Мэта: Стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
Задачы:
1. Фарміраваць асновы патрыятызма сродкамі гульнявой дзейнасці.
- Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў праз:
стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам;
асваенне зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі спецыяльнай адукацыі;
развіццё ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў вучняў у працэсе даследчай дзейнасці, алімпіяднага руху за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці навучальных і факультатыўных заняткаў.
- Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі, якая садзейнічае развіццю ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца, здольнай да значнай сацыяльнай дзейнасці, асэнсаванаму прафесійнаму выбару праз:
выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дапамогай сацыяльна значнай дзейнасці на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;
развіццё лідарскіх якасцей вучняў праз актывізацыю дзейнасці вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў;
стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння вучняў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;
прафілактыку супрацьпраўных паводзін і рознага роду залежнасцяў, суіцыдальных рызык у дзяцей і падлеткаў;
павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя школы, фарміраванне ў навучэнцаў адказных адносін да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, культуры бяспечных паводзін.
- Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз:
засваенне педагогамі спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;
укараненне актыўных форм метадычнай работы, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўных практык, садзейнічанне іх трансляцыі ў галіновым друку, канферэнцыях, конкурсах прафесійнага майстэрства;
фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў.
- Працягнуць выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, санітарных правілаў і нормаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі