Летний оздоровительный лагерь "Шторм"

Дзявяты дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ”

02.07.2023
Хутка праляцелі дні ў профільным аздараўленчым лагеры «ШТОРМ». Усе супрацоўнікі лагера імкнуліся зрабіць яго незабыўным для рабят. 2 ліпеня для выхаванцаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю летняга аздараўленчага лагера, цырымонія ўручэння памятных прызоў пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэрт дзіцячай творчасці «Да пабачэння, лагер!» Падчас хвілінкі бяспекі рабятам яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін у час летніх канікул, а хвілінка здароўя прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам “рэцэпты карысных канікул”. Завяршыўся дзень тэматычнай дыскатэкай «Беларусь у маім сэрцы» да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» і фотосесіяй “За развітаннем будзе сустрэча”. Бывай, «ШТОРМ!» Да новых сустрэч!
развернуть

Восьмы дзень у профільным аздараўленчым лагеры "ШТОРМ"

01.07.2023
У восьмы дзень выхаванцы профільнага аздараўленчага лагера “ШТОРМ” прынялі ўдзел у рэспубліканскім экскурсійным марафоне “Дзіцячы аўтацягнік”. Дзеці наведалі ветраную мельніцу - помнік народнага драўлянага дойлідства ў в. Шайкі, фрагменты сядзібна-паркавага комплексу «Галынка» - капліцу і галубятню, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, царкву святых апосталаў Пятра і Паўла. Рабяты таксама прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Выбар прафесіі- справа сур’ёзная” і наведалі з экскурсіяй ІП “Маеўскі”. Спартландыя “У адзінстве сіла” спрыяла фарміраванню здаровага ладу жыцця і падарыла шмат станоўчых эмоцый яе ўдзельнікам. Завяршыўся дзень танцавальна-гульнявой праграмай “МультиЛето разного цвета».
развернуть

Сёмы дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ”

30.06.2023
Сёмы дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ” пачаўся з хвілінкі бяспекі “Правілы паводзін на чыгунцы”. У рамках віртуальнага падарожжа “Беларускія краявіды” выхаванцы яшчэ раз упэўніліся, якая прыгожая наша радзіма, колькі таямнічых замкаў і радавых сядзіб, цудоўных храмаў і манастыроў, унікальных куткоў некранутай прыроды ёсць у нас. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь рабяты прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прымеркаваным да галоўнага дзяржаўнага свята. Дзеці ўсклалі кветкі і вянкі ля помніка загінуўшым землякам у аг.Карацк, брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых за незалежнасць нашай краіны і мірнае неба над галавой. Сумесна з Галынкаўскім СДК быў праведзены экалагічны марафон “Хачу ўсё ведаць”. Выхаванцы актыўна адказвалі на экалагічныя пытанні, адгадвалі загадкі, успомнілі правілы паводзін у прыродзе, праводзілі эксперыменты. Завяршыла сёмы дзень у лагеры музычная гадзіна “Песні роднай краіны”.
развернуть

Шосты дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ”

29.06.2023
Шосты дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ” пачаўся з хвілінкі бяспекі «Як паводзіць сябе з незнаёмцамі”. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для выхаванцаў профільнага ў рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла гутарка па тэме "Лета - час дзейнічаць. Разам у будучыню!». Дзеці таксама прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск» і навялі парадак каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка, наведалі выставу літаратуры «Памяць і боль беларускай зямлі» у школьнай бібліятэцы. Самым яркім і незабыўным момантам для рабят стала прагулка ў мясцовы парк “Усе на пікнік”. Выхаванцы цудоўна правялі час на прыродзе, гатавалі на кастры, актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах.
развернуть

Пяты дзень у профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "ШТОРМ"

28.06.2023
28 чэрвеня ў профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "ШТОРМ" у рамках хвілінкі бяспекі “Як заняць свой вольны час” (прафілактыка правапарушэнняў) выхаванцы сустрэліся з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А. Інтэрактыўная віктарына “Свая гульня” “Мая Беларусь” садзейнічала павышэнню цікавасці да вывучэння мінулага і сучаснасці Беларусі, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну. Гістарычныя факты, незвычайныя загадкі, беларускія традыцыі і нацыянальная культура, жывёльны і раслінны свет Беларусі, знакамітыя пісьменнікі і паэты - усё гэта выклікала цікавасць у выхванцаў, якія актыўна адказвалі на пытанні, зарабляючы балы для сваіх каманд. Падчас пазнавальнай гадзіны “У сімвалах дзяржавы гісторыя майго народа” рабяты яшчэ раз з гонарам расказалі пра сімвалы нашай краіны, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Спартыўная гадзіна “Раз, два - пачынаецца гульня!” спрыяла ўмацаванню здароўя, усе ўдзельнікі весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый. Завяршыўся дзень музычнай віктарынай “Песні лета”.
развернуть

Чацвёрты дзень у профільным аздараўленчым лагеры "ШТОРМ"

27.06.2023
Сонечна, радасна, ясна – лета праходзіць класна! Чацвёрты дзень у профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "ШТОРМ" пачаўся з хвілінкі бяспекі «У дарожных правіл канікул няма», якая садзейнічала замацаванню правілаў бяспечных паводзін на дарозе. Падчас экскурсіі ў музейную экспазіцыю "Беларуская хатка" выхаванцы ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце. Фельчар Галынкаўскага ФАПа яшчэ раз нагадала дзецям аб шкодных звычках, аб негатыўным стаўленні да курэння, алкагалізму, наркаманіі, ужывання псіхаактыўных рэчываў. Зацікавіў рабят і відэакруіз “Падарожжа з Жыгамонтам. Аграгарадок Галынка”, а хвілінка здароўя спрыяла замацаванню ведаў аб уплыве камп’ютара на здароўе чалавека. Завяршыўся дзень забаўляльнай праграмай “Танцуем і гуляем”.
развернуть

Трэці дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ”

26.06.2023
Трэці дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ” пачаўся з хвілінкі бяспекі “Бяспека на вадзе”. Выхаванцы замацавалі асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, правілы паводзін у месцах купання. Супрацоўнікі кінавідэапракату прапанавалі выхаванцам для прагляду мастацкі фільм “Нахімаўцы”. Падчас хвілінкі здароўя рабяты паўтарылі асноўныя правілы асабістай гігіены. У рамках экскурсіі ў Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ “Клецкі лясгас” выхаванцы даведаліся пра гісторыю стварэння ўстановы, напрамкі лесагаспадарчай дзейнасці, зрабілі выдатныя фота на памяць. Прававая інтэлект - гульня “Я ведаю” была накіравана на фарміраванне прававой культуры праз азнаямленне з асноўнымі правамі і свабодамі чалавека, абагульненне пачатковых прававых ведаў у непаўналетніх. Спартыўная эстафета “Мы за здаровую Беларусь” спрыяла развіццю навыкаў здаровага ладу жыцця. Завяршыла трэці дзень у лагеры танцавальна – забаўляльная праграма Рытмы лета”.
развернуть

Другі дзень у профільным аздараўленчым лагеры "ШТОРМ"

25.06.2023
25 чэрвеня ў профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «ШТОРМ» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагера. Выхаванцы адправіліся на экскурсію ў царкву Пятра і Паўла аг.Галынка і наведалі святочнае богаслужэнне, прынялі ўдзел у краязнаўчым брэйн-рынгу “Наша малая радзіма”. З мэтай папулярызацыі гульні, і як сродак інтэлектуальнага развіцця выхаванцаў, была праведзена гадзіна настольных гульняў “Белыя супраць чорных”. Пад час хвілінкі здароўя “Сонца:сябар ці вораг?” рабяты даведаліся аб карысці сонечных прамянёў для здароўя і імунітэту чалавека, а хвілінка бяспекі дапамагла хлопчыкам замацаваць дзеянні пры планаванай эвакуацыі. У рамках абласной акцыі "Правільнае бяспечнае лета на Міншчыне" адбылася сустрэча з намеснікам начальніка Клецкага РАУС Урбанам А.Ю. Завяршыла другі дзень у лагеры танцавальная праграма “Летняя перазагрузка”.
развернуть

Профільны аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «ШТОРМ» вітае сваіх выхаванцаў

24.06.2023
24 чэрвеня шырока расчыніў дзверы для 10 сваіх выхаванцаў профільны аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «ШТОРМ». Для рабят прайшла хвілінка бяспекі “Асноўныя правілы паводзін у час летніх канікул”, падарожжа – дыялог “Адкуль паходзіць назва маёй вёскі”. Аб захаванні асабістай гігіены выхаванцы гаварылі падчас хвілінкі здароўя. Пад час антрапаметрыі “Мой рост, мая вага” хлопчыкі даведаліся пра свой рост і вагу, а гадзіна спорту “Вясёлыя старты” стварыла атмасферу радасці і весялосці, фарміравала дадатны эмацыйны стан усіх удзельнікаў. Завяршыла першы дзень у лагеры музычна – пазнавальная дыскатэка “Мая Беларусь”.
развернуть