Аналіз работы ўстановы адукацыі за 2020/2021 навучальны год

У 2020/2021 навучальным годзе дзейнасць установы адукацыі была накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі. Ствараліся ўмовы для павышэння якасці адукацыі, вялася работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і выкананні задач, пастаўленых упраўленнем па  адукацыі, спорце  і турызме Клецкага  райвыканкама, упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама.

У 2020/2021 навучальным годзе педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Галынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” працаваў над стварэннем неабходных умоў для развіцця кампетэнцый усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу з дапамогай удасканалення ўсіх яго складнікаў.                       Для дасягнення мэты вырашаліся наступныя задачы:

  1. Фарміраваць звязнае маўленне выхаванцаў праз выкарыстанне дыдактычных гульняў у працэсе дашкольнай адукацыі.
  2. Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
  3. Працягваць работу па павышэнні якасці ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных, факультатыўных і стымулюючых заняткаў, аказанне платных адукацыйных паслуг.
  4. Ствараць умовы для сацыялізацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў, авалодання імі навыкамі адказных і бяспечных паводзін, здаровага ладу жыцця праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў і дзейнасць дзіцячых грамадскіх арганізацый.
  5. Забяспечваць рэалізацыю правоў кожнага вучня на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з яго магчымасцямі праз арганізацыю профільнага і інтэграванага навучання і выхавання.
  6. Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, навукова-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю працы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.

Пастаўленыя задачы ў асноўным выкананыя.

Пры састаўленні гадавога плана вытрымлівалася пераемнасць паміж ступенямі навучання, збалансаванасць паміж адукацыйнымі абласцямі і прадметамі. Ва ўстанове адукацыі  існуе рацыянальны з пункту гледжання захавання здароўя навучэнцаў  рэжым. Дашкольная група працуе з 7.30 да 18.00, школа  -  ў адну змену, з 9.00 да 16.15. Час перапынкаў суадносіцца з СанПіН. Вучэбная нагрузка рацыянальна размеркавана па днях тыдня.  Максімальна дапусцімая  нагрузка на кожнага вучня адпавядае патрабаванням. Аналіз стану здароўя вучняў паказаў, што педагогі  надавалі дастатковую ўвагу выхаваўча-аздараўленчай рабоце, захаванню і паляпшэнню здароўя вучняў,  выкарыстоўвалі на вучэбных занятках  элементы здароўезберагаючых тэхналогій, праводзілі дынамічныя фізхвілінкі, афтальмапаўзы. Санітарна-гігіенічныя, дыдактычныя і метадычныя патрабаванні ў асноўным выкананы.

Разам з навучальнымі заняткамі ва ўсіх класах адзін раз у тыдзень праводзіліся факультатыўныя заняткі “Гадзіна здароўя і спорту”.

У 2020/2021 навучальным годзе адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыi ажыццяўляў высокакваліфікаваны педагагічны калектыў у складзе 16 педагогаў: з іх 87,5% (у 2019/2020 навучальным годзе 93,75%) маюць вышэйшую адукацыю, 12,5% (6,25%)  – сярэднюю спецыяльную. У 81,25% настаўнікаў стаж прафесійнай дзейнасці складае больш за 15 гадоў, у 6,25% – да 5 гадоў. Дастаткова спрыяльная і ўзроставая структура педагагічных работнікаў: 81,25% (87,5%) педагогаў знаходзяцца ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў. Неабходна адзначыць, што 81,25% педагогаў – гэта педагогі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі:  50 % (43,75% у 2019/2020 навучальным годзе) – вышэйшай, 31,25% (37,5%)  – першай катэгорыі, 12,5% (12,5%) – другой і 6,25% (6,25%) – адпавядаюць займаемай пасадзе. Такім чынам, педагагічны калекты стабільны, яго аснову складаюць педагогі з вышэйшай адукацыяй, вышэйшай і першай  кваліфікацыйнай катэгорыяй, практычна адсутнічае цякучасць кадраў. Змяненні ў катэгарыйным і адукацыйным узроўнях адбыліся па прычыне папаўнення педагагічнага калектыва маладым спецыялістам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Па стане на 01.09.2020 г. у школе налічвалася  47 вучняў, што на 1 вучня  больш, чым у 2019/2020 навучальным годзе  (у 2018/2019 навучальным годзе - 52 вучні). У дашкольнай групе выхоўвалася 15 дзяцей ад 3 да 6 гадоў.

У 2020/2021 навучальным годзе працягнуў работу аграрны XI клас, сфарміраваны па першай мадэлі                                 з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў “Матэматыка”, “Беларуская мова”. Матэрыяльна-тэхнічная база вучэбных кабінетаў па гэтых прадметах адпавядала  патрабаванням, што прад'яўляюцца да правядзення вучэбных заняткаў на павышаным узроўні. Пры правядзенні заняткаў факультатыва “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” шырока выкарыстоўваліся элементы і прыёмы інфармацыйна-камунікатыўнай тэхналогіі, матэрыялы, якія былі размешчаны на сайце Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Акрамя таго, праводзіліся экскурсіі на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, на заняткі запрашаліся прадстаўнікі аграрных прафесій.

У 2020/2021 навучальным годзе ажыццяўлялася рэалізацыя адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых)  у X класе ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”.   

У 2020/2021 навучальным годзе ў вучэбна-педагагічным комплексе функцыяніраваў  дзявяты  клас інтэграванага навучання і выхавання па вучэбным плане першага аддзялення дапаможнай школы.

Працэнт забеспячэння вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі складае 81,4% (2019/2020 – 83,3%).

Работа  дашкольнай групы будавалася згодна з пастаўленай асноўнай задачай для дашкольнай групы: фарміраваць звязнае маўленне  выхаванцаў з дапамогай выкарыстання дыдактычных гульняў.

Вынікі самакантролю паказалі, што выхаванцы ў асноўным засвойваюць праграму дашкольнай адукацыі. Разам                    з тым, па-ранейшаму неабходна працягваць работу  па развіцці звязнага маўлення на беларускай мове праз мастацкую дзейнасць.

Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці паказвае стабільны ўзровень засваення вучэбнага матэрыялу.

На канец  2020/2021 навульнага года  ў вучэбна-педагагічным  комплексе  навучалася  47 вучняў. Сярэдні бал                па вучэбных прадметах  склаў 6,7 (6,8 2019/2020 навульны год,  6,76 бала  - 2018/2019 навучальны  год). Назіраецца  нязначнае зніжэнне  (0,1б).

   Працэнт якасці ведаў па школе склаў 88 (87% у 2019/2020 і  2018/2019 навучальны  год).  Павысіўся працэнт якасці ведаў у VII, IX, XI класах. Ніжэй  агульнашкольнага паказчыка якасць ведаў вучняў V, VIII, IX, X  класаў.  Сярэдні бал: 3-4 класы-6,4 (6,7 у 2019/2020 навучальным годзе);  5-9 класы –6,2 (6, 1), 10-11кл – 7,4(7,5). Параўноўваючы сярэдні бал па прадметах, можна зрабіць вывад, што ён нязначна, але панізіўся.

Па выніках 2020/2021 навучальнага года на здавальняючым узроўні займаўся 1вучань - 2,4% (у 2019/2020 навучальным годзе 2 вучні - 5,1%), на сярэднім -30 вучняў -71,4%  (у 2019/2020 навучальным годзе 2 вучні - 5,1%, 22 вучні (56,5%),  на дастатковым –9 вучняў- 21,4% (у 2019/2020 навучальным годзе 13 вучняў, што складае 33,3%), на высокім  - 2 - 4,8% (у 2019/2020 навучальным годзе 2 вучні - 5,1%). Так, нязначна зменшылася колькасць вучняў, якія займаюцца на здавальняючым і дастатковых узроўнях, значна (з 22 да 30) павялічылася колькасць вучняў, якія маюць сярэдні ўзровень навучанасці. На высокім узроўні займаліся дзве вучаніцы X і XI класаў.

Ва ўстанове адукацыі маецца рэзерв вучняў, якія здольныя засвойваць навучальны матэрыял на высокім                               і дастатковым узроўнях па вучэбных прадметах (6 навучэнцаў – 12%). Па-ранейшаму ў VIII-IX класах няма вучняў, якія навучаюцца на 6-10 балаў.

Аналіз праведзеных у 2020/2021 навучальным годзе падтрымліваючых заняткаў паказаў, што іх колькасць павялічылася амаль у чатыры разы ў параўнанні з  2019/2020 навучальным годам.

Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі паказаў, што арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў І-ІІ класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі па ажыццяўленні кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў у перыяд безадзнакавага  навучання                 на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. З 4 навучэнцаў І-ІІ класаў на сярэднім узроўні навучаецца 3 вучні (75%),                 на дастатковым -1 вучань (25%).

У 2020/2021 навучальным годзе здавалі выпускныя экзамены на  II ступені агульнай сярэдняй адукацыі  2 вучні                 і  1вучаніца, якая засвоіла адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі                    для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю. Навучэнцаў, вызваленых ад выпускных экзаменаў,  не было.  Усе экзамены праведзены ў адпаведнасці з Правіламі атэстацыі вучняў  агульнаадукацыйных устаноў, Правіламі атэстацыі вучняў      пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі.

Адзнак па экзаменах па беларускай, рускай мовах і матэматыцы, якія адпавядаюць высокаму ўзроўню,  няма; дастатковы ўзровень – 2 вучні (33%); сярэдні ўзровень – 1 вучань (17%);  здавальняючы узровень - 3 вучні (50%).  Гадавыя паказчыкі:  высокі ўзровень і дастатковы ўзровень – 0%,   сярэдні ўзровень – 4 (67%),  здавальняючы – 2(33%).  Назіраюцца  разыходжанні паміж сярэднім узроўнем гадавога паказчыка і экзаменацыйнага. У параўнанні з 2019/2020 навучальным годам (6 навучэнцаў): здавальняючы узровень – 19%, сярэдні ўзровень – 33%, дастатковы узровень – 43%, высокі узровень – 5%.

Сярэдні бал на экзаменах у IX класе склаў: па беларускай мове – 7,0 балаў, за год – 6,0, па  рускай мове – 4,0 (4,5) балаў, матэматыцы – 5,0 (5,0) балаў.

На экзамене па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”  ўсе вучні  павысілі сярэдні гадавы бал на адзін бал.                   На экзамене па вучэбным прадмеце “Руская мова”  Дрозд Дз. панізіў гадавы бал з “5” на “4”. Барысік А. падцвердзіў сваю гадавую адзнаку.    На экзамене па вучэбным прадмеце “Матэматыка”  расходжанняў па адзнаках не назіраецца.

Пасведчанняў асобага ўзору выдадзена не было.

Калько Віялета, вучаніца IX (X), якая засвоіла адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, здавала экзамен па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”. Па выніках навучальнага года вучаніца мела 6 балаў (сярэдні ўзровень навучання), на экзамене атрымала таксама 6 балаў.

Усе вучні IX класа працягнуць далейшае навучанне ў ліцэях сельскагаспадарчай накіраванасці.

На  III ступені агульнай сярэдняй адукацыі здавалі выпускныя экзамены 5 вучняў. Вучняў, вызваленых                       ад выпускных экзаменаў,  не было. Усе экзамены праведзены ў адпаведнасці з Правіламі атэстацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў.

Сярэдні бал па экзаменах у XI класе па прадметах склаў: матэматыка – 6,8 балаў (за навучальны год – 7), беларуская мова – 7,4 балаў (7,4), англійская мова – 8,0 балаў (7,4), гісторыя Беларусі – 6,8 балаў (7,8). Сярэднія экзаменацыйныя  балы  і гадавыя аднакі супалі па беларускай мове, вышэй - па англійскай мове, ніжэй - па матэматыцы і гісторыі Беларусі.

З 5 вучняў павысілі адзнаку на 1 бал на экзамене па англійскай мове 3 вучні (60%), па беларускай мове ўсе вучні падцвердзілі гадавыя адзнакі, па матэматыцы - 1 вучань (20%) панізіў на 1 бал,  па гісторыі Беларусі свае адзнакі панізілі  3 (60%) вучні (1 вучань (20%) панізіў адзнаку  на 1 бал,  2 вучні (40%) -  на 2 балы). На нізкім узроўні экзамены здалі  0% вучняў, на здавальняючым узроўні – 0%, на сярэднім узроўні – 30%, на дастатковым узроўні - 60%, на высокім узроўні – 10%. Разыходжанне працэнтаў  з гадавымі паказчыкамі нязначнае: на высокім узроўні- 5%, на дастатковым узроўні – 20%, на сярэднім узроўні – 15%.

Жучко Кірыл  узнагароджаны пахвальным лістом за высокія дасягненні ў вывучэнні вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе” (прызёр абласных спаборніцтваў па велаарыентаванні). Халецкая Анастасся ўзнагароджана пахвальным лістом за высокія дасягненні ў вывучэнні вучэбнага прадмета “Англійская мова” (двухкратны прызёр конкурса работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці).

Сярэдні бал атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі склаў 8,0 балаў, што вышэй за 2018/2019 навучальны год                  на 0,5 балаў.

Прыведзеныя дадзеныя сведчаць аб тым, што ўсе навучэнцы IX і XI (X) класаў вытрымалі выпускныя экзамены, скаргаў ад законных прадстаўнікоў і вучняў па правядзенні экзаменаў і па выпуску не было.

Патрабаванні нарматыўных прававых актаў у частцы выдачы і афармлення дакументаў аб агульнай базавай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыi выконваліся. Кнігі ўліку і выдачы дакументаў аб адукацыі адпавядаюць патрабаванням нарматыўных прававых актаў.

Ва ўстанове адукацыі склалася пэўная сістэма работы з высокаматываванымі навучэнцамі праз арганізацыю індывідуальнай работы, правядзенне факультатыўных і стымулюючых заняткаў, работу школьнай навуковай суполкі вучняў “Зялёны яблык”, арганізацыю даследчай дзейнасці. У бягучым навучальным годзе толькі два вучні X класа   прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды  па  хіміі і грамадазнаўству  (вучні  11 класа не прынялі ўдзел па прычыне хваробы). Павысіўся працэнт выканання заданняў у параўнанні з 2019/2020 навучальным годзе  па хіміі, аднак прызавых месцаў няма.

Вучні  III-IV класаў прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе малодшых школьнікаў. Татарыновіч Валянцін, вучань III класа атрымаў Дыплом III ступені па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Неабходна адзначыць, што якасць выканання алімпіядных заданняў па беларускай мове ў вучняў III-IV класаў у 2020/2021 навучальным годзе павысілася. Усе ўдзельнікі выканалі больш за 60% заданняў.

Вучні  V-VII класаў прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе школьнікаў сярэдняга звяна. Прызавых месцаў няма. Самы нізкі працэнт выканання заданняў склаў 26,5 па рускай мове (вучань VII класа Карпіевіч М., настаўнік Бобка С. І.), самы высокі – 53 па беларускай мове (вучаніца V  класа Грынкевіч У., настаўнік Булат З. А.).

У параўнанні з мінулым годам  паменшылася  колькасць заяўленых даследаванняў на школьны конкурс даследчых  работ – 7 (у мінулым годзе –  9). Аднак на адборачны этап раённага  ўзроўню прайшлі толькі дзве работы. Даследчая работа па англійскай мове вучаніцы XI класа Халецкай А. (настаўнік   Карпіевіч В.Ю) была адзначана  Дыпломам I ступені на раённым конкурсе даследчых работ  “Дерзайте, вы талантливы!”. Гэтая ж работа стала удзельнікам конкурса работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці і была адзначана Дыпломам III ступені.

Актывізаваўся ўдзел вучняў у інтэрнэт-алімпіядах, дыстанцыйных алімпіядах па беларускай, рускай і англійскай мовах. Атрыманы Дыпломы II і  III ступені па англійскай мове (настаўнік Карпіевіч В. Ю.).

Неабходна адзначыць штогадовы ўдзел навучэнцаў (каля 70%) у міжнародных інтэлектуальных конкурсах: “Лінгвісцяня” (6 прызавых месцаў), “Буслік” (5 прызавых месцаў), “Кентаўрык”, “Інфамышка” і “Глабусенак” (па 3 прызавыя месцы), “Журавлик” (2 прызавыя месцы),   “Кенгуру”, “Зубраня”, “Белка”, “Каласок” (па 1 прызавым  месцы), што садзейнічае павышэнню цікавасці да вывучэння асобных прадметаў. Назіраецца станоўчая дынаміка як па колькасці ўдзельнікаў, так і па колькасці атрыманых прызавых месцаў. У 2020/2021 навучальным годзе  атрымана 26 прызавых месцаў, у 2019/2020 навучальным годзе – 15, у 2018/2019 – 4 прызавыя месцы.

Актыўна і вынікова ў гэтым напрамку працавалі настаўнікі Булат З.А.,  Карпіевіч В.Ю., Канапацкая Дз. С.

У 2020/2021 навучальным годзе вучні  прымалі актыўны ўдзел у творчых і інтэлектуальных конкурсах раённага ўзроўню. Атрымана 3 прызавыя месцы. У абласным конкурсе на лепшую відэавізітку і буклет адукацыйных экскурсійных маршрутаў у намінацыі “Лепшы маршрут па раёну” атрымалі  Дыплом II ступені. Два прызавыя месцы              на абласным узроўні заваёваны вучнямі XI класа Жучко К. і Крэндзелевым Д. па велаарыентаванні.

У 2020/2021 навучальным годзе ў школе былі створаны ўмовы для задавальнення запытаў школьнікаў                        на атрыманне дадатковай адукацыі праз правядзенне факультатыўных заняткаў. На іх правядзенне было выдзелена                    ў пачатковым звяне (III – IV класы) – 3гадзіны (у мінулым навучальным годзе – 5), у сярэднім – 5 (3), у старэйшым–3 (3). Усе факультатывы (10) – прадметныя. Працэнт ахопу вучняў (адзін  вучань улічваецца адзін раз) факультатыўнымі заняткамі склаў 74,4% і павысіўся ў параўнанні з 2019/2020 навучальным годам на 17%. Па–ранейшаму існуе  праблема арганізацыі факультатыўных заняткаў у I-II, IX класах па прычыне малой колькасці вучняў.

Факультатыўнае навучанне ажыццяўлялі педагогі з першай і вышэйшай кваліфікацыйнымі катэгорыямі, стаж работы якіх складае звыш 15 гадоў.

Факультатывы праводзіліся па праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аналіз наведаных заняткаў паказаў, што педагогі рэалізуюць асноўныя прынцыпы арганізацыі факультатыўнага навучання, валодаюць сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і методыкамі, выкарыстоўваюць разнастайныя формы правядзення заняткаў.

Анкетаванне вучняў III-VIII,  XI  класаў і іх законных прадстаўнікоў з мэтай выяўлення задаволенасці арганізацыяй факультатыўных заняткаў паказала, што яны станоўча ацэньваюць узровень правядзення заняткаў, зносіны                       з настаўнікамі. Незадаволенасці не выяўлена.

На працягу навучальнага года аказваліся дадатковыя платныя паслугі, працавала 2 платныя гурткі (у 2019/2020 навучальным годзе – 1). Разам з тым, не аказваюцца платныя паслугі  па вучэбных прадметах (няма такіх запытаў).

Традыцыйнымі формамі пазакласнай работы настаўнікаў-прадметнікаў з’яўляюцца прадметныя тыдні, якія дазваляюць як вучням, так і настаўнікам дастаткова поўна раскрыць свой творчы патэнцыял. У гэтым навучальным годзе былі арганізаваны прадметныя тыдні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, матэматыкі                           і інфарматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі.

У 2020/2021 навучальным годзе выхаваўчая і ідэалагічная работа ва ўстанове адукацыі ажыццяўлялася з улікам асноўных палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі бесперапыннага выхавання і развіцця дзяцей і вучнёўскай моладзі, Праграмы бесперапыннага выхавання і развіцця дзяцей і вучнёўскай моладзі, інструктыўна-метадычнага пісьма “Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”.

Мэта выхаваўчай і ідэалагічнай работы ўстановы адукацыі - стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца, яго паспяховай сацыялізацыі.

Арганізацыю выхаваўчай работы ў 2020/2021 навучальным годзе ажыццяўлялі 11 класных кіраўнікоў.                          Гэта вопытныя педагогі, якія маюць дастатковыя веды па методыцы арганізацыі выхаваўчай работы з класным калектывам (5 педагогаў (50%) маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,  3 (30%) – першую катэгорыю, 2 (20 %)  – другую катэгорыю, 1 (10%) – без катэгорыі).

Для аказання метадычнай дапамогі была арганізавана работа метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, тэматыка пасяджэнняў якога адлюстроўвала найбольш актуальныя пытанні выхавання асобы.

У 2020/2021 навучальным годзе праведзена 4 пасяджэнні, падчас якіх вывучаны ўсе запланаваныя пытанні, створаны ўмовы для росту прафесійнага майстэрства педагога, павышэння іх  навукова-тэарэтычнага ўзроўню, псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў.

Грамадзянска-патрыятычнае і ідэалагічнае выхаванне з’яўляецца ва ўстанове адукацыі адным з прыярытэтных накірункаў выхаваўчай работы.

Ідэалагічнае выхаванне вучняў ажыццяўлялася праз уключэнне ў праграму ўрачыстых мерапрыемстваў цырымоніі ўздыму Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь усімі педагогамі                 і вучнямі; інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь; правядзенне традыцыйных  мерапрыемстваў  (Дзень ведаў, Дзень настаўніка, Тыдзень Маці, Дзень абаронцы Айчыны, Міжнародны жаночы дзень, Дзень Перамогі, Свята Апошняга Званка і інш) і мерапрыемстваў, якія характэрны для нашай установы адукацыі: зімовая і летняя аперацыі “Сокалы”, Дзень адчыненых дзвярэй, “Багач у Вендорфаў”, “Калядныя сустрэчы”.

   З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання традыцыйна праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь (Дню Незалежнасці, Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дню яднання народаў Расіі і Беларусі і т.д.), мерапрыемствы ў рамках  грамадзянска-патрыятычнага праекта “Мой край, мой лёс – мая Айчына”, Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай”, грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Быць годнымі Вялікай Перамогі!”,  акцыі “Мы - грамадзяне Беларусі!” і інш.

Фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму спрыяе музейная педагогіка. У школе дзейнічае музейная экспазіцыя “Беларуская хатка”, якая ўяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны сапраўдныя прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тут часта праводзяцца ўрокі, класныя гадзіны, экскурсіі ў рамках пазакласных мерапрыемстваў. Разам з тым, экспазіцыя патрабуе абнаўлення і папаўнення.

Вялікую ролю ў грамадзянскім станаўленні вучняў адыгрывае дзейнасць дзіцячых маладзёжных грамадскіх арганізацый. Ва ўстанове адукацыі функцыянуюць першасныя арганізацыі  ГА “БРПА”,  ГА “БРСМ”. Агульная колькасць членаў ГА “БРПА” - 34 чалавекі, што склала 100% ад агульнай колькасці навучэнцаў 7 - 14 гадоў.                               З іх 26 піянераў і 8 акцябрат. Члены ГА “БРПА” - актыўныя ўдзельнікі традыцыйных мерапрыемстваў (Дзень нараджэння БРПА, Тыдзень маці, Дзень юнага героя-антыфашыста, Дзень абаронцы Айчыны, Дзень Перамогі і інш.), акцый (“Дом без адзіноты”, “Цуды на Каляды”, “Клопат”, “Нашы дзеці”, “Тыдзень лесу”, “Вясновы тыдзень дабра”, працоўнай акцыі па зборы другаснай сыравіны “Зробім свет чысцейшым!” і інш.), праектаў (спаборніцтвы “Алімпіяда дваровых гульняў”, інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Піянерскі квіз”, цімураўскі праект “Экацімураўцы”, конкурсы “Пазнай Беларусь!”, “Суперзорачка” і інш.

З мэтай прапаганды ідэі цімураўскага і валанцёрскага руху, папулярызацыі працоўнай дзейнасці дзяцей ва ўстанове адукацыі  вядзе сваю дзейнасць цімураўскім атрад “Клопат” (10 чалавек) і валанцёрскі атрад “Міласэрнасць”                         (12 чалавек). Рабяты падтрымліваюць парадак на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у аг. Галынка і помніку загінулых землякоў у аг. Карацк, нясуць Вахты Памяці 9 мая і 3 ліпеня; аказваюць пасільную дапамогу сваім падшэфным.

Пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ” налічвае 12 вучняў 92,3%, у 2019/2020 навучальным годзе 100%. Члены аб’яднання на працягу навучальнага года  прымалі ўдзел у розных конкурсах і акцыях (“Свет адкрыты кожнаму”,                     “З дзіцячых рук часцінку дабрыні”, “У школу з Добрым Сэрцам”, “#СТОПСНІД” і інш.).

У школе дзейнічае Савет школьнага вучнёўскага самакіравання “Парастак”, члены якога на працягу года прымалі актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці ўстановы адукацыі.

Ва ўстанове таксама функцыянуюць першасная арганізацыя ГА “БМГАВП”, ЮІДР. Кожная з іх мае інфармацыйны стэнд, на якіх адлюстраваны планы работы, актуальная інфармацыя.

Фарміраванню духоўна-маральных якасцяў, духоўных каштоўнасцей вучняў спрыяла правядзенне мерапрыемстваў у рамках абласнога праекта “Духоўнасць. Гармонія. Прыгажосць”, удзел у фестывалі-марафоне “Крылы Анёла”, дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, дэкадзе “У крузе сям'і нараджаецца душа”, акцыях “Выйсце ёсць заўсёды”,  “Спяшайся рабіць дабро”, “Дом без адзіноты”, “Цуды на Каляды”, цеснае ўзаемадзеянне з настаяцелем царквы Пятра             і Паўла іерэем Віталіем Апончыкам і інш.

Фарміраванню прававой культуры вучняў спрыялі праведзеныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскіх акцый “Сям'я без гвалту”, “Сябруем з Законам”; удзел у рэспубліканскіх конкурсах “Школа бяспекі”, “Бяспечнае дзяцінства”, дэкады прававых ведаў “Падлетак і закон: ведаем, выконваем”, класныя гадзіны і пазакласныя мерапрыемствы (класная гадзіна “Я маю права на ...”, інфарм-дайджэст “Адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні”, прававая гульня “Падлетак                  і закон”, гульня-падарожжа “Аб правах гуляючы” і інш.).

Эканамічнае выхаванне вучняў рэалізоўвалася праз розныя формы яго арганізацыі, якія дазваляюць зрабіць працэс пазнання эканомікі цікавым і даступным (інфармацыйныя і класныя гадзіны “Дзецям аб падатках”, “Фінансавая граматнасць - важнае пытанне”, цыкл мерапрыемстваў па энергазберажэнню, тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, інфармацыйная акцыя “Сусветны дзень энергазберажэння”), удзел у алімпіядзе па фінансавай граматнасці.

Значная праца была праведзена педкалектывам у сферы захавання здароўя і фарміравання ўстойлівых навыкаў здаровага ладу жыцця. Для дасягнення гэтай мэты былі складзены і рэалізаваліся планы фізкультурна-масавай                           і аздараўленчай работы, план работы па прафілактыцы ўжывання непаўналетнімі наркатычных сродкаў і курыльных сумясей, план работы па папярэджванні дарожна-транспартнага траўматызму сярод непаўналетніх, план рэалізацыі праекта “Школа - тэрыторыя здароўя”. На працягу навучальнага года вялася работа па абнаўленні матэрыялаў інфармацыйных стэндаў, ажыццяўляўся выпуск інфармацыйных лісткоў, буклетаў для бацькоў па пытаннях захавання здароўя дзяцей.

Класнымі кіраўнікамі сумесна з супрацоўнікамі РАУС, РАНС Клецкага раёна, ПАСП №11 аг.Галынка праведзены прафілактычныя мерапрыемствы: тыдзень бяспечнага руху “У цэнтры ўвагі - дзеці!”, пазнавальныя гадзіны “Дарога.     Мы ўдзельнікі дарожнага руху”, “Бяспечныя маршруты”, хвілінкі бяспекі “Правілы бяспечных паводзін на дарозе                      ва ўмовах недастатковай бачнасці, пры галалёдзе”, гадзіны бяспекі “Правілы эвакуацыі”, “Дзеянні пры пажары”, “Правілы пажарнай бяспекі пры арганізацыі навагодніх святаў”. Школьнікі – актыўныя ўдзельнікі конкурсаў і спаборніцтваў па асновах бяспекі жыццядзейнасці: раённая алімпіяда па ПДР, конкурсы “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, “Выконваем законы дарог”.

Экалагічнае выхаванне  ажыццяўлялася праз правядзенне разнастайных тэматычных выстаў, акцый, конкурсаў, віктарын, завочных экскурсій, праектаў, даследаванняў (акцыі “Зробім свет чысцейшым!”, “Кармушка”, “Тыдзень лесу”, экалагічныя дэсанты “Чысты лес”, “Чысты двор”, “За чысціню родных мясцін”, дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль - наш боль і памяць”  і інш).

З мэтай прафесійнага выхавання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі рэалізуецца праграма прафесійнай арыентацыі “Твой выбар”. Пастаянна абнаўляецца актуальная інфармацыя на сайце ўстановы адукацыі (укладка “Прафарыентацыя”). Аформлены куток па прафарыентацыі з размяшчэннем буклетаў УВА, УССА і УПТА. Класнымі кіраўнікамі праводзяцца лекцыі, гутаркі, кансультацыі па выбары прафесіі, падбіраюцца разнастайныя матэрыялы, арганізоўваюцца выставы “Усе аб прафесіях”.

Асаблівая ўвага ў выхаваўчай працы надаецца арганізацыі шостага школьнага дня.  Ва ўстанове  створана праграма “Шосты дзень”, згодна з якой праводзяцца мерапрыемствы ў адпаведнасці з усімі напрамкамі выхаваўчай работы. На інфармацыйным стэндзе “Шосты школьны дзень” размяшчаўся анонс выхаваўчых мерапрыемстваў шостага школьнага дня, фотасправаздача аб праведзеных мерапрыемствах, графікі работы спартыўнай залы, камп’ютэрнага класа, педагога-псіхолага. Інфармаванасць ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу аб мерапрыемствах шостага дня забяспечвалася таксама праз давядзенне да ведама бацькоў на агульнашкольных і класных бацькоўскіх сходах і сайце ўстановы адукацыі.

Планаванне мерапрыемстваў шостага школьнага дня была арганізавана з улікам календара дзяржаўных святаў, памятных дат і міжнародных святочных дзён. Прыярытэтныя напрамкі работы рэалізоўваліся праз правядзенне тэматычных субот: Дзён прыроды і экалогіі, Дзён краязнаўства і турызму, Дзён традыцый, Дзён роднага краю, Дзён прававых ведаў, Дзён здароўя і г.д. У суботу праводзіліся разнастайныя па тэматыцы і форме мерапрыемствы: пазнавальныя праграмы, сямейныя святы, спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы, выставы, дабрачынныя                      і працоўныя акцыі, канцэрты, майстар-класы, рэалізуюцца сацыяльна значныя праекты.

Кожную суботу праводзіліся мерапрыемствы у рамках акцыі “Міншчына спартыўная”: квэст-гульня “Маршруты здароўя”, конкурсна-забаўляльная праграма “Спорт - гэта здароўе”, гульнёвы квэст “Зімовыя забавы”, спаборніцтвы                па футболу, валейболу, дартсу, шашачныя і шахматныя турніры, спартландыі, эстафеты, веламарафоны і інш.У шосты дзень вучні прымалі ўдзел і ў раённых спартыўных мерапрыемствах.

Традыцыйным стала правядзенне Дзён здароўя кожную другую суботу месяца, у змест якіх ўключаліся рухомыя               і спартыўныя гульні, турыстычныя паходы (пешыя, лыжныя), розныя віды спаборніцтваў.

Актуальнай формай арганізацыі работы з бацькамі стала рэалізацыя праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, прызначэнне якога - псіхолага-педагагічная асвета бацькоў, азнаямленне з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання, стварэнне ўмоў, якія спрыяюць развіццю ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям'і і школы. Удзельнікі праекта – усё бацькі навучэнцаў (56 бацькоў з 34 сем'яў). Бацькоўскія ўніверсітэты арганізаваны і працуюць па класах.

Ужо некалькі гадоў запар сумесна з Галынкаўскім сельскім клубам і сельскай інтэграванай бібліятэкай ва ўстанове адукацыі працуе бацькоўскі клуб “Надзея”, створаны з мэтай арганізацыі сямейнага вольнага часу, абмеркавання маральных каштоўнасцяў сучаснай сям'і, традыцый сямейнага выхавання, асноў народнай педагогікі і аказання спецыялістамі псіхолага-педагагічнай дапамогі бацькам у вырашэнні праблем сямейнага выхавання. 

Ва ўстанове адукацыі рэалізуецца інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” для вучняў 5-7 і 8-11 класаў,                         у рамках якога праведзены інфармацыйна-прапагандысцкія сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці: ляснічым Галынкаўскага лясніцтва Мелехаўцом А.У., іерэем Віталіем Апончыкам, настаяцелем царквы Пятра і Паўла, старшынёй Галынкаўскага сельвыканкама Філіпчанкам А.У., загадчыкам Галынкаўскім сельскім клубам Патапчык Н.А. і інш.

Для развіцця творчых здольнасцей вучняў  дзейнічала 2 аб'яднанні па інтарэсах рознай накіраванасці: “Умелыя ручкі” (кіраўнік Шостак П.С.) і “Агульная фізічная падрыхтоўка” (кіраўнік Бобка В. В.). Ахоп аб'яднаннямі па інтарэсах вучняў складаў 76,6% (100% у 2019/2020 навучальным годзе). Члены аб'яднання па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка” удзельнічалі ў раённых і абласных конкурсах і спаборніцтвах, мелі добрыя вынікі.

Асноўным органам, які праводзіць прафілактычную работу ва ўстанове адукацыі, з'яўляецца Савет установы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Сваё ўзаемадзеянне Савет  прафілактыкі ажыццяўляе 1 раз у месяц (па неабходнасці часцей) сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі пры наведванні сем'яў, арганізацыі сустрэч і прафілактычных гутарак, пры зборы  матэрыялу і дакументацыі, асветніцкай работы з непаўналетнімі і іх сем'ямі.

З мэтай прафілактыкі здаровага ладу жыцця, уменні супрацьстаяць ужыванню наркатычных і псіхатропных рэчываў, алкаголю, тытунекурэнню, павышэнню ўзроўню прававых ведаў з навучэнцамі праводзіцца шырокі спектр класных гадзін, дыспутаў, круглых сталоў, а менавіта: “Твая бяспека – у тваіх руках”, “Зрабі дзяцінства шчаслівым”; “Наркаманія – знак бяды”; “Сучасныя наркотыкі. Негатыўныя наступствы ўжывання курыльных сумесяў” і інш.                    У рамках прафілактычных акцый ажыццяўляецца прагляд відэафільмаў, запрашэнне прадстаўнікоў праваахоўных органаў, медыцынскіх работнікаў.

У 2020/2021 навучальным годзе адбылося 12 пасяджэнняў Савета па прафілактыцы. Акрамя запланаваных пытанняў былі разгледжаны і актуальныя, якія ўзніклі ў ходзе рэалізацыі адукацыйнай дзейнасці, а таксама пытанні               аб выкананні планаў мерапрыемстваў дапамогі па ахове правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.

У 2021/2022 навучальным годзе неабходна наладзіць кансультаванне-анлайн, як адну з эфектыўных даступных групавых форм.

Рэалізаваны вучэбныя цыклы індывідуальных заняткаў з высокаматываванымі вучнямі, з выпускнікамі.

Фінансава-гаспадарчая дзейнасць установы адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе была накіравана                               на  ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбнай базы. Асноўнымі накірункамі дадзенай работы з'яўлялася стварэнне бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выкананне праграмы энергазберажэння, умацаванне матэрыяльнай базы вучэбных кабінетаў, інфарматызацыя працэсу навучання. Калектыў вучэбна-педагагічнага комплексу ажыццяўляў пэўную работу па прыцягненні дадатковых сродкаў праз пазабюджэтную дзейнасць                             і спонсарскую дапамогу. Асноўнымі відамі пазабюджэтнай дзейнасці з'яўляліся работа па пасадцы лесу, уборцы ўраджаю, аказанне платных паслуг, платных адукацыйный паслуг, збор макулатуры. За студзень – ліпень  пазабюджэтная дзейнасць склала 19130,48руб (118,2% плана), у тым ліку спецрахунак – 5424,33 рублі (125,5%),  макулатура – 2022 кг (172,5% плана).

На працягу навучальнага года праводзілася работа па ўмацаванні матэрыяльнай базы: праведзены  касметычны рамонт усіх памяшканняў, заменена пакрыццё сцен калідора ў дашкольнай групе, замена сантэхнікі ў санвузлах (4 краны, 1 унітаз), разводка гарачай вады ў санвузлах пачатковай школы, у кабінетах медыцынскай сястры і кладаўшчыка. Працягвалася афармленне кабінета абслуговай працы. Набывалася гульнёвае абсталяванне для дашкольнай групы, спартыўны інвентар. Шмат работы праведзена па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы і дашкольнай групы (адрамантаваны ганак, падмуровак, заліты пешаходныя дарожкі). За кошт пазабюджэтных сродкаў умацоўвалася вучэбна-матэрыяльная база. Набыты праграмныя комплексы па матэматыцы, беларускай і рускай мовах, гісторыі Беларусі, хіміі. За кошт пазабюджэтных сродкаў праводзіцца аплата паслуг Белтэлекама (2 кропкі), праграмы “Юрыдычны кансультант”. Вялікая ўвага надавалася добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі (афармленне кветнікаў, выраб садовых скульптур, пасадка шматгадовых і аднагадовых раслін). Была створана фотазона “Наша класіка”.

На працягу навучальнага года працягвалася работа па рэалізацыі праграмы энергазберажэння (эканомія – 1,7%). У 2021/2022 навучальным годзе плануецца працягнуць набыццё лямпаў  для  замены ў свяцільніках.  

Зыходзячы з вышэй адзначанага, на наступны навучальны год перад педагагічным калектывам ставіцца мэта: стварэнне аптымальных умоў для раскрыцця патэнцыялу навучэнцаў, фарміраванне творчай асобы, здольнай паспяхова функцыяніраваць у сістэме сучасных адносін.

 

 

 

 

 

Ещё в этом разделе