Пяты дзень у профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "ШТОРМ"
28.06.202328 чэрвеня ў профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "ШТОРМ" у рамках хвілінкі бяспекі “Як заняць свой вольны час” (прафілактыка правапарушэнняў) выхаванцы сустрэліся з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А.
Інтэрактыўная віктарына “Свая гульня” “Мая Беларусь” садзейнічала павышэнню цікавасці да вывучэння мінулага і сучаснасці Беларусі, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну. Гістарычныя факты, незвычайныя загадкі, беларускія традыцыі і нацыянальная культура, жывёльны і раслінны свет Беларусі, знакамітыя пісьменнікі і паэты - усё гэта выклікала цікавасць у выхванцаў, якія актыўна адказвалі на пытанні, зарабляючы балы для сваіх каманд.
Падчас пазнавальнай гадзіны “У сімвалах дзяржавы гісторыя майго народа” рабяты яшчэ раз з гонарам расказалі пра сімвалы нашай краіны, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.
Спартыўная гадзіна “Раз, два - пачынаецца гульня!” спрыяла ўмацаванню здароўя, усе ўдзельнікі весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый.
Завяршыўся дзень музычнай віктарынай “Песні лета”.
развернуть