Візітоўка ўстановы

ГІСТОРЫЯ НАШАЙ ШКОЛЫ

      У другой палове 19 стагоддзя ў вёсцы Галынка была адкрыта царкоўна-прыходская аднакласная школа, у якой вучылася 20 вучняў. Авалодаць граматай сялянскім дзецям дапамагаў настаўнік Васіль Міхайлавіч Бараноўскі. Заняткі ў школе пачыналіся з 1 кастрычніка і працягваліся да 1 красавіка. Вучыліся з 7 гадзін раніцы да 5-6гадзін вечара з перапынкам на абед. Школу наведвалі вучні з вёсак Галынка, Бабкі, Востраў, Дубняку, Крышылавічы, Карацк, Шайкі.

   Па аповядах старажылаў, у 1910 годзе школа стала 4-класнай царкоўна-прыходскай. У ёй вучыліся 70 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Настаўніцай працавала Вера Васільеўна Каржаноўская.

   З 1917 года па 1920 школа ў вёсцы Галынка не працавала.

   З 1920 па 1930 год школа была пачатковай.

   У 1930 годзе палякі адкрылі так званую, «повшехную» школу з шасцігадовым навучаннем, а пазней з сямігадовым.

   З 1920 года па 1939 год школу скончыла 100 навучэнцаў.

   У 1939 годзе, пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, працавала сямігадовая школа, у якой вучылася дзвесце дзяцей. Выкладанне вялося на роднай мове.

   22 чэрвеня 1941 пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вучыцца стала вельмі цяжка. Падчас заняткаў школа амаль не абагравалася, кніг не хапала, па некаторых прадметах быў адзін падручнік, пісалі на газетах, на паперы з мяшкоў. Падчас нямецкай акупацыі дырэктарам Голынковской школы быў    Бобка С.К.

   З 1920 года па 1939 год школу скончылі 100 навучэнцаў.

   З 1944 па 1954 год школа была яшчэ сямігадовай. У гэтыя гады яе скончылі 185 навучэнцаў.

   У 1956 годзе быў першы выпуск сярэдняй школы. 10 класаў скончылі 18 вучняў. У гэты час дырэктарам быў Понтус І. І.

   З 1957 года па 1959 год дырэктарам Голынковской СШ быў Клецкі А.М.

   З 1959 года па 1962 год дырэктарам школы з’яўляўся Мурашка А.І., выпускнік Голынкаўской сямігадовай школы.

   З 1963 па 1975 год узначальваў школу Перавалоцкі Мікалай Восіпавіч. Як настаўнік гісторыі Мікалай Восіпавіч зацікавіўся падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Клецкага раёна. Шмат у чым дзякуючы яго намаганням быў збудаваны помнік ва ўрочышчы раскоп на месцы бою партызанскага атрада “Сокалы” пад кіраўніцтвам К.П. Арлоўскага з нямецкімі захопнікамі, а таксама адкрыты школьны музей, які распавядае аб баявых подзвігах гэтага атрада. Перавалоцкі Мікалай Восіпавіч аддаў Галынкаўскай школе 40 гадоў свайго жыцця.

   З 1976 па 1988 год дырэктарам школы зноў стаў Мурашка А.І. Сваёй працы ён аддаў 33 гады. Праца Анатоля Іванавіча высока ацэненая Міністэрствам адукацыі СССР. Ён узнагароджаны значком «Выдатнік асветы СССР».

   У 1988 годзе дырэктарам Голынковской сярэдняй школы стала Пухнач Ларыса Анатольеўна, якая скончыла Гомельскі Дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці руская мова і літаратура. Пасля заканчэння універсітэта яна прыехала на працу ў Галынкаўскую СШ ў 1983 годзе. Спачатку працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы, затым дырэктарам школы. Гэтую пасаду яна займае і ў цяперашні час.

   За апошнія дваццаць гадоў Галынкаўскую сярэднюю школу скончыла звыш 350 навучэнцаў, з іх 5 – з залатым медалём, 8 – са срэбным.

   8 лютага 2002 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка. Пачалося новае жыццё. Мы сталі актыўна займацца спортам, развіваць мастацкую самадзейнасць. У школе быў створаны дзіцячы тэатр «Гаваруны», жаночы тэатр сатыры і гумару «АМССУ» (А Мы Самі з вусамі), жаночая вакальная група.

   7 лютага 2004 г. школа адзначыла 100-гадовы юбілей.

   У 2006 годзе школа дала пуцёўку ў жыццё свайму юбілейнаму 50-му выпуску.

 

Ещё в этом разделе