Парады дэфектолага

Прынцыпы сямейнага выхавання дзіцяці з асаблівасцямі развіцця

развернуть

1.  Прынцып любові, цярпення і эмацыйнай прыхільнасці блізкіх да дзіцяці

2.  Прынцып поўнага безацэначнага прыняцця дзіцяці

3.  Прынцып ўважлівага слухання дзіцяці і ацэнкі яго стану

4.  Прынцып фарміравання ў дзіцяці пачуцця прыхільнасці, любові да блізкіх, павагі да старэйшых

5. Прынцып актыўнага ўдзелу бацькоў у працэсе выхавання і развіцця дзіцяці, карэкцыі яго парушэнняў і сацыяльнай адаптацыі

6. Прынцып фарміравання бацькамі ў дзіцяці навыкаў самаабслугоўвання, выканання пасільных хатніх абавязкаў

7.  Прынцып фарміравання нарматыўных паводзін

8.  Прынцып фарміравання гарманічнай асобы дзіцяці.

свернуть

Як рыхтаваць дзіця да школы

развернуть

Паважаныя бацькі! Ад таго, як вы падрыхтуеце дзіця да школы, залежаць паспяховасць дзіцяці, стараннасць і жаданне вучыцца.

Акрамя ведання лічбаў і літар, ёсць больш важныя рэчы, што часам выпускаюць з-пад увагі бацькі. Гэта вуснае маўленне дзіцяці, і менавіта ад яго залежыць, ці лёгка дзіця навучыцца чытаць. 

Дашкольнікі павінны навучыцца правільна і выразна вымаўляць гукі, чуць і адрозніваць гукі, якія вымаўляе суразмоўца. Навучыце сына ці дачку адрозніваць галосныя і зычныя гукі, мяккасць і цвёрдасць, звонкасць і глухасць. Важна, каб будучы першакласнік умеў правільна будаваць простыя сказы, пераказваць невялікія апавяданні, самастойна складаць апавяданне-апісанне. Дзіцяці павінна хапаць слоўнікавага запасу, каб свабодна размаўляць. Калі ж які-небудзь з бакоў маўлення недапрацаваны, гэта непазбежна прывядзе да складанасці ў навучанні, а ў наступным і да нежадання вучыцца.

Самыя распаўсюджаныя парушэнні звязаныя з памылкамі ў вымаўленні гукаў. Поўныя гукавыя замены недапушчальныя. Калі ваша дзіця гаворыць “сапка” замест “шапка”, неабходна працаваць, каб выправіць гэты хіб.

Сачыце, каб дзіця дакладна распазнавала гукі. Трэба, каб хлопчык ці дзяўчынка маглі пазнаць кожны гук слова і пазначыць адпаведнай літарай. Калі некаторыя літары падаюцца аднолькавымі, гэта непазбежна вядзе да памылак. Не адрозніваючы “б” і “п”, дзіця не будзе бачыць розніцы паміж словамі “бабка” і “папка”. 

У дзіцяці 6-7 гадоў слоўнікавы запас павінны складаць не менш за 2000 слоў і ўтрымліваць асноўныя часціны мовы: назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі, злучнікі. Выхоўвайце ўвагу і цікавасць да гучання слова. Калі разглядаеце карцінкі ці чытаеце кнігі, звяртайце ўвагу на цікавыя моўныя звароты, пытайцеся, што значыць тое ці іншае слова.

Добра дапамагаюць развіваць маўленне слоўныя гульні. Імі зручна бавіць час у дарозе.

Прыклады гульняў у словы:

  • намалюй словамі пару года,
  • прыдумай рэкламу прадмету, расказаўшы як мага больш якасцяў,
  • за хвіліну прыдумаць як мага больш слоў, якія характарызуюць жывёліну, птушку ці расліну,
  • слова “наадварот” – няхай дзіця прыдумвае антонімы (холадна-горача, цёмна-светла, высока-нізка),
  • назваць як мага больш прадметаў аднаго колеру (жоўты – сланечнік, сонейка, лімон, сыр).

Прыдумвайце рыфмы і смешныя гісторыі, вучыце прыказкі і прымаўкі, адгадвайце загадкі.

Сачыце за сваім маўленнем, няхай яно будзе правільным і выразным, гэта стане лепшым узорам.

 

свернуть

Мадэліраванне адукацыйнага асяроддзя для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

развернуть

Для забеспячэння якаснага адукацыйнага працэсу ў інтэграваных класах неабходна захаванне наступных педагагічных умоў:

- арыентаванасць на запыты навучэнцаў, бацькоў, педагогаў, спецыялістаў, ўзгодненасць дзейнасці розных суб'ектаў адукацыйнага працэсу;

- практыка-арыентаваная накіраванасць фарміравання асобы;

- індывідуалізаваць ўзровень складанасці змястоўнага і аперацыйных кампанентаў адукацыйнага працэсу (адаптацыя праграмных патрабаванняў да магчымасцяў і патрэбам канкрэтнага дзіцяці);

- комплекснае суправаджэнне развіцця дзіцяці з мэтай папярэджання ўзнікнення другасных псіхафізічных парушэнняў і асобасных адхіленняў, карэкцыі і кампенсацыі парушэнняў псіхафізічнага развіцця;

-  гнуткасць і варыятыўнасць выкарыстання метадаў навучання і форм арганізацыі дзяцей;

- недапушчальнасць фарсіравання, інтэнсіфікацыі развіцця дзіцяці ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;

- стварэнне ўмоў для ўдзелу дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў розных відах дзіцячай дзейнасці сумесна з нармальна развіваючыміся аднагодкамі;

- планамерная работа па фарміраванні дзіцячага калектыву, згуртавання калектыву бацькоў, падтрыманню добразычлівых адносін у сістэме «дзіця - бацька - педагог»;

- забеспячэнне матывацыі дзейнасці, стварэнне для кожнага дзіцяці сітуацыі поспеху.

 

свернуть