Летний оздоровительный лагерь "Родничок"

Дзень развітання

21.06.2023
Хутка праляцелі дні ў аздараўленчым лагеры "Крынічка". Усе супрацоўнікі лагера імкнуліся зрабіць яго незабыўным для рабят. 21 чэрвеня ў Дзень развітання для выхаванцаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю летняга аздараўленчага лагера, цырымонія ўручэння памятных прызоў пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэрт дзіцячай творчасці "Да пабачэння, лагер!". Падчас хвілінкі бяспекі рабятам яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін у час летніх канікул, а хвілінка здароўя прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам "рэцэпты карысных канікул". Потым усе рабяты адправіліся на экскурсію да помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння – дубам чарэшчатым у Галынкаўскім і Навінкаўскім лясніцтвах. Экскурсію дапамагло здзейсніць Галынкаўскае лясніцтва. Яны арганізавалі падвоз. Нашы рабяты яшчэ раз пераканаліся якая прыгожая прырода нашай малой радзімы. Завяршыўся дзень музычнай гадзінай «У коле сяброў». Бывай, «Крынічка!» Да новых сустрэч!
развернуть

Дзень гістарычнай памяці

20.06.2023
Гістарычная памяць - гэта аснова жыцця, на якой трымаецца кожны сапраўдны грамадзянін сваёй краіны, а гістарычная памяць аб вайне - вялікая духоўная каштоўнасць нашага народа. Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" школы прайшоў Дзень гістарычнай памяці. Рабяты адказалі на пытанні бліцтурніра «Што я ведаю пра вайну?», прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», чэленджы #міншчынапомніць і прачыталі ўрывак з верша Р. Раждзественскага «Рэквіем». Выхаванцы ўсклалі кветкі да падножжа брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых.
развернуть

Дзень лета, спорту і здароўя

19.06.2023
19 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень лета, спорту і здароўя. Цёплы, сонечны дзень пачаўся з усмешак, прывітання, зарадкі пад музыку, знаёмства з планам мерапрыемстваў на дзень. Рабятам вельмі спадабалася спартландыя "Спорт любіць - моцным і здаровым быць". Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў розных эстафетах. Падчас хвілінкі здароўя дзеці пазнаёміліся з правіламі харчавання. Закончыўся дзень флэшмобам"Танцуем разам".
развернуть

Дзень нацыянальнай культуры

17.06.2023
17 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" прайшоў Дзень нацыянальнай культуры. Для рабят былі арганізаваны падарожжа ў школьную музейную экспазіцыю "Беларуская хатка", гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю". Падчас падарожжа ў музейную экспазіцыю рабяты ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце. Мурашка Наталля Іванаўна расказала пра сімволіку чырвонага кута, печы, парога ў беларускай хаце. Рабяты з цікаўнасцю разглядалі прылады, вырабы з лёну, гліны, дрэва, ткацкі станок. Гульня - падарожжа "Скарбы роднага краю" садзейнічала фарміраванню павагі і цікавасці да гісторыі і традыцый сваёй краіны. Завяршыўся Дзень нацыянальнай культуры музычнай хвілінкай "Песні роднай краіны".
развернуть

Дзень прыроды

16.06.2023
16 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень прыроды. Рабяты наведалі Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ "Клецкі лясгас". Ляснічы А. У. Мелехавец правёў аглядную экскурсію, расказаў пра гісторыю стварэння лясніцтва, пра напрамкі лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы. Выхаванцы даведаліся аб асноўных лесаўтваральных пародах, якія растуць на тэрыторыі лясніцтва, лесааднаўленні і лесаразвядзенні, аб ахове лясоў у пажаранебяспечныя перыяды, зрабілі выдатныя фота на памяць. Таксама дзеці пабывалі ў віртуальным падарожжы па Нацыянальных парках і запаведніках Беларусі.
развернуть

Дзень інтэлектуалаў

15.06.2023
15 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" прайшоў Дзень інтэлектуалаў. Для рабят былі арганізаваны аукцыён ведаў "Што? Дзе? Калі?" і свая гульня "Ці ведаеш ты Беларусь?". Галоўная мэта мерапрыемстваў - развіццё інтэлектуальных здольнасцей выхаванцаў. Кожная каманда старалася праявіць кемлівасць, вынаходлівасць, а галоўнае паказаць свае веды ў розных абласцях навукі. Свая гульня" Ці ведаеш ты Беларусь?" спрыяла фарміраванню ў выхаванцаў пачуцця патрыятызму, любові да роднай краіны. Дзеці замацавалі і пашырылі веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, яе гісторыі, традыцыях, народных святах, культурнай спадчыне, знакамітых людзях.
развернуть

Дзень роднага краю

14.06.2023
14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" у рамках акцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства" была арганізавана экскурсія "Клецк гістарычны". Рабяты наведалі горад Клецк, гістарычныя мясціны, помнікі нашага раённага цэнтра, яшчэ раз успомнілі легенду ўзнікнення назвы горада. Цудоўна правялі час у РЦК. Для дзяцей былі арганізаваны вясёлыя забавы, яны паглядзелі дзіцячы мюзікл" Аладзін- шоу ". Дзень прайшоў з карысцю, выхаванцам вельмі спадабалася экскурсія. Ад вясёлых забаў і прагляду дзіцячага мюзікла дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
развернуть

Дзень спорту і здароўя

13.06.2023
13 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень спорту і здароўя, а ў яго рамках квэст-гульня "Здароўе - гэта здорава", спартыўныя спаборніцтвы "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!", прагулка забаўка "Мы за ЗЛЖ!". Асноўная мэта ўсіх мерапрыемстваў- развіццё беражлівых адносін да свайго здароўя, фарміраванне звычкі выконваць правілы гігіены, займацца спортам і правільна харчавацца. Падчас хвілінкі здароўя выхаванцы гаварылі аб прычынах узнікнення траўматызму ў дзяцей. Дзень здароўя прайшоў весела, з карысцю, усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці.
развернуть

Дзень творчасці

12.06.2023
У рамках дня творчасці выхаванцы аздараўленчага лагера "Крынічка" прынялі ўдзел у шоу-праграме "В каждом из нас живёт актёр" і конкурсе малюнкаў "Залаты пэндзаль". Рабяты сур'ёзна падрыхтаваліся да выступлення і здзівілі гледачоў сваімі творчымі нумарамі, іх арыгінальнальнасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі свае творчыя здольнасці і ў конкурсе малюнкаў, адлюстраваўшы прыроду роднай краіны, сваю сям'ю і сваіх сяброў.
развернуть

Дзень малой радзімы

10.06.2023
10 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" адбылася сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх Клецкага РАУС Канашэнка А. А.. У час хвілінкі бяспекі інспектар расказала выхаванцам аб асноўных правілах бяспечных паводзін на дарозе. У рамках акцыі "Я гэты край радзімаю заву" была арганізавана экскурсія "Край, дзе ты нарадзіўся". Рабяты не толькі прайшлі па знаёмых вуліцах роднага аграгарадка, але яшчэ раз узгадалі гісторыю родных мясцін.Наведалі былую сядзібу Вендорфаў. Краязнаўчая гадзіна "Мой гонар - мае землякі" была прысвечана знакамітым выпускнікам установы адукацыі.
развернуть

Дзень прававых ведаў

09.06.2023
9 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" у рамках Дня прававых ведаў была праведзена прававая інтэлект - гульня "Я ведаю" і прававы лабірынт "Мае правы і абавязкі". Кожная каманда старалася праявіць кемлівасць, вынаходлівасць, а галоўнае паказаць свае веды у вобласці права. А рухомыя гульні на свежым паветры - цудоўнае дапаўненне вясёлага летняга адпачынку
развернуть

Дзень дзяржаўных сімвалаў

08.06.2023
У рамках Дня дзяржаўных сімвалаў выхаванцы аздараўленчага лагера "Крынічка" прынялі ўдзел у віктарыне "Ці ведаеш ты дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?", гадзіне зносін "У сімвалах дзяржавы - гісторыя майго народа", конкурсе малюнкаў "Беларусь - мая краіна". Мерапрыемствы спрыялі выхаванню любові да Радзімы, павагі да яе гістарычнага мінулага, паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі, імкненне стаць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.
развернуть

Дзень роднага краю

07.06.2023
развернуть

7 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" адбылася сустрэча з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У. А. У час хвілінкі бяспекі інспектар расказаў аб асноўных правілах бяспечных паводзін у час летніх канікул. Затым у рамках Дня роднага краю было праведзена падарожжа - дыялог "Адкуль паходзіць назва маей вескі". Кожная веска ўнікальная. У кожнай свой лёс. У гэтым выхаванцы пераканаліся, слухаючы цікавы аповед сваіх выхавальнікаў. Прадоўжыўся. дзень экскурсіяй па весцы. Дзеці даведаліся аб гісторыі утварэння царквы Пятра і Паўла, аб браме-званіцы.

свернуть

День здоровья

06.06.2023
развернуть

У рамках Дня здароўя для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" была арганізавана PR-акцыя "Чысціня-залог здароўя! ", квэст - гульня "Падарожжа па планеце здароўя". Мерапрыемствы спрыялі паўтарэнню і замацаванню ведаў вучняў аб здароўі, прывівалі імкненне да правільнага, здаровага ладу жыцця. Падчас хвілінкі здароў фельдшар Галынкаўскага ФАПа Перапечка Тамара Мікалаеўна яшчэ раз нагадала дзецям аб шкодных звычках, аб негатыўным стаўленні да курэння, алкагалізму, таксікаманіі, ужыванні псіхаактыўных рэчываў.

свернуть

День экологии

05.06.2023
развернуть

В рамках Дня экологии для воспитанников оздоровительного лагеря "Родничок" была организована экскурсия в лес "По лесным тропинкам". Перед экскурсией во время минутки безопасности ребята повторили правила пожарной безопасности летом в лесу. Девочки и мальчики с удовольствием послушали пение птиц, посмотрели родничок , который протекает в лесу. Эко-квест "Экологический колейдоскоп" содействовал повышению экологической культуры детей. Конкурс рисунков на асфальце "Земля-наш общий дом" был посвящён Всемирному дню окружающей среды, который отмечается 5 июня.

свернуть

День родной страны

03.06.2023
развернуть

3 июня в оздоровительном лагере "Родничок" прошел День родной страны. В его рамках проведен интеллектуальный турнир "Мая Беларусь" и организована творческая мастерская "Беларусь - моя Родина". Исторические факты, загадки, ребусы - все это заинтересовало ребят. Они активно отвечали на вопросы, зарабатывали баллы своим командам.

свернуть

Дзень традыцый

02.06.2023
развернуть

2 июня в оздоровительном лагере "Родничок" прошла торжественная линейка, посвящённая открытию оздоровительной компании - 2023. Ребята узнали о республиканской акции "Правильное лето" и областной "Правильное безопасное лето на Минщине". Праздничная программа, приуроченная Дню открытия лагеря" Виват, лагерь!" была проведена совместно с Голынковский СДК. Одновременно была открыта новая игровая площадка, сооруженная совместными усилиями Голынковского сельисполкома, школы и местных жителей. Дети получили множество чудесных и незабываемых моментов.

свернуть

День встреч

01.06.2023
развернуть

1 июня оздоровительный лагерь "Родничок" Голынковской средней школы Клецкого района широко распахнул двери для 10 своих воспитанников. Первый день в лагере назывался "День встреч". Для ребят прошла минутка безопасности "Осторожно :насекомые" и минутка здоровья "Личная гигиена". Шоу-программа, приуроченная к Международному дню защиты детей "Живёт на всей планете народ весёлый - дети!".Праздник прошёл весело и задорно, ребята отгадывали загадки, играли и веселились.

свернуть