Наша жыццё

Мы памятаем

развернуть

Выхаванцы вывучаюць гісторыю нашай краіны, якая датычыць падзеям Вялікай Айчыннай вайны і Вялікай Перамозе. У дашкольнай групе ім прывіваецца пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы, паважлівае стаўленне да гераічнага мінулага свайго народа,  павага да абаронцаў Айчыны, да памяці загінуўшых воінаў.

 

свернуть

Привет из космоса!

развернуть

Всю неделю воспитанники изучали космос

свернуть

Экскурсія выхаванцаў дашкольнай групы ў школу

развернуть

10 красавіка для выхаванцаў дашкольнай групы была арганізавана экскурсія ва ўстанову адукацыі. Рабяты прысутнічалі на занятках у 1 класе, паглядзелі вучэбныя кабінеты, актавую залу, наведалі школьную бібліятэку, сталовую, і нават прысутнічалі на школьнай лінейцы.

 

свернуть

Тыдзень птушак

развернуть

У дашкольнай групе прайшоў тыдзень птушак. Дашкольнікі навучыліся распазнаваць і называць птушкі, вызначаць у працэсе назіранняў патрэбнасці ў святле, ежы, вадзе, цяпле, жыллі; групаваць  па розных прыметах:  дзікая і свойская; дарослыя і дзіцяняты; насельнікі лесу, парку, сквера, саду, агарода; пералётныя і зімуючыя; параўноўваць характэрныя праяўленні  вясной – птушак становіцца больш, яны спяваюць, будуюць гнёзды, выводзяць птушанят.

         Тым часам к іх прылёту выхаванцы падрыхтавалі утульныя шпакоўні, вывучылі заклічкі, пазнаёміліся з апавяданнем Цёткі “Ліса і Чапля”, пераказалі беларускую народную казку “Сава і дзяцел”, разгледзелі рэпрадукцыю карціны А. К. Саўрасава “Грачи прилетели”.

свернуть

Свята сапраўдных мужчын

23.02.2023
развернуть

23 лютага маленькія "маракі і дэсантнікі" паказалі свой спрыт, кемлівасць, вытрымку у ходзе спаборництваў. Таты атрымалі не толькі святочны настрой, але і падарункі ад сваіх дзяцей

свернуть

Экспедыцыя на "крайнюю поўнач"

31.01.2023
развернуть

Сення выхаванцы пабывалі ў экспедыцыі на "крайнюю поўнач". Свае ўражанні передалі ў мастацкай дзейнасці

свернуть

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ЗІМОВЫХ КАНІКУЛ у дашкольнай групе з 26.12.2022 па 06.01.2023

развернуть

Школьны этап фестывалю работ даследчага характару дашкольнікаў “Я – даследчык!”

развернуть

 

19.12.2022г адбыўся школьны этап фестывалю работ даследчага характару дашкольнікаў “Я – даследчык!”, у якім прыняла ўдзел выхаванка дашкольнай групы Гаўрыленка Сафія. Сафія разам з выхавальнікам Жаннай Мікалаеўнай і бацькамі правяла даследаванне на тэму “Аб чым гаворыць таблічка з надпісам і чырвонай зоркай на старым доме”. Дзяўчынка разам з выхавальнікам паставіла наступныя задачы:

Наведаць сельскі савет і даведацца, чаму такія таблічкі не на ўсіх дамах?

Пазнаёміцца з гаспадарамі аднаго з дамоў, дзе вісіць такая таблічка.

Наведаць музей «Партызанская вёска» у пасёлку Азярэчча.

Зрабіць макет партызанскай стаянкі.

Пазнаёміць сваіх сяброў з сабранымі матэрыяламі.

Усе задачы выкананыя і работа атрымалася змястоўнай. Пажадаем поспехаў Сафіі на адборачным этапе.

свернуть

Дзень таты

развернуть

У рамках святкавання Дня таты ў дашкольнай групе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу: тэматычныя заняткі, фотавыстава “Вось які, мой тата дарагі!”, акцыя “Разам з татам”. На свяце “Мой любімы татка!” выхаванцы чыталі вершы для татаў, спявалі і танцавалі.

свернуть

Тыдзень сям’і

14.10.2022
развернуть

З 10.10.2022 у дашкольнай групе праходзіць Тыдзень сям’і. Быў зняты відэаролік “Знаёмцеся – гэта мая сям’я”. Выхаванцы складалі сваё родавае дрэва, малявалі партрэт мамы, упрыгожвалі для мамы сумачку. Бацькі прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Рукі мамы, рукі таты і мае ручаняты”. Свае музычныя і чытацкія здольнасці выхаванцы прадэманстравалі падчас мерапрыемства “Сям’я – мой дом”.

свернуть

Экскурсія ў бібліятэку

развернуть

Выхаванцы дашкольнай групы наведалі школьную бібліятэку. Яны даведаліся, што ў кніг, як і ў людзей ёсць дом, там аб іх клапоцяцца, іх шануюць. Дашкольнікі пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы, кніжнымі выставамі, разгледзелі свежыя часопісы.

Бібліятэкар Святлана Іванаўна звярнула ўвагу будучых чытачоў на стэлажы, паліцы і колькасць кніг, запоўніла фармуляр чытача.

 

свернуть

Дзень пажылога чалавека

30.09.2022
развернуть

Падчас свята – Дня пажылога чалавека выхаванцы дашкольнай групы павіншавалі са святам былога повара дзіцячага сада. Маленькія грамадзяне зычылі Зоі Піліпаўне моцнага здароўя і добрага настрою.

свернуть

Вывучаем дзяржаўныя і прыродныя сімвалы сваёй радзімы Беларусь

07.09.2022
развернуть

Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстановы адукацыі. Вялікую актыўнасць яна набывае ў дашкольнай групе.

Выхаванцы пачынаюць вывучаць дзяржаўныя і прыродныя сімвалы сваёй радзімы Беларусь, гісторыю сваёй сям’і, вёскі, дзе яны жывуць.

Праз прадметна-развіваючае асяроддзе маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з нацыянальнымі касцюмамі, вышыўкай, прадметамі быту, заняткамі нашых продкаў. Створаны выхавальнікам дашкольнай групы Шылінай Ж. М. нацыянальны каларыт выхоўвае ў маленькіх грамадзян пачуццё прыгажосці, цікаўнасць.

 

свернуть

Экскурсія па школьных музеях Клеччыны

31.05.2022
развернуть

31 мая ў рамках правядзення рэспубліканскага Тыдня турызму і краязнаўства вучні пачатковых класаў і выхаванцы дашкольнай групы наведалі школьныя музеі ДУА «Кухчыцкі навучальна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” і музей ДУА “Тучанскі вучэбна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

У музеі “Гісторыя вёскі Туча” рабяты змаглі ўбачыць копіі архіўных дакументаў XIX стагоддзя, фатаграфіі часоў Першай сусветнай вайны, 1930-х гадоў, калекцыі нумізматыкі і баністыкі, музейныя прадметы этнаграфічнага характару. Асаблівую ўвагу экскурсавод надала раздзелу “У гады Вялікай Айчыннай вайны”, які расказвае аб перыядзе акупацыі, земляках – удзельніках партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі і тых, якія змагаліся на франтах.

У гісторыка - этнаграфічным музеі Кухчыцкага ВПК школьнікі і выхванцы наведалі экспазіцыі музея: “З гісторыі нашага краю”; «Дарэвалюцыйнае мінулае»; “У вытокаў савецкай улады”; “Вялікая Айчынная вайна”; «Партызанскі рух на Клеччыне»; “З гісторыі калгаса і школы”; “Этнаграфічны”. Дзеці ўбачылі экспанаты, якія адлюстроўваюць характар ​​побыту і культуры беларускага сялянства XIX - пачатку XX стагоддзяў, фрагменты зброі часоў вайны, фатаграфіі найважнейшых падзей у гісторыі школы і сельсавета

свернуть

Бацькоўскі сход “Аб падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе”

13.04.2022
развернуть

13.04.2022 г у дашкольнай групе ўстановы адукацыі прайшоў бацькоўскі сход “Аб падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе”. Выхавальнік Шыліна Жанна Мікалаеўна правяла адкрыты занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін “ . Выхаванцы вельмі стараліся прадэманстрыраваць бацькам навыкі, якія набывалі на працягу навучальнага года. У выкананні заданняў прынялі ўдзел таксама бацькі.  

 Затым выступіў настаўнік будучага першага класа, які даў рэкамендацыі па падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў першым класе. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце пазнаёміла з парадкам прыёму ў першы клас.

свернуть

Дзень абаронцаў Айчыны ў дашкольнай групе

развернуть

23 лютага – свята, якое сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм. У гэты святочны дзень выхаванцы дашкольнай групы нашай установы адукацыі падрыхтавалі цудоўныя падарункі для сваіх татаў, а дзяўчынкі таксама павіншавалі хлопчыкаў – будучых абаронцаў Айчыны. Рабяты ўзгадалі гісторыю свята, успомнілі ваенныя прафесіі, гаварылі аб тым, што неабходна любіць сваю Радзіму і быць сапраўдным яе патрыётам.

свернуть

Тыдзень роднай мовы

04.02.2022
развернуть

У дашкольнай групе Галынкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Клецкага раёна прайшоў Тыдзень роднай мовы. Выхаванцы пашырылі ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, знакамітых людзях нашай краіны, традыцыях і звычаях, народных промыслах беларусаў. Дзеці пазнаёміліся з беларускім нацыянальным касцюмам, вышыўкай, ткацтвам, упрыгожвалі абрус кветкамі.

У ходзе спецыяльна – арганізаванай дзейнасці выхаванцы пазнаёміліся з беларускай народнай казкай “Паляшукі і палявікі”, пераказвалі казку “Два маразы”. Нерэгламентаваная дзейнасць была насычана народнымі гульнямі “Шэры кот”, “Замарожаныя”, паказам ценевага тэатра “Селянін, мядзведзь, лісіца”.

Фарміраванне цікавасці да гісторыі Беларусі, яе мінулага і цяперашняга – адна з асноўных умоў выхавання сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.

свернуть

Зімовыя забавы ў дашкольнай групе

развернуть

Больш за ўсіх надыходу зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя праводзіць час на свежым зімовым паветры. Адметная рыса зімовых прагулак - іх эмацыйнасць, рухомасць і насычанасць. Станоўчы эмацыйны настрой з’яўляецца важнай перадумовай для здароўя, папярэджвае розныя захворванні, падтрымлівае цікавасць да фізічных практыкаванняў, да прагулкі.

З карысцю і для здароўя прайшоў дзень зімовых забаў для выхванцаў нашай дашкольнай групы.

свернуть

Навагодні ранішнік у дашкольнай групе

развернуть

24.12.2021 да хлопчыкаў і дзяўчынак дашкольнай групы нашай установы адукацыі завітала навагодняя казка, незвычайная і цікавая. Дзядуля Мароз, Снягурка, Кашчэй, Баба Яга, як заўсёды хацелі перашкодзіць святу, але дабро ў выглядзе галоўных герояў заўсёды перамагае, і елачка загарэлася вясёлымі маляўнічымі агеньчыкамі. У канцы ранішніка Дзед Мароз са Снягуркай падарыў дзецям падарункі. Свята прайшло весела і цікава.

свернуть

"Зімовае дрэва"

развернуть

"Зіма" - прадметнае маляванне акварэльнымі фарбамі і гуашшу "Зімовае дрэва".

свернуть

02.12.2021 Цудоу́ная прагулка

развернуть

У сонечны зімні дзень весела дзецям на прагулцы!

свернуть

02.12.2021 Пластылінавы снегавік

развернуть

Першы снег

24.11.2021
развернуть

Сёння ў дашкольнай групе прайшоў занятак, на якім дзеці малявалі прыход зімы. А на прагулцы хлопчыкі пабудавалі сабе снежную ваенную базу, а дзяўчынкі ляпілі снегавікоў

свернуть

Як табе жывецца, дашкольная група?

18.11.2021
развернуть

Весела гуляем, займальна вучымся, карысна снедаем, смачна спім. А ўвогуле, у нас усе добра!

свернуть

Працоўныя будні дашкольнай групы “Кветачка”

28.10.2021
развернуть

Працоўныя будні дашкольнай групы “Кветачка”

28.10.2021 у дашкольнай рознаўзроставай групе быў праведзены занятак па адукацыйнай вобласці “Выяўленчае мастацтва. Канструяванне”. Выхаванцы рознага ўзросту павінны былі вырабіць па ўзорах аплікацыю “Калабок”, “Матрошка”. Старэйшыя дзеці вучыліся выкарыстоўваць розныя прыёмы работы з паперай: складване, разразанне. Асаблівая ўвага надзялялася выхаваўчым момантам: уменне добрасумленна і цярпяліва працаваць, даводзіць справу да канца, праяўляць сяброўскія пачуцці ў адносінах да сваіх таварышаў. Свае работы яны размесцяць на выставе, каб мамы і таты маглі палюбавацца.

 

свернуть

Залатая восень вачыма дашкольнікаў

24.09.2021
развернуть

Гэты тыдзень у дашкольнай групе быў прысвечаны восені. На прагулках выхаванцы назіралі за восеньскімі фарбамі ў прыродзе. А на занятках выраблялі падзелкі, малявалі на тэму восень. Цудоўная пара восень!

свернуть

Дзень касманаўтыкі

12.04.2021
развернуть

12 красавіка маленькія касманаўты пабывалі ў космасе. Яны не толькі даследавалі планету, але і вярнуліся  з іншапланецянінам. Дома іх сустракалі родныя і блізкія, а таксама  журналіст мясцовай газеты.

свернуть

ДЗень тэатра

05.04.2021
развернуть

5 красавіка для выхаванцаў дашкольнай групы прайшоў  Дзень Тэатра. Выхавальнік Шыліна Жанна Мікалаеўна распавяла выхаванцам пра тэатр і яго адметныя асаблівасці. Усе дзеці з задавальненнем гулялі ў рухомыя і сюжэтна-ролевыя гульні, удзельнічалі ў гульні-драматызацыі па беларускіх народных казак з выкарыстаннем тэатральных атрыбутаў і разнастайных касцюмаў казачных герояў.

свернуть

Навагодні ранішнік у дашкольнай групе

24.12.2020
развернуть

24 снежня ў дашкольнай групе прайшоў навагодні ранішнік "Новый год у ворот". Дзеці разам са снегавіком здзейснілі падарожжа ў чароўны лес, дзе сустрэліся з яго казачнымі жыхарамі. Яны спявалі песні, танцавалі, гулялі, расказвалі вершы Дзеду Марозу. У канцы ранішніка Дзед Мароз са Снягуркай падарыў дзецям падарункі. Свята прайшло весела і цікава.

 

свернуть

Экскурсія выхаванцаў дашкольнай групы ў бібліятэку

21.09.2020
развернуть

21 верасня выхаванцы дашкольнай групы наведалі Галынкаўскую  інтэграваную бібліятэку, дзе бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара.

 

 

свернуть

Тыдзень сям'і ў дашкольнай групе

развернуть

З 12 па 16 кастрычніка ў дашкольнай групе прайшоў Тыдзень сям'і.

свернуть

Занятак «Усе прафесіі важныя».

19.10.2020
развернуть

19 кастрычніка ў рамках Х педагагічнага марафона ў дашкольнай групе прайшоў занятак «Усе прафесіі важныя». У яркай, вобразнай форме выхаванцы пазнаёміліся з цэлым шэрагам прафесій: міліцыянер, пажарны, кухар, настаўнік, шавец, кравец, дызайнер. З'яўленне лялькі Валі з просьбай падабраць нарад для балю выклікала эмацыйны водгук у дзяцей. Гэта забяспечыла падтрыманне цікавасці, актывізацыі кожнага дзіцяці, развіццю пазнавальнай і творчай актыўнасці выхаванцаў.

свернуть

Першы дзень зімы ў дашкольнай групе

01.12.2020
развернуть

Першы дзень зімы ў дашкольнай групе!

 

свернуть