміраванне ў навучэнцаў культуры здаровага ладу жыцця;
сямейнае і гендарнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў адказных адносін да сям’і, шлюбу, выхавання дзяцей;
працоўнае і прафесійнае выхаванне;
экалагічнае выхаванне;
выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці;
выхаванне культуры побыту і вольнага часу;
полікультурнае выхаванне;
эканамічнае выхаванне.
60. Установа адукацыі пры арганізацыі выхаваўчага працэсу выкарыстоўвае актыўныя формы работы з навучэнцамі і бацькамі, у тым ліку інтэлектуальныя конкурсы, канферэнцыі, выставы творчасці навучэнцаў, гульнёвыя праграмы, тэматычныя дыскатэкі, спартыўна-аздараўленчыя гульні і іншыя.
61. Установа адукацыі ўзаемадзейнічае з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і іншымі, дзеянне якіх не забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
62. Неабгрунтаванае вызваленне навучэнцаў ад вучэбных заняткаў ва Установе адукацыі забаронена.
Раздзел V. Сістэма і адукацыйныя праграмы ўстановы адукацыі
63. Дашкольная адукацыя – узровень асноўнай адукацыі, накіраванай на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запытамі, фарміраванне ў яго маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця ім сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да прадаўжэння адукацыі, аздараўленне дзіцяці.
64. Агульная сярэдняя адукацыя – узровень асноўнай адукацыі, якая накіравана на духоўна-маральнае і фізічнае развіццё асобы навучэнца,яго індывідуальных здольнасцей, авалодванне навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, самастойнай вучэбнай дзейнасці, неабходнымі для падрыхтоўкі да жыцця ў грамадстве, самастойнаму жыццёваму выбару, развіццё інтараса да самапазнання і творчых здольнасцей, здольнасцей да сацыяльнага самавызначэння, фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін і зносін, эстэтычнага густу, бяспечнага і здаровага ладу жыцця, кампетэнцыі, накіраваных на падрыхтоўку да прадаўжэння адукацыі і пачатку працоўнай дзецнасці.
65. Спецыяльная адукацыя – навучанне і выхаванне навучэнцаў, якія з’яўляюцца асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, пасродкам рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі.
66. Установа адукацыі рэалізуе:
66.1. адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі;
66.2. адукацыйную праграму пачатковай адукацыі;
66.3. адукацыйную праграму базавай адукацыі;
66.4. адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі;
66.5.адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі;
66.6. адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;
66.7. адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у Х – ХІ класах;
66.8. праграму бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь;
66.9. праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
66.10. можа рэалізоўваць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
67. Праграма выхаваўчай работы Установы адукацыі распрацоўваецца ва ўстанове адукацыі тэрмінам на пяць год на падставе Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі і вызначае мэты, задачы, асноўныя накірункі, формы і метады выхавання навучэнцаў з улікам асаблівасцей, патрэбнасцей і інтарэсаў вучняў ва Установе адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі.
Раздзел VІ. Правы, абавязкі і адказнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу
68. Установа адукацыі самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні ўстановы адукацыі, падборы і расстаноўцы кадраў і іншай дзейнасці ў межах, устаноўленых заканадаўствам.
69. Установа адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:
69.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
69.2. фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;
69.3. перадаваць функцыі па забяспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, якія створаны выканаўчымі камітэтамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, для забеспячэння дзейнасці падпарадкаваных ім бюджэтных арганізацый;
69.4. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
69.5.удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;
69.6. ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацвярджэнні факта іх выдачы;
69.7. уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;
69.8. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
70. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:
70.1. якасць адукацыі;
70.2. падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
70.3. выкананне санітарна-эпідыямічных патрабаванняў;
70.4. распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў вучэбна-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;
70.5. матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;
70.6. стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
70.7. распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для выхаванцаў і вучняў, правіл унутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;
70.8. маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
70.9. меры сацыяльнай абароны выхаванцаў і вучняў;
70.10. стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі выхаванцам і вучням;
70.11. патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ў дадзенай Установе адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
70.12. садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.
71. Установа адукацыі нясе адказнасць за:
71.1.неадпаведнасць якасці прадастаўленай інфармацыі ўстаноўленым патрабаванням;
71.2.дзеянні, якія пацягнулі парушэнне нормаў па ахове здароўя і бяспекі жыцця ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
71.3. невыкананне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;
71.4. неабгрунтаванае вызваленне навучэнцаў ад вучэбных заняткаў;
71.5.парушэнне правоў і свабод вучняў і работнікаў установы адукацыі;
71.6.іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
72. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі з’яўляюцца навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.
73. Навучэнцы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:
73.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
73.2. адначасовае засваенне зместу некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі ў выпадках, якія прадугледжаны актамі заканадаўства;
73.3. перавод у іншую ўстанову адукацыі;
73.4. навучанне па індывідуальным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы;
73.5. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
73.6. павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насілля, абражання асобы;
73.6. ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу, забеспячэнне харчаваннем;
73.7. бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
73.8. бясплатную карэкцыю фізічных і (ці) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;
73.9. карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
73.10. канікулы;
73.11. атрыманне платных паслуг у галіне адукацыі;
73.12. бясплатнае карыстанне рэсурсамі медыятэкі, вучэбнай, вытворчай, культурна-спартыўнай базай установы адукацыі;
73.13. атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;
73.14. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
73.15. удзел у кіраванні Установай адукацыі праз органы самакіравання;
73.16. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;
73.17. удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
73.18. звяртанне ў камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;
73.19. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным рашэннем (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
73.20. ахову сваіх правоў, гонару і годнасці ў працэсе атрымання адукацыі.
74. Навучэнцы абавязаны:
74.1. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
74.2. клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;
74.3. выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў, рашэнняў органаў самакіравання, прынятых ў межах іх кампетэнцыі і якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
74.4. паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
74.5. не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі;
74.6. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі;
74.7. наведваць установу адукацыі ў адзенні дзелавога стылю;
74.8. быць дысцыплінаванымі, рэгулярна наведваць вучэбныя заняткі, належна весці сябе ва установе адукацыі і за яе межамі, валодаць высокім узроўнем культуры паводзін падчас вучобы, працы і адпачынку.
75. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх дзяцей з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі.
76. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:
76.1. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
76.2. удзел у кіраванні установай адукацыі праз органы самакіравання;
76.3. абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, уключаючы зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення разнагалоссяў паміж удзльнікамі адукацыйных адносін;
76.4. азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці вучняў і выхаванцаў;
76.5. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) вучняў і выхаванцаў.
77. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх абавязаны:
77.1. забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў і навучэнцаў;
77.2. паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
77.3. выконваць патрабаванні дадзенага Статута ў частцы, якая датычыцца іх правоў і абавязкаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;
77.4. несці адказнасць за неналежнае выхаванне дзіцяці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
78. Педагагічныя работнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на:
78.1. абарону прафесійнага гонару і годнасці;
78.2. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
78.3. творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;
78.4. доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
78.5.устаноўленую нарматывам педагагічную нагрузку і гарантаваную аплату працы;
78.6.удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;
78.7.удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
78.8.удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;
78.9.удзел у кіраванні Установай адукацыі ў парадку, вызначаным дадзеным Статутам;
78.10. павышэнне кваліфікацыі;
78.11.маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
78.12.аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
78.13.праходжанне атэстацыі на адпаведную кваліфікацыйную катэгорыю і яе прысваенне ў выпадку паспяховага праходжання атэстацыі;
78.14. бясплатны падвоз да месца працы (да ўстановы адукацыі) і назад школьным аўтобусам па маршруце яго руху.
79. Педагагічныя работнікі абавязаны:
79.1.ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
79.2. захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
79.3. наведваць Установу адукацыі ў адзенні дзелавога стылю;
79.4. паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
79.5. павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі;
79.6. прапагандаваць здаровы лад жыцця навучэнцаў;
79.7.ажыццяўляць педагагічную дзейнасць у адпаведнасці з дадзеным Статутам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, забяспечваць выкананне ўказанняў, распараджэнняў і загадаў кіраўніка Установы адукацыі, выконваць пасадавыя абавязкі;
79.8.захоўваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
79.9.праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
80.Педагаічныя работнікі неўправе аказваць платныя кансультатыўныя паслугі па асобных вучэбных праметах, модулях, вучэбных дысцыплінах, адукацыйных абласцях, тэмах, у тым ліку дапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных іспытаў (рэпетытарства), навучэнцам, калі гэта прыводзіць да канлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.
81. Педагагічныя работнікі, выхаванцы, вучні, законныя прадстаўнікі навучэнцаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў Установы адукацыі, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
82. Педагагічным работнікам забараняецца:
82.1. выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах ці для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўчым актам Рэспублікі Беларусь;
82.2. задзейнічаць навучэнцаў у час вучэбных і факультатыўных заняткаў для правядзення мерапрыемстваў.
83. Правы і абавязкі іншых работнікаў установы адукацыі (адміністратыўна-гаспадарчых, інжынерна-тэхнічных, вытворчых) устанаўліваюцца заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі установы адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі (кантрактамі).
Раздзел VІІ. Парадак прыёму, пераводу, выпуску навучэнцаў
83. Прыём асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка выхаванца, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання, выдадзенага ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама.
84. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёй пасведчання аб нараджэнні ці дакумента, які пацвярджае асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
85. У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у першы клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў цякучым каляндарным годзе.
86. У I клас прымаюцца ў першую чаргу асобы, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за Установай адукацыі рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта. Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за Установай адукацыі, залічваюцца на свабодныя месцы ў парадку чарговасці падачы заяў.
87. Прыём асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі.
88.Навучэнцы пры засваенні зместу адукацыйных праграм на І, ІІ і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.
91.Навучэнцы I-VIII, X класаў, якія маюць станоўчыя гадавыя адзнакі, па завяршэнні навучальнага года пераводзяцца ў наступны клас на падставе рашэння педагагічнага савета ўстановы адукацыі.
92. Навучэнцы IX, XI класаў, якія маюць станоўчыя гадавыя адзнакі, па завяршэнні навучальнага года адлічваюцца з установы адукацыі ў сувязі з завяршэннем навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі на падставе рашэння педагагічнага савета ўстановы адукацыі.
93.Атэстацыя навучэнцаў установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
94. Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск навучэнцаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
95. Навучэнцам, якія паспяхова завяршылі навучанне і выхаванне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а навучэнцам, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах, – пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.
96. Выпускнікам установы адукацыі, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Выпускнікі Установы адукацыі за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору, а за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
97.Пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі выдаецца навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
98.Ва Установе адукацыі па заяве законных прадстаўнікоў навучэнцаў ажыццяўляцца выніковая атэстацыя навучэнцаў у парадку экстэрната згодна з заканадаўчымі актамі.
99. Даведка аб навучанні выдаецца навучэнцам пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін.
Адукацыйныя адносіны спыняюцца датэрмінова:
па ініцыятыве навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца);
па ініцыятыве Установы адукацыі;
па абставінах, якія не залежаць ад волі навучэнца, установы адукацыі.
Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца) ажыццяўляецца:
у выпадку пераводу навучэнца ў другую ўстанову адукацыі;
па асабістым жаданні.
Навучэнцам, якія не завяршылі засваенне зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца даведка аб навучанні ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Раздзел VІІІ. Парадак кіравання дзейнасцю ўстановы адукацыі.
Структура і парадак фарміравання органаў кіравання і самакіравання
100. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам Установы адукацыі і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
101.Установу адукацыі ўзначальвае кіраўнік (дырэктар), які ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю Установы адукацыі. Кіраўнік назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
102. На перыяд водпуску і часовай непрацаздольнасці дырэктара яго абавязкі ўскладаюцца на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
103. Кіраўнік Установы адукацыі:
103.1. нясе адказнасць за вынікі адукацыйнага працэсу, якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы супрацоўнікаў, аховы правоў, жыцця і здароўя вучняў;
103.2. ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх пасадавыя інструкцыі;
103.3 у рамках сваёй кампетэнцыі дырэктар выдае загады, дае ўказанні, выкананне якіх з’яўляецца абавязковым для работнікаў і вучняў.
104. Кіраўнік Установы адукацыі мае права на:
104.1. размеркаванне аб’ёмаў педагагічнай дзейнасці паміж работнікамі, ажыццяўляе ўлік, кантроль і нясе адказнасць за выкананне яе кожным педагагічным работнікам у поўным аб’ёме;
104.2. заключэнне дагавораў з арганізацыямі, фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ з мэтай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ва ўстанове адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, аказанне дадатковых адукацыйных паслуг;
104. 3. удзел у працы органаў самакіравання.
105. Кіраўнік Установы адукацыі ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
106. Службовыя абавязкі кіраўніка Установы адукацыі зацвярджае ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
107. Асноўным органам самакіравання ўстановы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, які ўзначальвае кіраўнік Установы адукацыі.
108. Кампетэнцыя і арганізацыя дзейнасці педагагічнага савета вызначаюцца Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы адукацыі, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
109. Педагагічны савет фарміруецца з ліку педагагічных работнікаў і з’яўляецца пастаянна дзеючым калегіяльным органам кіравання ўстановы адукацыі.
109. Ва ўстанове адукацыі ствараецца орган самакіравання папячыцельскі савет, дзейнасць якога арганізуецца згодна з палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацымі Рэспублікі Беларусь.
110. Папячыцельскі савет ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці Установы адукацыі і яе развіцця. У склад папячыцельскага савета ўваходзяць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.
111. Рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой уваходзяць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.
112. Рашэнне аб уключэнні ў склад папячыцельскага савета прымаецца агульным сходам папячыцельскага савета.
113. У выпадку парушэння папячыцельскім саветам патрабаванняў заканадаўства яго дзейнасць спыняецца па ініцыятыве кіраўніка ўстановы адукацыі.
114. Папячыцельскі савет арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб папячыцельскім савеце, іншымі актамі заканадаўства, Статутам установы адукацыі.
115. Ва Установе адукацыі загадам кіраўніка ствараюцца іншыя саветы, якія праводзяць мэтанакіраваную работу па асобных напрамках дзейнасці: па харчаванні, па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
116. Савет па харчаванні з’яўляецца грамадскім органам, які створаны з мэтай кантролю над арганізацыяй і якасцю харчавання навучэнцаў, аказання практычнай дапамогі кіраўніцтву ўстановы адукацыі ў арганізацыі якаснага і здаровага харчавання навучэнцаў.
117. Савет прафілактыкі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналнетніх.
118. Адной з формаў калегіяльнага кіравання ўстановай адукацыі з’яўляецца нарада пры дырэктары.
119. Нарада з’яўляецца дарадчым органам па выпрацоўцы кіраўніцкіх рашэнняў, якія патрабуюць калегіяльнага разгляду.
120. Нарада ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове прынцыпаў галоснасці, законнасці, цэнтралізацыі кіравання, раўнапраўя яе членаў пры ўнясенні пытанняў на разгляд і прыняцці рашэнняў, самастойнасці, адказнасці за выкананне, а таксама спалучэння прынцыпаў калегіяльнасці і адзінаначалля.
121. Асноўныя мэты і задачы нарады пры дырэктары наступныя:
121.1. ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства ў галіне адукацыі;
121.2. аналіз і экспертная ацэнка эфектыўнасці вынікаў дзейнасці педагагічных работнікаў;
121.3. выяўленне адмоўных і станоўчых тэндэнцый у арганізацыі адукацыйнага працэсу, распрацоўка на гэтай аснове прапаноў па ўхіленні негатыўных тэндэнцый і распаўсюджанне педагагічнага вопыту;
121.4. кантроль за выкананнем загадаў, распараджэнняў у адукацыйным працэсе;
121.5. кантроль за выкананнем аховы працы і тэхнікі бяспекі;
122.6. аналіз гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі;
123.7. выпрацоўка прапаноў і рэкамендацый па паляпшэнні дзейнасці ўстановы адукацыі і іншыя.
124. Для ажыццяўлення вучэбна-метадычнай работы ва Установе адукацыі ствараюцца метадычныя аб’яднанні і іншыя метадычныя фарміраванні. Колькасць метадычных аб’яднанняў (фарміраванняў) вызначаецца зыходзячы з колькаснага складу педагагічных работнікаў. Метадычныя аб’яднанні (фарміраванні) функцыянуюць у адпаведнасці з Палажэннем аб метадычным аб’яднанні (фарміраванні).
125. Ва Установе адукацыі ствараюцца грамадскія педагагічныя і вучнёўскія арганізацыі, аб’яднанні, якія садзейнічаюць удасканаленню адукацыйнага працэсу і не супярэчаць дзеючаму заканадаўству і дадзенаму Статуту.
126. Ва Установе адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый і другіх грамадскіх аб’яднанняў, якія праследуюць палітычныя мэты.
Раздзел ІХ. Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці ўстановы адукацыі. Фінансавая і гаспадарчая дзейнасць
127. Маёмасць, перададзеная Установе адукацыі, знаходзіцца ў камунальнай уласнасці і замацавана за ёй на праве аператыўнага кіравання.
128. Маёмасць Установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя каштоўнасці, якія ўлічваюцца ва ўстаноўленым парадку на балансе Установы адукацыі.
129. Установа адукацыі валодае, карыстаецца і распараджаецца замацаванай за ёй маёмасцю ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, статутнымі мэтамі, прызначэннем маёмасці.
130. Крыніцамі фарміравання маёмасці і фінансавання ўстановы адукацыі з’яўляюцца:
130.1. сродкі раённага бюджэту;
130.2. сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, што прыносяць прыбытак;
130.3. бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў;
130.4. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
131. Маёмасць Установы адукацыі можа адчужацца або пераразмяркоўвацца са згоды ўласніка ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прававымі актамі мясцовых дзяржаўных органаў, прынятых у межах іх паўнамоцтваў.
132. Установа адукацыі мае права набываць маёмасць за кошт сродкаў, атрыманых ад пазабюджэтных крыніц.
Раздзел Х. Улік, справаздачнасць і парадак кантролю за дзейнасцю
Установы адукацыі
133. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца Установай адукацыі ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
134. За непрадастаўленне і (або) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы Установы адукацыі нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.
135. Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
136. Кантроль за дзейнасцю ўстановы адукацыі ажыццяўляецца заснавальнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.
137. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.
138. Установа адукацыі ажыццяўляе комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі).
139. Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком установы адукацыі.
Раздзел ХІ. Міжнароднае супрацоўніцтва
140. Установа адукацыі мае права ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і агульнаадукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі з мэтай абмену вопытам арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў.
141. Установа адукацыі мае права заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнаадукацыйнымі) аб абмене педагагічнымі работнікамі і навучэнцамі, аб стварэнні сумесных (асацыяваных) устаноў.
142. Міжнароднае супрацоўніцтва ўстанова адукацыі ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел ХІІ. Парадак стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі
ўстановы адукацыі
143. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі, праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
144. Рэарганізацыя ці ліквідацыя ўстановы адукацыі ажыццяўляецца згодна з рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта. Заснавальнік забяспечвае перавод навучэнцаў у іншыя ўстановы па ўзгадненні з іх законнымі прадстаўнікамі.
145. Рашэнне аб змяненні віду Установы адукацыі прымаецца заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:
146.1. абгрунтавання неабходнасці змянення віду Установы адукацыі;
147.2. адпаведнасці Установы адукацыі крытэрыям заяўляемага віду.
148. Установа адукацыі забяспечвае ўлік і захоўванне дакументаў па асабовым складзе, а таксама своечасовую перадачу іх на дзяржаўнае захоўванне ва ўстаноўленным парадку ў выпадку яе рэарганізацыі або ліквідацыі.
Раздзел ХІІІ. Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Статут
149. Змены і (або) дапаўненні ў Статут уносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання.
150. Змены і (або) дапаўненні, якія ўносяцца ў Статут установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.