"Я - грамадзянін Беларусі"

12.10 і 13.10.2021 Тэматычная інфармацыйная гадзіна "Актыўны грамадзянін і яго прававая культура"

развернуть

12.10.2021 для вучняў 5-8 класаў і 13.10.2021 для вучняў 9, 11класаў прайшла інфармацыйная гадзін «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі», прымеркаваная да дня стварэння Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Рабяты вялі размову аб тым, навошта трэба развіваць сваю прававую культуру і як у гэтым дапамогуць веды аб прававой інфармацыі, аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі. Вучні атрымалі дадатковую інфармацыю аб спецыялізаваным рэсурсе для дзяцей і падлеткаў - Дзіцячым прававым сайце, пазнаёміліся з відэаролікамі і прэзентацыяй па пытаннях прававой інфармацыі.

свернуть

13.09.2021 г. Тэматычная інфармацыйная гадзіна “У адзінстве –сіла”

развернуть

Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята, якое ўпершыню адзначаецца 17 верасня. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Бягучы тыдзень будзе насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, акцыямі. У рамках  правядзення Дня народнага адзінства 13 верасня 2021  года ў нашай установе адукацыі прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “У адзінстве –сіла”. Вучні  1-2, 4-9, 11  класаў яшчэ раз абмяркавалі паняцце «народнае адзінства», гаварылі аб згуртаванасці, салідарнасці і паразуменні беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці, аб тым, што мы павінны заставацца нацыяй і быць часткай адзінства з іншымі народамі.

свернуть