Бацькоўскія ўніверсітэты

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта — павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Мэтавая група — бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  1. Арганізацыйные:
  • фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;
  • распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).
  1. Інфармацыйна-асветніцкія:
  • прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

— прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;

— псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

— грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

  • кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.

III. Змястоўны:

  • навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
  • пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

— на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

— на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

— на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

— на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

— на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

— на развіцці творчых здольнасцей членаў сям’і;

— на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

— на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прапанаваныя напрамкі будуць спрыяць ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дазволіць аб’яднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.

Формы правядзення заняткаў:

  • традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);
  • дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, стварэнне і абнаўленне кутка педагога-псіхолага ў кожным класе; прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

— фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;

— павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;

— задавальненне патрэб сям’і навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;

— павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;

— актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных сем’яў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;

— развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі;

— ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.

Тэматычны план работы Бацькоўскіх універсітэтаў

на 2021/2022 навучальны год

 

Клас

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

1.Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе

2.Рэжым дня школьніка

3.Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці

4.Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка

Верасень

Лістапад

Студзень

 

Красавік

Лекцыя Гутарка

Форум

 

Псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

2

1.Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца

2.Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця

3.Уплыў сям’і на эмацыйны стан дзіцяці

 

4.Працоўнае выхаванне дзяцей у сямі

 

Кастрычнік

 

Снежань

 

Люты

 

Май

Гутарка

Семінар-практыкум

Псіхалагічны трэнінг

Круглы стол

Класны кіраўнік

 

Медыцынскі работнік

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

3

1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці

2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў

3. Здаровая сям’я — здаровы дзіця

 

4. Эфектыўныя зносіны ў сям’і — залог поспеху школьніка

 

Верасень

 

Снежань

 

Студзень

 

Красавік

Гутарка

Семінар-практыкум

Гутарка

Псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

 

Медыцынскі работнік

Класны кіраўнік

4

1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х класаў

2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей

3. Дзіця і камп’ютар

4. Кнігі ў жыцці школьніка

 

Верасень

 

Снежань

 

Люты

Май

Лекцыя

Круглы стол

Дыскусія Форум

Медыцынскі работнік

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

5

1.Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве.

2. Дзіця сярод аднагодкаў

3. Ваша дзіця вырасла

4. Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сямі

Верасень

 

Лістапад

Люты

Май

Семінар-практыкум

Гутарка Лекцыя Круглы стол

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік Класны кіраўнік

6

1. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і

2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў

3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт

4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў

 

Верасень

 

Снежань

 

Сакавік

Май

Лекцыя

Псіхалагічны трэнінг

Майстар-клас

Канферэнцыя

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

Медыцынскі работнік

7

1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў

2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў

3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту

4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў

Верасень

 

Лістапад

 

Люты

 

Красавік

Лекцыя

 

Круглы стол

 

Псіхалагічны трэнінг

Гутарка

Медыцынскі работнік

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

8

1. Жыццёвыя мэты падлеткаў

2. Як зберагчы падлетка ад гвалту

 

3. Асцярожна: суіцыд

4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях

Кастрычнік

Снежань

 

Сакавік

Май

Лекцыя

Семінар-практыкум

Гутарка

Круглы стол

Класны кіраўнік Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

9

1. Партрэт сучаснага падлетка

2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы

 

3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць

4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

 

Верасень

Лістапад

 

Люты

 

Красавік

Лекцыя

Семінар-практыкум

Гутарка

 

Форум

Класны кіраўнік

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

10

1. Здароўе гэта жыццё

 

2. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці

3. Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат

4. Як дапамагчы старшакласніку стаць упэўненым у сабе?

 

Верасень

 

Лістапад

 

Люты

 

 

Красавік

Лекцыя

 

Круглы стол

 

Гутарка

 

 

Круглы стол

Медыцынскі работнік

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

 

 

Класны кіраўнік

11

1. Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні?

2. Як зберагчы дзіця ад залежнасцей?

 

3. Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця

4. Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў?

 

Кастрычнік

 

Снежань

 

Сакавік

 

Май

Семінар-практыкум

Гутарка

 

Круглы стол

 

Псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

 

Медыцынскі работнік

Класны кіраўнік

 

Класны кіраўнік

 

 

 

 

 

Бацькоўскі сход у 9 класе па тэме “Куды пайсці вучыцца"

развернуть

Бацькоўскі сход у 9 класе па тэме “Куды пайсці вучыцца”

14 студзеня для вучняў 9 класа і іх бацькоў сумесна з вучнямі і педагогамі Арэшніцкага дзіцячага сада – базавай школы Клецкага раёна адбыўся бацькоўскі сход па тэме “Куды пайсці вучыцца”. На сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі Клецкага СПЛ: майстры вытворчага навучання Хоміч Т.С. і Дудко М.Я. Прысутныя паглядзелі відэаролік аб гэтай установе адукацыі, змаглі задаць пытанні па праблемах, якія іх цікавяць. Акрамя гэтага былі абмеркаваны пытанні Бацькоўскага ўніверсітэта “Прафесіянальная арыентацыя дзявяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію”.

свернуть