Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Галынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Галынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна»
13.04.2022 г у дашкольнай групе ўстановы адукацыі прайшоў бацькоўскі сход “Аб падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе”. Выхавальнік Шыліна Жанна Мікалаеўна правяла адкрыты занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін “ . Выхаванцы вельмі стараліся прадэманстрыраваць бацькам навыкі, якія набывалі на працягу навучальнага года. У выкананні заданняў прынялі ўдзел таксама бацькі.
Затым выступіў настаўнік будучага першага класа, які даў рэкамендацыі па падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў першым класе. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце пазнаёміла з парадкам прыёму ў першы клас.
свернуть23 лютага – свята, якое сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм. У гэты святочны дзень выхаванцы дашкольнай групы нашай установы адукацыі падрыхтавалі цудоўныя падарункі для сваіх татаў, а дзяўчынкі таксама павіншавалі хлопчыкаў – будучых абаронцаў Айчыны. Рабяты ўзгадалі гісторыю свята, успомнілі ваенныя прафесіі, гаварылі аб тым, што неабходна любіць сваю Радзіму і быць сапраўдным яе патрыётам.
свернутьУ дашкольнай групе Галынкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Клецкага раёна прайшоў Тыдзень роднай мовы. Выхаванцы пашырылі ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, знакамітых людзях нашай краіны, традыцыях і звычаях, народных промыслах беларусаў. Дзеці пазнаёміліся з беларускім нацыянальным касцюмам, вышыўкай, ткацтвам, упрыгожвалі абрус кветкамі.
У ходзе спецыяльна – арганізаванай дзейнасці выхаванцы пазнаёміліся з беларускай народнай казкай “Паляшукі і палявікі”, пераказвалі казку “Два маразы”. Нерэгламентаваная дзейнасць была насычана народнымі гульнямі “Шэры кот”, “Замарожаныя”, паказам ценевага тэатра “Селянін, мядзведзь, лісіца”.
Фарміраванне цікавасці да гісторыі Беларусі, яе мінулага і цяперашняга – адна з асноўных умоў выхавання сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.
свернутьБольш за ўсіх надыходу зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя праводзіць час на свежым зімовым паветры. Адметная рыса зімовых прагулак - іх эмацыйнасць, рухомасць і насычанасць. Станоўчы эмацыйны настрой з’яўляецца важнай перадумовай для здароўя, папярэджвае розныя захворванні, падтрымлівае цікавасць да фізічных практыкаванняў, да прагулкі.
З карысцю і для здароўя прайшоў дзень зімовых забаў для выхванцаў нашай дашкольнай групы.
свернуть24.12.2021 да хлопчыкаў і дзяўчынак дашкольнай групы нашай установы адукацыі завітала навагодняя казка, незвычайная і цікавая. Дзядуля Мароз, Снягурка, Кашчэй, Баба Яга, як заўсёды хацелі перашкодзіць святу, але дабро ў выглядзе галоўных герояў заўсёды перамагае, і елачка загарэлася вясёлымі маляўнічымі агеньчыкамі. У канцы ранішніка Дзед Мароз са Снягуркай падарыў дзецям падарункі. Свята прайшло весела і цікава.
свернутьСёння ў дашкольнай групе прайшоў занятак, на якім дзеці малявалі прыход зімы. А на прагулцы хлопчыкі пабудавалі сабе снежную ваенную базу, а дзяўчынкі ляпілі снегавікоў
свернутьПрацоўныя будні дашкольнай групы “Кветачка”
28.10.2021 у дашкольнай рознаўзроставай групе быў праведзены занятак па адукацыйнай вобласці “Выяўленчае мастацтва. Канструяванне”. Выхаванцы рознага ўзросту павінны былі вырабіць па ўзорах аплікацыю “Калабок”, “Матрошка”. Старэйшыя дзеці вучыліся выкарыстоўваць розныя прыёмы работы з паперай: складване, разразанне. Асаблівая ўвага надзялялася выхаваўчым момантам: уменне добрасумленна і цярпяліва працаваць, даводзіць справу да канца, праяўляць сяброўскія пачуцці ў адносінах да сваіх таварышаў. Свае работы яны размесцяць на выставе, каб мамы і таты маглі палюбавацца.
свернуть
Гэты тыдзень у дашкольнай групе быў прысвечаны восені. На прагулках выхаванцы назіралі за восеньскімі фарбамі ў прыродзе. А на занятках выраблялі падзелкі, малявалі на тэму восень. Цудоўная пара восень!
свернуть12 красавіка маленькія касманаўты пабывалі ў космасе. Яны не толькі даследавалі планету, але і вярнуліся з іншапланецянінам. Дома іх сустракалі родныя і блізкія, а таксама журналіст мясцовай газеты.
5 красавіка для выхаванцаў дашкольнай групы прайшоў Дзень Тэатра. Выхавальнік Шыліна Жанна Мікалаеўна распавяла выхаванцам пра тэатр і яго адметныя асаблівасці. Усе дзеці з задавальненнем гулялі ў рухомыя і сюжэтна-ролевыя гульні, удзельнічалі ў гульні-драматызацыі па беларускіх народных казак з выкарыстаннем тэатральных атрыбутаў і разнастайных касцюмаў казачных герояў.
24 снежня ў дашкольнай групе прайшоў навагодні ранішнік "Новый год у ворот". Дзеці разам са снегавіком здзейснілі падарожжа ў чароўны лес, дзе сустрэліся з яго казачнымі жыхарамі. Яны спявалі песні, танцавалі, гулялі, расказвалі вершы Дзеду Марозу. У канцы ранішніка Дзед Мароз са Снягуркай падарыў дзецям падарункі. Свята прайшло весела і цікава.
21 верасня выхаванцы дашкольнай групы наведалі Галынкаўскую інтэграваную бібліятэку, дзе бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара.
свернуть
19 кастрычніка ў рамках Х педагагічнага марафона ў дашкольнай групе прайшоў занятак «Усе прафесіі важныя». У яркай, вобразнай форме выхаванцы пазнаёміліся з цэлым шэрагам прафесій: міліцыянер, пажарны, кухар, настаўнік, шавец, кравец, дызайнер. З'яўленне лялькі Валі з просьбай падабраць нарад для балю выклікала эмацыйны водгук у дзяцей. Гэта забяспечыла падтрыманне цікавасці, актывізацыі кожнага дзіцяці, развіццю пазнавальнай і творчай актыўнасці выхаванцаў.