Правілы ўнутраннага распарадку для вучняў

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы ўнутраннага распарадку для вучняў (далей – Правіла) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі” і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

1.2. Правілы вызначаюць нормы паводзін вучняў ў будынку і на тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай стварэння абстаноўкі, якая садзейнічае паспяховаму навучанню кожнага вучня, выхаванню павагі да яго асобы і яго правам, развіццю культуры паводзін і навыкаў зносін, падтрымкі парадку ва ўстанове адукацыі.

1.3. Згодна з Правіламі ўсе вучні маюць аднолькавыя правы і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнне норм паводзін ва ўстанове адукацыі.

1.4. У адпаведнасці з сапраўднымі Правіламі ў кожнай установе адукацыі да пачатку новага вучэбнага года распрацоўваюцца Правілы ўнутраннага распарадку для вучняў, якія ўзгадняюцца з саветам установы адукацыі і зацвярджаюцца дырэктарам.

1.5. Змяненні і дапаўненні ў Правілы ўносяцца ў парадку, вызначаным падпунктам 1.4. сапраўдных Правіл.

1.6. Правілы даводзяцца да ведама педагагічным работнікам установы адукацыі на першым паседжанні педагагічнага савета уі нарадзе пры дырэктары новага навучальнага года, усіх вучняў установы адукацыі на першай класнай гадзіне новага навучальнага года, а іх законных прадстаўнікоў на першым бацькоўскім сходзе новага навучальнага года (пад роспіс).

1.7. Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх вучняў установы адукацыі.

1.8. Правілы размяшчаюцца ў даступным для агляду ўсімі удзельнікамі адукацыйнага працэсу месцы і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

 

ІІ. АСНАЎНЫЯ ПРАВЫ ВУЧНЯЎ

2. Вучні маюць права на:

2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодексам і ў парадку, вызначаным Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 149.

2.4. павагу сваёй чалавечнай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (ці) псіхічнага насілля, жорсткага, грубага ці зневажальнага абыходжання, прыніжэння;

2.5. ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

2.6. карыстанне вучэбнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;

2.8. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі (далей – Статут);

2.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю досугавай дзейнасці ў час канікул;

2.10. стварэнне благанадзейных умоў для самаадукацыі;

2.11. аб’ектыўную адзнаку веда;

2.12. захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;

2.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;

2.14. наведванне стымулюючых і (ці) падтрымліваючых заняткаў;

2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленага вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальна дапусцімай нагрузкі на аднаго вучня, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідыміялагічнымі патрабаваннямі да зместу і эксплуатацыі установы адукацыі;

2.16. вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;

2.17. атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (у тым ліку платных) з ліку паслуг, якія аказваюцца ўстановай адукацыі;

2.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

2.19. удзел у алімпіадах, конкурсах, турнірах, канференцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

2.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

2.21. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

2.22. удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадцкіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

2.23. удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;

2.24. ахову (абарону) ад любых супрацьпраўных пасягальніцтваў;

2.25. недатыкальнасць асобы.

3. Іншыя правы вучняў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і інымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

 

ІІІ. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ ВУЧНЯЎ

4. Вучні абавязаны:

4.1. выконваць (прытрымлівацца) Статут, выконваць рашэнні савета ўстановы адукацыі, іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі, Правілы, патрабаванні адміністрацыі і педагагічных работнікаў;

4.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, які прадугледжаны распісаннем заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсам і інш.). Пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі ў час заняткаў толькі з згоды класнага кіраўніка (дзяжурнага адміністратара);

4.3. добрасумленна і адказна адносіцца да асваення зместу вучэбных пранрам па вучэбным прадметам, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні, грамадцкія даручэнні;

4.4. наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

4.5. удзельнічаць у мерапрыемствах грамадцка карыснай працы;

4.6. рашаць спорныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркавання ўсіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі. Пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, срецыялістам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, адміністрацыі ўстановы адукацыі;

4.7. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі; беражліва адносіцц да энергарэсорсаў, берагчы цеплыню, электычнасць, ваду;

4.8. паважаць сумленнасць і годнасць ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў установы адукацыі;

4.9. клапаціцца пра сваё здароўе, бяспечнасць і жыццё навакольных, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;

4.10. неадкладна паведаміць настаўніку (класнаму кіраўніку) ці дзяжурнаму настаўніку (члену адміністрацыі) аб атрыманні мікратраўмы, траўмы ці пагаршэнне агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках ці пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);

4.11. загадзя (напярэданні ці за некалькі дзён) паведаміць класнаму кіраўніку аб планіруемым наведванні арганізацыі аховы здароўя; ў экстранных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведаміць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;

4.12. размяшчаць прылады сувязі, інтэрнет-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў ў спецыяльна атведзеных месцах;

4.13. выконваць дзелавы стыль адзення, выкарыстоўваць адзенне для заняткаў фізічнай культурай згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працы, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.14. мець на ўроках неабходныя вучэбныя прыналежнасці;

4.15. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па прадметам;

4.16. акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад урокаў на нядзелю наперад, у канцы кожнага ўрока – дамашняе заданне;

4.17. штотыднёва здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;

4.18. прадастаўляць дзённік па першаму патрабаванню педагагічнага работніка ўстановы адукацыі;

4.19. саблюдаць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам.

5. Вучням ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі катэгарычна забараняецца:

5.1. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і іншым асобам;

5.2. прыносіць агнястрэльную зброю любога віда, газавую зброю, баепрыпасы любога віду ці ўзрыўчатыя рэчывы (альбо іх імітатары ці муляжы), халодную зброю, колючыя, рубячыя, рэжучыя прадметы (ці іх імітатары ці муляжы), хімічныя, ядавітыя, вогненнонебяспечныя рэчывы, табачныя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для ўжывання табака, запалкі, запальнічкі, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчыв і прапараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю акружаючых, а таксама прынадлежнасці для азартных гульняў.

5.3. парушаць дысцыпліну з ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абраджанні ў адносінах іншых яго ўдзельнікаў;

5.4. не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

5.5. прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка альбо дзяжурнага адміністратара з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;

5.6. карыстацца сродкамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі сродкамі ў час адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

5.7. прапагандзіраваць, захоўваць і рапаўсюджваць пасродкам мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;

5.8. праводзіць здымкі ў час правядзення вучэбных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

5.9. размаўляць у час вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выказванні, адцягвацца самому і адцягваць іншых удзельнікаў, перашкаджаць правядзенню вучэбнага занятка;

5.10. ужываць у час вучэбных заняткаў ежу і напоі;

5.11. перасаджвацца за іншую парту без дазволу настаўніка;

5.12. рабіць якія-небудзь запісы ў вучэбніках, вырываць з іх старонкі;

5.13. у час вучэбных заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

5.14. пакідаць установу адукацыі да канца вучэбнага занятка без узгаднення з класным кіраўніком і (ці) адміністрацыі ўстнавы адукацыі.

 

ІV. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ

6. Вучні абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, які прадназначаны для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі.

7. Савет установы адукацыі мае права выбару мадэлі, колеру і якасці тканіны, з якіх вырабляецца адзенне дзелавога стылю.

8. Адзенне дзелавога стылю, як правіла, уключае вялікі выбар элементаў, якія можна камбінаваць (пінжак, камізэлька, кашуля, спадніца, штаны, сарафан, блуза, сукенка і інш), а таксама могуць уключаць гальштук (значок, эмблему, шэўрон) з лагатыпам установы адукацыі.

У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар ці жылет.

9. пры наведванні вучнямі вучэбных заняткаў не дапускацца:

спартыўнае адзенне і абутак, якія прадназначаны для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

рэчы, якія маюць яркія, вызываючыя малюнкі;

бруднае, мятае (неапратнае) і іншае адзенне, якое не прадназначана для наведвання ўстановы адукацыі;

джынсы, кароткія сукенкі і спадніцы;

верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

багацце біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, святочных прычосак і аксэсуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных гурткоў і розных накірункаў маладзёжнай субкультуры і спартыўных клубаў.

10. Спорныя пытанні, якія звязаны са знешнім выглядам вучня, рашае адміністрацыя ўстановы адукацыі.

 

V. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ

11. Вучэбныя заняткі, класныя інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладу ці ў адпаведнасці з графікам, які зацверджаны кіраўніком установы адукацыі і яўляюцца абавязковымі для навекдвання ўімі вучнямі.

12. У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне вучань да пачатку ўрока абавязаны апавясціць аб гэтым настаўніку.

13. Не пазней чым за 5 мінут да пачатку ўрока кожны вучань:

займае месца ў вучэбным кабінеце (класе), які вызначаны класным кіраўніком;

рыхтуе неабходныя для работы на ўроку вучэбнікі і вучэбныя прыналежнасці;

ставіць на бясшумны рэжым сродак мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), кладзе яго ў вызначанае для гэтага прыстасаванн (каробку), якая можа знахолзіцца на стале, які стаіцб атдзельна ці на стале настаўніка.

14. Пры ўваходзе настаўніка ў клас вучні ўстаюць у знак прывітання.

15. Вучань, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.

16. У час урока вучані уважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка і адказы іншых вучняў, не дапускаечы каментарыяў і рэплік з месца.

17. Пры адказе на пытанне настаўніка вучань устае. З дазволу настаўніка магчымы адказ з месца.

18. Аб сваёй гатоўнасці да адказу альбо аб узнікшым у ходзе тлумачэння настаўнікам матэрыялу пытанні вучань інфарміруе, падняўшы руку.

19. Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншымі вучнямі магчымы толькі з дазволу настаўніка.

20. У час правядзення кантрольных і самастойных работ вучань выконвае іх самастойна. Дапамога іншых вучняў не дапускаецца. Разрашаецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія пералічаны настаўнікам.

У выпадку парушэння гэтых правіл настаўнік мае права канфіскаваць у вучня работу і ацаніць толькі ту частку работы, якая выканана вучням самастойна.

21. выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроук яўляецца для вучняў абавязковым і безагаворачным.

21.1. У выпадку, калі вучань не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну ў час урока, настаўнік інфармуе аб гэтым дзяжурнага адміністратара і вучань удаляецца з урока ў суправаджэнні дзяжурнага адміністратара.

21.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы вучня, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага адміністратара.

21.3. Дзяжурны адміністратар вызывае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка вучня, а пры неабходнасці – супрацоўніка тэратырыяльнага органа ўнутранных спраў.

21.4. Дзяжурны адміністратар пасля вывучэння выпадка ўправе разрашыць вучню прысутнічаць на наступных уроках.

21.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыбывае ва ўстанову адукацыі ў кароткі тэрмін, дзяжурны адміністратар ўправе забраць вучня з любога насіупнага ўрока для разбірацельства па прыбыцці законнгага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.

22. У час урока вучань павінен сачыць за сваёй асанкай.  

23. Званок аб заканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніку і вучням аб заканчэнні занятка. Вучні пакідаюць клас толькі з дазволу настаўніка.

24. Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя вучні пераапранаюцца ў спартыўную форму.

25. Пасля заканчэння ўрока вучні наводзяць парадак на рабочым месцы, збіраюць свае сродкі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі).

26. У выпадку пропуску заняткаў па хваробе вучань ці законны прадстаўнік інфарміруе класнага кіраўніка аб прычыне адсутнасці ў вуснай форме.

27. У дзень выхада на заняткі вучань прад’яўляе тлумачэнне аб паважлівасці прычыны пропаску заняткаў.     

Паважлівая прычынай лічыцца:

хвароба вучня, наведване ўрача (прад’яўляецца адпаведная медыцынская дакументацыя);

экстранныя выпадкі ў сям’і, якія патрабуюць асабовага ўдзелу (падтвярджаюцца заявай законных прастаўнікоў);

пропуск заняткаў па дамоўленнасці з адміністрацыяй (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);

удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (апрадзяляюцца загадам установы адукацыі).

28. Дзяжурства вучняў:

28.1. Ва ўстанове адукацыі з ліку вучняў VІІ-ХІ класаў назначаюцца дзяжурныя, які дапамагаюць дзяжурнаму адміністратару, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну ў час перапынкаў, чысціню і парадак у школе.

28.2. У кожным класе назначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класу, які ў час перапынку дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўроку; раздае вучэбныя дапаможнікі і сшыткі вучням, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

28.3. З ліку вучняў VІІ-Х класаў назначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць галаўныя ўборы, фартухі.

 

VІ. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ ВУЧНЯЎ НА ПЕРАПЫНКУ

29. Перапынак прадназначаны:

для пераходу ў другі кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;

адпачынку і фізічнай размінкі;

прыема ежы;

праветрывання класа, для чаго вучняў неабходна выйсці з класа;

падрыхтоўкі да ўрока, іншага.

30. Пры руху па калідорам, лесвіцам, праходам вучням неабходна прытрымлівацца правай стараны.

31. У час перапынкаў вучням забараняецца:

шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцам, паблізу аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў;

штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную моц для рашэння любога роду канфліктных выпадкаў;

ужываць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас іншых вучняў, іншых асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.    

 

VІІ. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ

Сталовая

32. У сталовую вучні ходзяць арганізавана ў суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.

33. Вучні саблюдаюць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняга адзення, мыюць рукі перад ежай.

34. Вучні абслугоўваюцца ў буфеце ў парадку жывой чаргі, выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх блюд.

35. Ужываць блюда, напоі, прадукты харчавання, якія набыіы ў сталовай, буфеце і прынесеныя з сабой, дазваляецца толькі ў сталовай. У час прыёму ежы вучні павінны саблюдаць культуру харчавання.

36. Кожны вучань прыбірае за сабой сталовыя прыналежнасці і посуд у спецыяльна адведзеныя месцы.

Спартыўная зала

37. Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з раскладам яго работы.

Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаюцца толькі ў спартыўнай форме м зменным абутку.

38. Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, выхавальніка групы падоўжанага дня, інога педагагічнага работніка.

39. Занятак ў расляўрочны час у спартыўнай зале арганізуюцца па раскладу спартыўнай секцыі.

Санітарныя пакоі

40. Пры карыстанні санітарнымі пакоямі вучні павінны саблюдаць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.

41. Забараняецца затрымлівацца ў санітарным пакоі без патрэбнасці, а таксама смяціць, курыць, ужываць ежу, напоі, кідаць у ракавіны і унітазы пастароннія прадметы.

Гардэроб

42. Пасля заканчэння заняткаў (вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых, у аб’яднаннях па інтарэсах), пазакласных мерапрыемстваў вучні пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў занятак, ідуць у гардэроб. Вучні ў парадку чаргі забіраюць сваё адзенне,саблюдаючы парадак і меры бяспекі.

43. У выпадку выяўлення згубы адзення ці абутку вучань абавязаны паведаміць аб здарыўшымся класнаму кіраўніку ці дзяжурнаму адміністратару.

44. Вучні не пакідаюць у карманах верхняй вопраткі ключы ад дома, грошы, праязныя дакументы, сродкі сувязі (інтэрнэт-сувязі), іныя каштоўныя рэчы.

45. Астаўленыя і (ці) забытыя кімсці ў гардэробе рэчы вучні перадаюць вахцеру ці дзяжурнаму настаўніку.

 

VІІІ. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАЎРОЧНЫ ЧАС

46. Вучням забараняецца спазняцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочны час.

47. Прысутнасць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазавучэбны час ва ўстанове адукацыі, асоб, якія не вучацца ў гэтай установе адукацыі, дапусціма толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, дзяжурнага адміністратара).

48. Вучні, якія прысутнічаюць на мерапрыемствах, правадзімых у пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, і асобы, якія не вучацца ў гэтпй установе адукацыі, якія дапушчаны да ўдзелу ў мерапрыемстве, павінны мець апратны знешні выгляд, алпаведны ўзросту макіяж.

49. Не дазваляецца прысутнічаць у верхняй вопратцы і галаўных уборах на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў актавай, спартыўнай залах, іных памяшканнях установы адукацыі.

50. Праход і ўход з мерапрыемства ажыццяўляецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.

51. Вучні абавязаны саблюдаць інструкцыі аб мерах бяспекі для вучняў, якія прадугледжаны для канкрэтнага мерапрыемства і выконваць у поўным аб’еме патрабаванні адказнага за правядзенне мерапрыемства.

52. Да заняткаў у спартыўных секцыях, удзел у спартыўных спаборніцтвах вучні дапускаюцца з дазволу ўрача, да турыстычных паходаў з дазволу медыцынскага работніка.

53. Грамадска карысная праца вучняў у пазаўрочны час праводзіцца не раней чым праз 30 хвілін пасля заканчэння ўрокаў. Працягласць грамадска карыснай працы і віды работ устанаўліваюцца Санітарнымі нормамі і правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

 

ІХ. ЗААХВОЧВАННІ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ

54. У якасці заахвочвання вучняў могуць прымяняцца наступныя меры: аб’ява падзякі;

узнагароджванне граматай;

узнагароджванне каштоўным падарункам;

занясенне на дошку Гонару ўстановы адукацыі;

напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам.

Заахвочванне аб’яўляецца загадам дырэктара. Выпіска з загаду захоўваецца ў асабістай справе вучня.

55. За здзяйсненнем вучням дысцыплінарнага ўчынка (у тым ліку неаднаразовае парушэнне Статута і Правіл для вучняў) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

56. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена да вучня ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

57. Права выбара меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару ўстановы адукацыі.

58. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга вучня.